АРДЫНСКІ ЯРЛЫК КРАМЛЁЎСКАГА ГЭБІЗМУ

9 ліпеня ў аэрапорце Вены адбыўся “абмен палоннымі”. Амэрыканцы аддалі лубянцам злоўленых расейскіх шпіёнаў, а лубянцынекалькіх вязьняў з сваёй турмы. Як сур'ёзна пажартаваў адзін зрасейскіх публіцыстаў, “ім навуковец, нам прастытутка” (маецца на ўвазе абмен Эн Чапмэн на навукоўца Суцягіна, якога ФСБўвязьніла “за разглашэньне дзяржтаямніцаў”).

Колькі б ні намагалася афіцыйная маскоўская прапаганда выставіцьапошні лубянскі правал як нешта дробнае і малазначнае, сапраўдныязнаўцы “таямнічай рускай душы” (у тым ліку і ў самойРасеі), грунтуючыся на гэтай падзеі, робяць даволі глыбокіяразважаньні пра сутнасьць расейскай дзяржаўнасьці ў цэлым і ўпрыватнасьці — на сёньняшнім этапе “чэкізма”. Длямаскоўскага публіцыста Д. Шушарына чэкізм (або гэбізм) гэта ёсьць “руская нацыянальная мадэль у чэкісцкім выкананьні”. Штож, сфармулявана адэкватна: ад Арды да Пуціна...

Чэкісцкая Расея з тварам Ганны Чапмэн

Пуцінзьнішчыў апошні міф саўка — аб чэкістах як вялікй і мудрайсіле. Хаця не ў чэкістах справа, а ў той сістэме квазідзяржаўнагаладу, якую яны ўсталявалі. Чэкізм і ўсё зь ім зьвязанае — толькі прыватная праява агульнай прыроды цяперашняга нэататалітарнагарэжыму, саўка і самадзяржаўя. Усіх іх зьвязвае інстытуцыйнаянедастатковасьць, якая кампэнсуецца надінстытуцыйнай інтэграцыяй — ідэалагічнай і сілавой. Гэта значыць, парлямант, урад, прэзыдэнт (вярхоўны савет, саўмін, старшыня прэзыдыюму вярхоўнага савета) як быёсьць, але пры гэтым дзяржава мае патрэбу яшчэ і ў наддзяржаўныхумацаваньнях.

Тое, штоналадзіў у Расеі кааператыў “Озеро”, з такім жа посьпехаммаглі зьдзейсьніць выхадцы з любога іншага ведамства. Але на практыцыда стварэньня дзяржаўнага ладу, заснаванага на сталым аслабленьні, стане нежыцьцяздольнасьці дзяржаўных інстытутаў і сталым ўмацаваньніпазаканстытуцыянальных элемэнтаў, аказаліся гатовыя чэкісты іхаўрусныя зь імі прадстаўнікі іншых карпарацый — сілавых і нянадта.

Гэтазначыць, што цяперашняя дзяржаўная мадэль — яна не чэкісцкая. Яна руская нацыянальная ў чэкісцкім выкананьні. І вывучэньне гэтаймадэлі павінна адбывацца ў супастаўленьні з самадзяржаўнай і савецкайуладамі, дакладна так жа сама, як савецкая ўлада можа быць адэкватнаацэнена толькі ў супастаўленьні з самадзяржаўнай уладай, якаягістарычна ёй папярэднічала. Якая, у сваю чаргу, выходзіць з адзінайкрыніцы легітымнасьці ўлады маскоўскіх князёў і цароў — зардынскага ярлыка, з Арды як таго самага наддзяржаўнага ўмацаваньня, якое ўласна і стварыла расейскую дзяржаўнасьць.

Уадрозьненьні ад савецкай, чэкісцкая сістэма здаецца ідэалагічнаіндыфэрэнтнай. Гэта не зусім так — яе ідэалогія выпрацоўваласяяшчэ ў савецкі час, а цяпер была не на відавоку сінтэтызавана. Інакшня можа быць, бо чэкізм, у адрозьненьні ад самадзяржаўя і камунізма, не прадугледжвае відавочную ідэалагічную сістэму. Яму значна бліжэйнацысцкія гульні ў таямнічыя веды. Часам чэкісты самы прагаворваюцца. Так здарылася днямі з Пуціным, калі ён ў захапленьні ўспамінаў АхматаКадырава: “Ён мне ў свой час сказаў: “Жыць немагчыма! Длятаго, каб больш альбо менш нармальна жыць, трэба было мець кодлу”.“І ў мяне, — сказаў ён, — была кодла”.

Такаяж кодла была ў Леніна, такая ж кодла ёсьць у Пуціна.Хаця, зразумела, у Чачэніі з гэтай справай прасьцей. У сямнадцатымгодзе інстытуцыянальнае разьвіцьцё Расеі, якая вызвалілася аднадінстытуцыянальнага самадзяржаўя, было зусім нядоўгім. Удзевяностыя гады ў краіны было больш часу. Але зноў не ўдалосястварыць паўнавартасную дзяржаву, якая б адбылася. Дзесяць гадоўантыінстытуцыянальнага кіраваньня наддзяржаўнай групоўкі, сфармаванайпаводле ведамственна-зямляцкай прыкметы, зусім ня трэба лічыцьзастоем. Гэты час характарызуецца высокай дэградацыйнай дынамікай, паякой можна меркаваць аб патэнцыяле архаізацыі, якім валодае ЧКГБ.

Міф, якіразбурыў Пуцін, узьнік у позьнім саўку, шмат у чым дзякуючынамаганьням ідэёлага андропаўскага чэкізму Юліяна Сямёнава, якіатрымаў доступ да сродкаў масавай агітацыі і прапаганды і засвоіўсамы дзейсны агітацыйны інструмант свайго (ды й цяперашняга таксама) часу — тэлесэрыял.

Дляцяперашняй кіруючай эліты “Сямнаццаць імгненьняў вясны” і “ТАСС упаўнаважаны заявіць...” — гэта іхная песьняаб Нібэлунгах. Шцірліц, безумоўна, фігура, роднасная стругацкімпрагрэсарам, якімі ўяўлялі сябе чэкісты, — і Сямёнаў, і Стугацкіяродам з шасьцідзесятых, нічога дзіўнага. Усе яны задавольваліся ізадавольвалі іншых тым, што можна даслужыцца да штандартэнфюрэра ізастацца чалавекам.

А вось “ТАСС” — гэта ўжо андропаўшчына ў чыстым выглядзе. Калі гэты сэрыял зьявіўся, адзін стары савдыпламат, які адпрацаваўусё жыцьцё ў Афрыцы, са сьмехам сказаў мне, што Сямёнаў адпрацаваўведамственную замову цалкам. Мяркуючы па сэрыялу, у савецкай зьнешняйпалітыцы няма ані МЗС, ані зьнешгандлю, ані нават ваенных дарадцаў. Дарэчы, вэтэраны вайны дакладна так сама абураліся сэрыялам праШцірліца — а дзе ўласна вайна?

Усё ўстваральніка шцірліцыяны было прагрэсіўным і вольнадумным. І ўсёпадводзіла да думкі: няхай замест партапаратчыкаў дзяржавузмацоўваюць пераемнікі тых, хто скалечыў на допытах Сямёна Ляндрэса — бацьку Юліяна Сямёнава.

Вось іаднавіў Пуцін са сваімі аднапалчанамі і аднавяскоўцамі такую мадэль — вакол адны шпіёны і ніякай дзяржавы. Мяняем уласных грамадзянаў наўласных грамадзянаў, насуперак канстытуцыі і здароваму сэнсу. Засталася драбніца: перанесьці сюды сучасныя тэхналогіі і назвацьгэта мадэрнізацыяй.

Таксамастарая руская забава — з часоў Пятра. Той таксама сабутыльнікаўпаўсюль пасадзіў. Яны па-чорнаму кралі і інтрыгавалі, выкарыстоўваліновую імпэрыю як хацелі. Сацыяльныя адносіны станавіліся ўсё большархаічнымі, самадзяржаўе ўсё больш азьвярэлым, затое тэхнічна былонешта прыўлашчана.

А памёрПётр, дык высьветлілася, што дзеяздольнай дзяржавы няма. З тэхнічныхнавінак нешта прыжылося, нешта сталася забавай. У цэлым, ніякая гэтане мадэрнізацыя. Цяпер жа і паміраць нікому ня трэба. Вэксельбэрг зСурковым могуць колькі заўгодна будаваць пляны і захлынацца адзахапленьня, расказваючы аб Сколкаве (“інавацыйная міжнароднаяшкола бізнэс-кіраваньня”, праект сёньняшніх крамлёўскіх элітаў — заўвага рэдактара), — але навошта чэкістам Сколкава, наваткалі яны будуць удзельнічаць у распілоўцы бюджэта? Нават у якасьцізакрытай зоны Сколкава — гэта іншая ступень адкрытасьці сьвету. Чэкісты ж мелі намер увайсьці ў сусьветную эліту праз ложак ГанныЧапмэн. Гэта ёсьць іхнае чарговае вакно ў Эўропу, бо ў дзьверыўвайсьці значна цяжэй — трэба ствараць дзяржаву, а не тое, штоў іх атрымліваецца.

Чэкістаўназываюць новымі апрычнікамі, а можна іх назваць і новымі ардынцамі, якія выдалі ярлык на княжэньне бясьпечнаму Дзімітрыю Медведеву іспрабуюць зноў скарыць сьвет, якііхным папярэднікам не ўдалося ні заваеваць, ні напалохаць. Можнапаспрабаваць спакусіць яго і карумпаваць. Так што Чапмэн увасабляецяперашняе становішча чэкісцкай Расеі ў сьвеце, яе прэтэнзіі іспосабы камунікацыі і самаідэнтыфікацыі. Такая вось мадэрнізацыя іперазагрузка.

А штотычыцца пэрспэктываў унутранага разьвіцьця, то варта прыгледзецца даРамзана Кадырава, які можа дазволіць сябе тое, на што фэдэральнаяэліта пакуль не наважваецца. Але з добразычлівай цікаўнасьцю вывучаеягоны досьвед.

Дзімітры Шушарын

Крыніца: http://grani.ru/opinion/shusharin/m.179688.html

(Перакладз расейскай)