ХЛУСЬЛІВЫЯ ПАВОДЗІНЫ

Зпрэтэнзіяй на сэнсацыю “незалежныя” і “дэмакратычныя” СМІ паведамілі днямі пра раскраданьне “інтэлектуальнаймаёмасьці” кампаніі “Говорі правду”. Інфармацыяпавінна ўражваць нас лічбамі і драматычнымі абставінамі. У нейкайкватэры, з капоту нейкага аўтамабіля і яшчэ аднекуль невядомыя скраліподпісы нібыта сабраныя “говоряшчімі правду” за апошнічас дзеля найменаваньня вуліцы Васіля Быкава ў сталіцы. Агульнаялічба сабраных подпісаў — 100 тысячаў.

Можакаго-небудзь і ўразілі лічбы і абставіны, але толькі не беларусаў, якія раней удзельнічалі ў масавых зборах подпісаў пад эгідайБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Патрыётыведаюць, што для таго, каб сабраць сто тысячаў подпісаў (каласальнаяколькасьць, улічваючы аўтарытарны антызаконны рэжым у краіне), неабходная ахвярная і выдатна арганізаваная праца цэлай арміізброшчыкаў. Зборшчыкаў, якія будуць хадзіць па кватэрах, зьбірацьподпісы на вуліцах і плошчах, і рабіць гэта на працягу ня менш якчатырох тыдняў (а хутчэй за ўсё значна даўжэй).

Хлусы зхлусьлівай “Говорі правду” нідзе і нічога не зьбіралі, нідзе не стаялі і нікуды не хадзілі. Іх ніхто і нідзе не заўважыў упрацэсе збору подпісаў. Іхная прэтэнзія на зварот да грамадзтва — гэта банальны фантом умельцаў “срубать гранты” (гэтаерамяство мае ўжо сваю традыцыю ў найноўшай Беларусі). Заўважымтаксама, што калі б здарылася немагчымае і фантастычнае і “говоряшчіеправду” нейкім віртуальным чынам раптам скалацілі б сацыяльныкапітал у сто тысячаў подпісаў нашых грамадзянаў, то гэты капітал янызахоўвалі б не ў капотах пакінутых на вуліцы аўтамабіляў, а падпадушкай (як грантаўскую сьвятыню). Яны б трэсьліся над гэтымвіртуальным цудам, люлялі б яго і песьцілі. Калі ж яны раскідалі свой “віртуал” па такіх несалідных месцах, то выснова можабыць адна — “говоряшчіе правду” кажуць грамадзтву ігрантадаўцам грубую няпраўду.

У Менскуапошнім часам мы ўбачылі некалькі асобаў, апранутых у маечкі злагатыпам “Гавары праўду” (нават па-беларуску). На іхныхфізіяноміях напісаны выраз барыкаднай апазыцыйнасьці, яны нясуць сябез пыхай альтэрнатывы рэжыму. Але дарослыя людзі павінны меркаваць абдзеячах не па лагатыпах і славесных фармулёўках, а па іхных справах. Іхныя справы — жульніцкі падман нашага стомленага рэжымнайняпраўнай грамадзтва.

Валеры Буйвал