АНТЫЎКРАІНСКІЯ ДЗЕЯНЬНІ І ПРАЕКТЫ МАСКВЫ І ЯЕ АГЕНТУРЫ

Зусім, здаецца, нядаўна ўладу ва Украіне захапіла прамаскоўская групоўкаЯнуковіча. І вось ужо ў парляманце краіны адбываецца ламаньнеКанстытуцыі ў самых цынічных, дэманстрацыйных формах. Антыўкраінскіяструктуры пачуваюцца беспакаранымі, іх ахапіў кураж “свабодыдзеяньняў” пад патранажам імпэрскай Масквы. Беларусы, аднак, ведаюць, што будзе найбольш верагодным наступным крокам януковіцкайклікі: разгон парляманту, у якім ўсё ж ёсьць супраціў патрыятычныхсілаў, і замена яго цалкам падпарадкаванай прамаскоўскай дыктатуры іцалкам нелегітымнай структурай кшталту лукашэнкаўскіх “палатак”.

Што да РПЦ, то няхай Кірыл як мага выразьней засьвеціцца з сваёй імпэрскайпыхай ва Украіне. Сапраўдныя вернікі ўбачаць, адчуюць тады, што гэтаза “бацюшка”, і што гэта за “царква”, і ў штояны зьбіраюцца ператварыць хрысьціянскую Украіну і яе духоўнаежыцьцё. І на гэтым накірунку імпэрскага наступу Беларусь атрымалапершыя ўдары па сваёй традыцыі і духоўнасьці. Мы ведаем, якія цяжкіянаступствы чакаюць Украіну, калі народ не абароніцца ад маскоўскіхнячысьцікаў. Змаганьне супраць Імпэрыі Зла на ўкраінскім фронцепрацягваецца.

Мыпублікуем матар'ялы, зьмешчаныя 2 ліпеня на афіцыйнай старонцыпартыі “Наша Украіна”.

Парубій:“Ухваленьне закону пра асновы зьнешняй і ўнутранай палітыкі — гэта “фарс апоўначы”

Народныдэпутат ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій мяркуе, штоўчорашні разгляд парлямантам закону пра асновы зьнешняй і ўнутранайпалітыкі ў цэлым быў ператвораны ў фарс. У дэпутатаў склаласяўражаньне, што галоўнай мэтай ўчорашняй дзеі было ўхваленьне гэтагазакону якраз да прыезду дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, кабвыключыўшы з украінскага законадаўства любыя палажэньні, датычныяпэрспэктывы эўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, зрабіць працэснезваротным.

“Тое, што ўчора адбывалася, — гэта сцэнар, які ня быў напісаны ва Украіне. І наогул гэты закон ёсьць законам залежнай краіны. У імадлюстроўваецца пазыцыя, якую займала Расейская Фэдэрацыя на працягумногіх гадоў — адмова Украіны ад уласных пэрспэктываўуступленьня ў НАТО”, — заявіў Андрій Парубій.

На ягонуюдумку, парушэньне нормы Канстытуцыі было ня толькі ў самым законе, аі ў працэдуры яго ўхваленьня. А. Парубій заўважыў, што за дакумантгаласавалі апоўначы колькасьцю дэпутатаў, якая і блізка не адпавядаетой колькасьцм, што была паказана на табло. “Дэпутатыгаласавалы за адсутных, і гэта проста супярэчыць Канстытуцыі, якаяпрадугледжвае, што кожны дэпутат павінен галасаваць асабіста. Учорашняе галасаваньне — гэта фарс апоўначы, які яшчэ раззасьведчыў, што цяперашняя ўкраінская ўлада топча Канстытуцыю, працуене на нацыянальныя інтарэсы Украіны, а абслугоўвае інтарэсы Расеі”, — падкрэсьліў ён.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8760

“НашаУкраіна”: Палітычны характар візыту Кірыла пагражаедыскрэдытацыяй праваслаўя і яго прынцыпаў

20 ліпенячакаецца васьмідзённы візыт ва Украіну Маскоўскага патрыярха Кірыла. Аднак падзея, якая павінна мець выключна духоўны характар, набываерысы ня проста палітычнага скандалу, але й пагражае абвастрэньнемграмадзянскага супрацьстаяньня ў краіне.

Ужо сёньнягэты візыт і неасьцярожныя заявы прадстаўнікоў РПЦ і паасобныхпалітычных сілаў, выпадкі ўмяшальніцтва расейскіх духоўных герархаўва ўнутраныя справы Украіны становяцца грунтам для заклікаў дасілавога супрацьстаяньня паміж украінцамі, якія належаць да розныхнацыянальнасьцяў і канфэсій.

Відавочна, што такі адмоўны фон зусім не адпавядае самым прынцыпам хрысьціянскайрэлігіі.

Акрамятаго, ня трэба забывацца, што і ў Расеі, і ва Украіне царквааддзелена ад дзяржавы. Такім чынам, у выпадку, калі візыт набудзеярка вызначаную палітычную абгрунтоўку, то гаворка йдзецца абпарушэньні закону.

Таму можнабыло б чакаць ад самога Маскоўскага патрыярха Кірыла гарантыяў ягокатэгарычнай адмовы ад рознага роду заяваў ці акцыяў палітычнагахарактару. Больш таго, як добры хрысьціянін, Кірыл павінен быў бызаклікаць сваіх паплечнікаў стацца прыкладам стрыманасьці іпаслухмянасьці, усімі сіламі спрыяць ўсталяваньню міра і згоды ваУкраіне.

Добрыпрыклад па-сапраўднаму пастырскіх візытаў Усяленскага ПатрыярхаВарфаламэя І і Папы Рымскага Яна Паўла ІІ ва Украіну надаў новаганатхненьня хрысьціянам Украіны на пошук ўзаемаразуменьня, магчымасьцяў для супрацоўніцтва.

Відавочна, у тым жа духу павінен быў бы адбыцца і візыт Патрыярха Маскоўскага іўсяе Русі Кірыла. Інакш, у выпадку падвышэньня ўзроўню палітычнайнапружанасьці і грамадзянскага супрацьстаяньня ва Украіне празпалітызацыю дзейнасьці РПЦ, немагчыма назваць яе дзеяньні інакш якдыскрэдытацыяй праваслаўя і яго прынцыпаў.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8765

(Перакладыз украінскай)