ПАДЗЯКА І ШАНАВАНЬНЕ
Сябрам Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
ПАДЗЯКА І ШАНАВАНЬНЕ
Глыбокапаважаныя дарагія сябры нашай народнай Партыі і Фронту, якія ўдзельнічалі ўпахаваньні Маргарыты Ермалаеўны Палачанінай, нашай маці і сябра падуху ў руху Беларускага Адраджэньня. Вы годна, па-хрысьціянску іпа-беларуску праводзілі яе ў апошні шлях, у вечнае існаваньне і вечныспакой.
Нізкі паклон Вам і вялікая наша ўдзячнасьць за людзкасьць і салідарнасьць, за вялікую дапамогу, за ўсё, што Вы зрабілі для провадаў яе душы, длязаспакаеньня нашых абавязкаў, якіх мы ня ў стане былі зрабіць.
Як важна нам было пераканацца, што жыве наш беларускі здаровы дух ікультура Народнага Фронту, і што ніякія кепскія абставіны неразбураць нашу народную годнасьць і чалавечую велічыню.
Зычым усім Вам здароўя і добрасьці ў нашай дарагой Бацькаўшчыне, каб хутчэймы пазбавіліся ад чужога рэжыму і зажылі па-белапруску і па-людзку, як усе вольныя людзі.
Жыве Беларусь! Вечна жыве!
Галіна і Зянон Пазьняк
18 ліпеня 2010 г., Варшава