ДЭКАЛАНІЗАЦЫЯ

Паўстагоддзя таму ў сьвеце адбыліся падзеі, якія ўвайшлі ў гісторыю чалавецтва якГод Афрыкі. На працягу ўсяго аднаго года, — 1960-га, — набылінезалежнасьць ажно 13 былых эўрапейскіх калоній у Афрыцы (у асноўнымфранцузкіх) і былі ўтвораны новыя незалежныя дзяржавы. Падобнайпалітычнай актыўнасьці і сэрыі народных перамог давялося чакаць яшчэбольш за 30 гадоў — да 1991-га, калі пасьля правальнагажнівеньскага путча пачала сыпацца савецкая імпэрыя і на мапе ўзьнікліадна за адной 15 незалежных краінаў. Кур'ёзным чынам аб сваёй “незалежнасьці” абвясьціла тады і сама мэтраполія — Расея, што выклікала ў сьвеце сьмех і пацісканьне плячыма. (Падчасраспаду ўласных імпэрыяў такое не прыходзіла ў галаву кіраўніцтвуФранцыі або Вялікай Брытаніі).

Для сьветубелай расы утварэньне новых афрыканскіх краін было роўным адкрыцьцюновых планэт у космасе. Абсалютная большасьць чалавецтва да гэтаганічога ня ведала пра гэтых афрыканцаў, імёны вызваленых этнасаўнічога не казалі эўрапейцам і амэрыканцам і былі вядомыя толькінямногім спэцыялістам у лінгвістыцы, этнаграфіі і фальклёры. І ўгэтым няма нічога дзіўнага, бо на працягу стагоддзяў каланіяльнайзалежнасьці афрыканскія народы існавалі выключна як аб'ектысацыяльна-палітычнай практыкі, суб'екты (каланізатары) бязьлітасна эксплуатавалі іх і іхныя багацьці, упэўненыя, што такбудзе працягвацца вечна.

Большасьць з гэтых народаў зусім ня мелі дзяржаўнай традыцыі ііснавалі ў родава-племянным ладзе. Нямногія выключэньні (дзяржаўныяцывілізацыі Эгіпту, сярэднявечная імпэрыя Малі, каралеўствы Дагамэя іБэнін, ніколі не каланізаваная Эфіёпія) толькі падкрэсьліваюць амальпоўную ўнівэрсальнасьць такога стану. Гэта дало магчымасьцьмэтраполіям нават ва ўмовах развалу сваіх імпэрыяў дзейнічацьагрэсіўна і без уліку жаданьняў і імкненьняў афрыканцаў. Межы паміжновымі дзяржавамі праводзілі менавіта каланізатары, якія адвольнавызначалі гэтыя рысы па межах былых калоній, па рэках, а вельмі частапроста і прымітыўна па мэрыдыянах і паралелях. Вялікія этнічныя групыбылі такім чынам раздзелены па жывому, народы апыналіся ў некалькіхдзяржавах, закладваўся падмурак міждзяржаўных і міжэтнічных крыўдаў ікрывавых канфліктаў.

А пачалосяўсё ў Другую сусьветную вайну. Пад ударамі краінаў, якія ня мелі, алехацелі мець калоніі і сваю імпэрыю (Нямеччына, Італія, Японія), заходне-эўрапейскія краіны і разам зь імі СССР ратаваліся менавіта, дзякуючы сваім імпэрскім валадараньням і рэсурсам. Генэрал Дэголь усваім знакамітым звароце 17 чэрвеня 1940 года з Лёндану да французкайнацыі пасьля разгрому Францыі немцамі так і заявіў: “Мы павінныпрацягваць змаганьне. У нас ёсьць Імпэрыя...” З калоніймэтраполіі чэрпалі ня толькі жыцьцёва неабходную сыравіну, але імабілізавалі мільёны падпарадкаваных ім людзей з этнасаў, для якіхгэтая вайна была чужой справай каланіялістаў.

Для мяне трагічным сымвалам, апафеозам гэтага тытанічнага змаганьняёсьць Бітва пры Монтэ-Касіна (Італія, травень 1944 года), дзебеларускія жаўнеры і афіцэры ў мундзірах Войска Польскага наступаліна нямецкія пазыцыі па трупах індыйскіх палкоў брытанскай арміі, якіяпалеглі ў папярэдніх атаках. Зразумела, што слава перамог дасталася ўгэтай і безьлічы іншых бітваў выключна палякам і брытанцам. Людзі інароды без свайго дзяржаўнага ўтварэньня заставаліся пасіўнымматэр'ялам чужой гісторыі (пры тым, што вельмі часта нашы “праваслаўныя палкі” і афрыканскія аддзелы пасылалісягаспадарамі на самыя небясьпечныя ўчасткі, іх выкарыстоўвалі ў самыхбезвыходных сытуацыях). Яны ўсяроўна заставаліся “народамі безімя”.

Калінемцы падыходзілі да Масквы, то крамлёўская хунта адразу ўспомніла, што ў імпэрыі ёсьць народы, мовы і культуры. У Трацьцякоўскай галерэінават арганізавалі выставу пад выразным тытулам “Белоруссияжива и будет жить”. Прыязныя дэманстрацыі, жэсты і кніксэны рабіліся ў бок іншых падсавецкіх народаў. Алемаскоўскі тэрор супраць народаў і элітаў працягваўся. Не забывайма, што Янку Купалу ў Маскве забілі ў 1942 годзе. На фронце камісарстваабяцала жаўнерам, што пасьля вайны абавязкава будзе палёгка і нябудзе калгасаў. Афрыканцам каланіялісты абяцалі незалежныя дзяржавы івольнае разьвіцьцё. І народы ваявалі пад сьцягамі мэтраполіяў, ахвяраваліся і працавалі на агульную перамогу над фашызмам. Вэтэраныдзьвюх сусьветных войнаў з рэспэктам успаміналі афрыканскія палкі. Калі бэрбэрскія або экватарыяльныя часткі маршыравалі на фронт, яныпыталіся толькі аб тым, дзе вораг. Немцы любым спосабам імкнуліся недапусьціць іх у свае траншэі, бо негры і арабы ня бралі палонных, азьбіралі галовы ў мяшкі...

Пасьлявайны і заходнія дэмакратыі, і саўдэпія адмовіліся выконваць сваеабяцаньні. Вялікі падман, аднак, ня выратаваў імпэрыі. Першыміўзьняліся на вызвольную барацьбу народы Азіі. І гэта было цалкамлагічна, бо азіяцкія калоніі мелі тысячагадовую традыцыюдзяржаўнасьці. Напрыклад, в'етнамцы не чакалі доўга, аабвясьцілі сваю незалежнасьць ад Францыі адразу пасьля заканчэньнясусьветнай вайны, 2 верасьня 1945 года. У 1940-я — 50-я гадыбольшасьць азіяцкіх краін вярнулі сябе дзяржаўнасьць у вынікувызвольных войнаў і перамог над эўрапейскімі каланіялістамі.

Мэтраполііведалі і прадчувалі гэта. Найбольш подлы і дэманстрацыйны ўдарнанесла ў плечы народам Францыя. 8 траўня 1945 года натоўпы людзейсьвяткавалі ў алжырскіх гарадах заканчэньне вайны. Французы скінуліна галовы людзей дэсантнікаў, якія расстралялі сьвяткуючых. Загінулідзесяткі тысячаў алжырцаў. У Афрыцы гаспадарам удалося затрымацьрэвалюцыйныя працэсы яшчэ на 10-15 гадоў. Злачынныя дзеяньнікаланіялістаў паказалі, што няма дэмакратычных імпэрыяў, імпэрыя ідэмакратыя — рэчы несумяшчальныя.

У саўдэпіі, як заўсёды, усе рабілася таемна, пад покрывам начы. Ужоўвечары, пасьля салютаў перамогі 9 траўня 1945 года СМЕРШ арыштаваўусіх прадстаўнікоў рэпрэсаваных народаў, якія прайшлі ўсю вайну нафронце (чачэнцаў, калмыкаў, балкарцаў і г.д.), і яны былі высланы ўГУЛАГ. У якасьці падзякі за абарону Масквы і Ленінграда крамлёўскаяхунта разгарнула масавыя рэпрэсіі супраць падсавецкіх народаў, зьнішчаючы перш за ўсё эліты грамадзтваў. На Каўказе, у Прыбалтыцы, уЗаходніх Беларусі і Украіне партызанская вайна супраць расейскіхакупантаў доўжылася да канца 1950-х гадоў.

Падчаснавучаньня ў Пецярбурзе афрыканскія студэнты распавядалі мне прарэвалюцыйны ўздым канца 50-х гадоў. Як іхныя бацькі выходзілі надэманстрацыі ў сваіх сталіцах. Людзі ішлі да палацаў каланіяльнайадміністрацыі з крыкамі “Воля! Незалежнасьць!” Вэтэранызрывалі з сябе французкія і брытанскія ўзнагароды і кідалі іх у знакпратэсту праз агароджу заморскім гаспадарам (праз гады, у студзені1991-га я ўбачыў падобныя сцэны каля будынка парляманту ў Вільні, дзелюдзі з праклёнам Маскве кідалі ў сьнег савецкія мэдалі за аўганскуювайну). Нішто, нават забойства лідэраў рэвалюцыі, не магло спыніцьразвалу імпэрыяў. З большасьці афрыканскіх тэрыторыяў каланіялістысышлі ў выніку агульнанацыянальных страйкаў і масавых кампанійграмадзянскага непадпарадкаваньня. Дзе-нідзе акупантаў прысьпешваліпартызанскімі акцыямі. Найбольш доўгім і крывавым (1 мільёнзагінуўшых) было змаганьне за вызваленьне Алжыра ў 1956-62 гадах. Менавіта таму, што французы лічылі Алжыр ужо не калоніяй, а заморскайтэрыторыяй Францыі.

Працэсдэкаланізацыя Афрыкі расцягнуўся на 1970-я — 80-я гады. Апошняйабвалілася 500-гадовая Партугальская імпэрыя, пасьля дэмакратычнайрэвалюцыі ў мэтраполіі ў 1974 годзе. Да 1990 года абсалютнаябольшасьць афрыканскіх тэрыторыяў набылі незалежнасьць.

Авось у маскоўскай імпэрыі ўсё толькі пачыналася. На вачах уражанагасьвету народы, “ашчасьліўленыя” Гарбачовым і ягонай “перастройкай”, узьняліся на змаганьне за вызваленьне адМасквы. Заходнікі надрываліся, выхоўваючы нас. Мы наслухаліся безьлічманалогаў такога кшталту: “Как вы смеете ему мешать? Выпротив перестройки и демократии! Вы — националисты!” Але выратаваць саўдэпію (на захаваньне якой Захад выплаціў толькіхунце Гарбачова 50 мільярдаў даляраў) ужо не ўдалося. На прасторах, заселеных ва ўяўленьні заходнікаў “русскімі людьмі”, паўсталі дзяржавы з незнаёмымі ім імёнамі і мовамі. У прынцыпефармальна паўтарылася сытуацыя 1960-га года. Але фармальны характарсэнсацыі толькі сьведчыў пра неадукаванасьць большасьці заходнікаў, пра іхную заспакоенасьць у навязанай маскоўскай гэбельсаўшчынайстэрэатыпнай мадэлі “СССР=Расея”. Хаця ўсе савецкіядзесяцігоддзі на Захадзе існавалі кнігі і іншыя матар'ялы, прысьвечаныя культры і гісторыі падсавецкіх народаў. Ды амаль ніхтоіх не чытаў (заходні чалавек, як правіла, заняты сабой).

Хацянекаторыя з вызваленых народаў Азіі стварылі ў 1991 годзе першую ўсваёй гісторыі адзіную нацыянальную дзяржаву (кыргызы, казахі, узбэкі), у эўрапейскай частцы імпэрыі адбывалася аднаўленьнедамаскоўскіх дзяржаваў. Найвялікшую дзяржаўную традыцыю мелі беларусы — ВКЛ, БНР. Нават Украіна магла ўспомніць толькі некалькідзесяцігоддзяў імпэрыі Кіеўскай Русі, заходнюю Русь Чырвоную зраньняга сярэднявечча і кароткае дзяржаўнае інтэрмэцца 1918 года. Азаходнікі ўсё дэкламавалі: “Адкуль вы ўзяліся? Мы пра васнічога ня чулі...”

У Афрыцы 1960-х дзяржаўнымі мовамі сталі мовы былых каланіялістаў (па-за выключэньнем дзьвюх высокакультурных і вялікіх моваў — арабскай і суахілі). Іншага выйсьця не было. Напрыклад, у Нігэрыітолькі буйнейшых этнічна-моўных супрольнасьцяў 32 (!). Стракатыямазаікі незьлічоных дыялектаў монга, балуба, банту і г.д. не маглівыконваць дзяржаўнастваральнай ролі, яны засталіся народава-племянным узроўні і працягваюць жыць у вуснай традыцыі.

У большасьці постсавецкіх краін існавалі нягледзячы на зьнішчальнуюрусіфікацыю вялікія і культурныя мовы з тысячагодовай кніжнай ідзяржаўнай традыцыяй. Вызваленыя дзяржавы пачалі натуральны пераходна свой моўна-культурны грунт. Беларуская мова зьяўляецца адной знайбольш дасканалях і разьвітых у гэтай сям'і вызваленых моваў (і ў цэлым у сьвеце).

У 1991 годзе абваліўся яшчэ адзін маскоўскі міф, у які заходніяграмадзтвы паслужліва верылі на працягу доўгага часу расейскайакупацыі. Маецца на ўвазе міф пра “богоізбранность” Расеі. Маўляў, эўраазіяцкія расейцы ўсіх асьвяцілі, пахрысьцілі ўправільную веру, навучылі гігіене, культуры, дзяржаўнасьці і г.д. Міфня вытрымаў планэтарных адкрыцьцяў 1991 года. Агаломшаныя заходнікі (хто цікаўны, вядома) даведаліся, што армянскія царствы ваявалі яшчэсупраць рымскіх легіёнаў, і першая дзяржаўная хрысьціянская Царквабыла заснавана яшчэ ў 301 годзе ў Арменіі. Што правінцыйны Самаркандіснаваў як вялікі цэнтр пэрсідскай культуры за паўтары тысячы гадоўда першай згадкі ў летапісе пра вёсачку па імені Масква. Што Кіеў іПолацк былі найвялікшымі культурнымі цэнтрамі славянскай культуры, калі фэномэну “русскіе” яшчэ не існавала ў сьвеце. Аказалася, што першы расейскі ўнівэрсітэт, заснаваны ў Маскве ў 1755годзе, ёсьць далёкім водгукам і наступствам уплыву адукацыйнайтрадыцыі, якая існавала ў захопленых расейцамі культурных дзяржавах. У нашай Вільні ўнівэрсітэт быў абвешчаны ў 1579 годзе, а акадэміі ікаледжы існавалі яшчэ раней. Ня кажам ужо пра старажытныя мэдрэсэ ўЦэнтральнай Азіі. І г.д.

Што, аднак, было тут роднасным афрыканскай каланіялісцкай мадэлі, дык гэтапалітыка вызначэньня межаў. Як вядома, у саўдэпіі маскоўскіякаланіялісты адвольна і з выгадай выключна для сабе кроілі па жывомутэрыторыі і народы, падуладныя ім. У шэрагу выпадкаў гэтым займалісяасабіста Ленін і Сталін. Быў утвораны шэраг “дзяржаўна-тэрытарыяльныхпастак”, якія дазволілі Маскве дзейнічаць паводле старажытнагапрынцыпу акупантаў: dividaet impera(падзяляй і ўладар). Гэта прывяло ў мінулым да многіх крывавыхтрагедый. Нагорны Карабах, падзеленая Асэція, Трансністрыя, Ошскаявобласьць — гэтыя драматычныя канфлікты служаць Масквепадставай для правакацыйных маніпуляцыяў і злачынстваў. Беларускіяпярліны Вільня і Смаленск былі адабраныя маскоўскай імпэрыяй іадарваныя ад Айчыны.

Вызваленая Афрыка за 50 гадоў перажыла шмат міждзяржаўных іграмадзянскіх войнаў. Большасьць з краін так і ня вырваліся зэканамічнай адсталасьці і залежнасьці ад былых мэтраполій. Зразумела, што яны знаходзяцца на значна больш нізкай ступенісацыяльна-дзяржаўнага разьвіцьця ў параўнаньні з эўрапейскіміпостсавецкімі краінамі, якія больш разьвітыя, чым былая маскоўскаямэтраполія. Але трэба зрабіць яшчэ адно параўнаньне.

У новай Афрыцы было і ёсьць шмат дыктатараў і тыранаў, якіяпрыгнятаюць свае народы і эксплуатуюць іх. Але ніхто зь іх, ні ІдзіАмін, ні Бакаса, ні Німэйры не рабіў сваёй палітыкай разбурэньнеўласнай дзяржавы і культуры. Ніхто зь іх не заяўляў і не заяўляе, што “мы — адзін народ з французамі або брытанцамі”, што “самыя разьвітыя мовы ў сьвеце — гэта ангельская ірасейская”. Усе яны — па свойму, часта вельмі жорсткімімэтадамі ўмацоўвалі і ўмацоўваюць сваю дзяржаўную сістэму. Умацоўваюць, а не разбураюць. Афрыцы ня сьніўся Лукашэнка зь ягоныміманалогамі пра “Скарыну ў Піцеры” і што “беларусыгатовыя паміраць за Расею”, з палітыкай разбурэньня духоўнага ікультурнага жыцьця тытульнай нацыі краіны. Такога Афрыка і цэлы сьветяшчэ ня бачылі — зьнішчэньня ўсяго нацыянальнага і сьвятога ўімя задавальненьня імпэрскіх інтарэсаў чужой краіны і былоймэтраполіі.

Народы, якія вызваляліся ад каланіяльнай залежнасьці ў 1960-м і ў1991-м гадах, ведалі, што дзяржаўная незалежнасьць не была выпадковымпадарункам лёсу, а дасталася ім у выніку змаганьня супраць ворагаў іэксплуататараў. А таксама, што сваю незалежную дзяржаву і сваенацыянальныя інтарэсы трэба абараняць на ўсіх этапах разьвіцьця, кабвызваленьне і вялікая плынь дэкаланізацыі не адхілілася ў рэчышчанэакаланіалізма, вяртаньня былых гаспадароў і зьнішчальнікаў; каб неадбылося таго, што бэрлінскія хаўрусьнікі маскоўскіх імпэрыялістаўназываюць “рэінтэграцыяй”.

Нямецкім “тэарэтыкам” можна нагадаць, як рабіў сваю “рэінтэграцыю” у хаўрусе з Крамлём Гітлер, “рэінтэгруючы” спачатку Аўстрыю, Чэхаславакію, Польшчу, а потым Францыю, Італію і г.д. Тая “рэінтэграцыя” была разгромлена народамі. Толькінародны супраціў, народная салідарнасьць могуць спыніць вяртаньнегэтых антычалавечых працэсаў, якія зноў разгортваюць Масква і Берлін.

Валеры Буйвал