УКРАІНСКІЯ ПАТРЫЁТЫ СУПРАЦІЎЛЯЮЦЦА МУЗЭЙНАЙ ФАЛЬСІФІКАЦЫІ

Украінскія кампартыйцы пачалі крыклівую кампанію, спрабуючы дамагчыся закрыцьця экспазыцыі ў Кіеве, прысьвечанай Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў — Украінскай паўстанцкай арміі. ОУН-УПА змагалася за незалежнуюУкраіну супраць немцаў, расейцаў і палякаў. Менавіта за гэта народнаяпамяць аб ёй не дае спакою агентуры Масквы. Як бачым, дзе толькіпачынаецца антынацыянальны рэванш і ўсталёўваецца васальны рэжымМасквы, адразу разгортваецца барацьба за музэйную праўду супрацьрэжымнай фальсіфікацыі. Беларусы ўжо на поўніцу прайшлі гэты “курсгісторыі”, арганізаваны на нашай зямлі чужынскай псэўданавукайі рэжымнай гэбельсаўшчынай. Захады антынацыянальнай групоўкі, якіхпрывялі да ўлады ва Украіне, дакладна паўтараюць дзеяньні яе менскіхпапярэднікаў.

Публікуемартыкул, прысьвечаны гэтым падзеям, з сайта партыі “НашаУкраіна”.

Патрыятычныясілы не дазволяць камуністам

закрыцьэкспазыцыю пра ОУН-УПА

Народныдэпутат ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій назваўзлачыннымі намаганьні камуністаў закрыць экспазыцыю пра ОУН-УПА ўНацыянальным музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Адначасовадэпутат ня бачыць нічога дзіўнага ў тым, што сёньня камуністычнаяпартыя актывізавала свае дзеяньні і нават насьмелілася ўзьняць такоепытаньне. “З таго моманту, як прэзыдэнтам стаў Віктар Януковіч, на жаль, мы ўбачылі, што ва Украіне адбываецца адыход ад уласнайукраінскай гісторыі, яе перагляд, спроба навязаць бачаньне нашаймінуўшчыны не вачыма ўкраінцаў, а вачыма ідэолагаў Савецкага Саюза”, — падкрэсьліў ён.

Парубійзаявіў, што пад “апекай” Януковіча камуністы, фактычна нямаючы ніякой электаральнай падтрымкі, навязваюць грамадзтвупсэўда-ідэі і псэўда-каштоўнасьці. Ён нагадаў пра ўстаноўку ўЗапарожжы помніка Сталіну — “чалавеку, які ўкраінскімсудом быў асуджаны за арганізацыю Галадамору 32-33 гадоў ізьнішчэньне мільёнаў украінцаў”.

Па словахдэпутата, гэта сёньня ёсьць надзвычай трывожным сігналам як дляУкраіны, так і для ўсіх эўрапейскіх дзяржаваў. Парубій заўважыў, штоцяпер ні ў воднай эўрапейскай краіне няма пры ўладзе камуністычнайпартыі. Наадварот, міжнароднымі аўтарытэтнымі структурамікамуністычная ідэалогія прызнана злачыннай і такой, якая супярэчыцьэўрапейскаму цывілізацыйнаму выбару.

Тамудэпутат перакананы, што сёньняшнія тэндэнцыі ва Украіне могуць мецьнадзвычай адмоўныя наступствы і для самой уладнай кааліцыі і дляЯнуковіча асабіста. “Гэта можа прывесьці да ізаляцыі Украіны. Гэта таксама можа выклікаць рашучы адпор украінцаў, якія ў 1990 годзеабвясьцілі ўкраінскую дзяржаву, у значнай ступені базуючыся наантыкамуністычных лозунгах і намагаючыся вымесьці з Украінычалавеканенавісьніцкую камуністычную ідэалогію”, — падкрэсьліўПарубій.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8840

(Пераклад з украінскай)