“ВАЗЬМІЦЕ НАС НАЗАД!..”
У Беларусіў разгары турыстычны сэзон. Ня ўсе людзі кладуцца касьцьмі на дачныхградках, ня кожны імкнецца са сваёй сям'ёй на бераг мора, нічога не заўважаючы вакол сябе. Цікаўнасьць да культуры і гісторыівядзе многіх у далёкія падарожжы, у тым ліку па беларускіх абшарах, акупаваных няпрыяцелем.
Беларусаўзаўсёды, у любую пару года прываблівае Смаленск — пярліна нашайнацыянальнай цывілізацыі (усходняя наша сталіца). Але вяртаюццаадтуль беларускія наведвальнікі з цяжкім пачуцьцем. Смаленская зямляпад мангольскім капытом маскоўскага акупанта ўяўляе сабой мізэрнае івартае жалю відовішча. Незасеяныя палі, занядбаныя вёскі, даведзеныяда маразму мястэчкі, родны нам смаленскі люд (вельмі мала людзей) унейкім агаломшаным стане, шмат сьпітых і зьдзічэлых асобаў — вось вынікі маскоўскага валадараньня на нашай зямлі і плянамернайпалітыкі Масквы на вынішчэньне ўсяго жывога і беларускага ў некалівысокаразьвітым і славутым княстве Вялікай Беларусі.
Гэтаадчуваецца і ў захопленай сталіцы краю. Цудоўныя цэрквы 12-17-гастагоддзяў неяк адрэстаўраваны ў апошнія дзесяцігоддзі і спыненадзікае атэістычнае цемрашальства. Але здушэньне чужынцамі ўсягобеларускага, творчага, хамская русіфікацыя і ўтаптываньне сьвятойзямлі ў расейскі правінцыйны пыл — усё гэта застаецца ў сіле.
Горад нейкіпрыбіты і неабуджаны, на ўсім пячатка расейскай неахайнасьці. Некаторыя з гістарычных аб'ектаў уяўляюць небясьпеку длянаведвальнікаў. Экскурсаводы ўжо даволі даўно не заводзяць турыстаўунутр крэпасных вежаў. Там усё так засьмечана, што прайсьцінемагчыма. Летась адзін беларускі наведвальнік падчас наведваньнявежы пасклізнуўся на экскрэмэнтах і упаў уніз, давялося выклікацьхуткую і шпіталізаваць чалавека. Так было і ў цэнтры антычнага Рыма, на Рымскім Форуме, калі Вечным Горадам валодалі варвары.
Аленягледзячы на ўсю расейска-акупанцкую гнюснасьць і вынішчэньне ўсягобеларускага у душах людзей жыве вялікая мара аб блізкай будучыні. Часад часу яны шчыра гавораць беларусам (як сказала турыстам маладаясмалянка-экскурсаводка): “Мы так стаміліся ад усяго гэтага. УБеларусі так добра, а тут... Вазьміце нас назад!..”
Будзе, абавязкава будзе лунаць над Смаленскам Бел-Чырвона-Белы Сьцягвызваленай Беларусі. Пачнецца аднаўленьне забранага маскоўскімвандалам краю.
Янка Базыль