РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ. ФАКТЫ І ПАДЗЕІ № 5
29 чэрвенястаршыня расейскай камуна-фашыстоўскай “націонал-большевістской” партыі Э. Лімонаў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, што ён будзествараць на базе кааліцыі “Другая Россія” новую, сваюпартыю. Лімонаў сказаў, што ягоныя паплечнікі па “апазыцыйнайкааліцыі” адышлі ад справаў. Напрыклад, Гары Каспараў цалкамзаймаецца сваёй “Солідарностью”.
З гэтага беларусы робяць выснову, што Лубянка вырашыла перайсьці данаступнага этапу адпрацоўкі праверанай у Беларусі мадэлі канчатковагаздрабненьня псэўдаапазыцыі. Кур'ёзны хаўрусшахматыста-інтэлектуала з камуна-фашыстам зьдзіўляў многіх. І многіяў Расеі адварочваліся і не далучаліся да гэтага штучна злепленагагібрыда. Цяпер “Другую Россію” канчаткова раскалолі імаскоўскія “людзі ў галіфэ” будуць хватка множыць яеклоны на прасторах імпэрыі. Абсурдныя формы “супрацівупуцінізму” (на што прэтэндавалі Каспараў-Лімонаў со товарішчі) становяцца яшчэ больш абсурднымі.
12 ліпеняСэйм Латвіі перадаў на разгляд парляманцкіх камісій папраўкі дакрымінальнага закону, якія прадугледжваюць крымінальнае пакараньне “за падтрымку агрэсіі СССР альбо нацыстоўскай Нямеччыны”. Гэтыя папраўкі распрацавала фракцыя партыі “Грамадзянскіхаўрус”, якая ўваходзіць у склад урадавай кааліцыі Латвіі. Сэймбудзе разглядаць гэты законапраект. Паводле законапраекту, за спробупадтрымкі, апраўданьня або адмаўленьня факту таталітарнай агрэсіібудзе пагражаць тэрмін да трох гадоў пазбаўленьня волі або штраф да60 мінімальных заробкаў.
17 чэрвеня сёлета ў Крымінальны кодэкс Летувы была ўнесена папраўка, якая вызначыла крымінальную адказасьць за адмаўленьне савецкай інацыстоўскай агрэсіі. Цяпер асоба, якая публічна будзе ўхваляцьагрэсію СССР або нацыстоўскай Нямеччыны супраць Летувы, генацыд абоіншыя ваенныя злачынствы, можа быць пакарана штрафам або турэмнымтэрмінам да двух гадоў. Такая ж адказнасьць распаўсюджваецца на тых, хто будзе публічна ўхваляць або адмаўляць цяжкія злачынствы супрацьЛетувы ў 1990-91 гадах.
Справы ўжопачаліся. 12 чэрвеня ў Каўнасе быў асуджаны мясцовы жыхар МаркелісБутавас (Маркел Бутов), былы агент МГБ СССР. Яг абвінавацілі ўзабойствах і саўдзеле ў забойствах летувіскіх партызан у 1952-53гадах. Агент-правакатар Бутов быў засланы расейскімі акупантамі ўшэрагі партызан і правёў некалькі “удалых апэрацый”. Уласнаручна ён расстраляў 9 партызан, якія даверыліся яму. А ўвесну1952 года ён разам з групай іншых агентаў-правакатараў выклікаў насустрэчу партызанскіх камандзёраў, якія былі забітыя і арыштаваныя. Цікава, што 82-гадовы вэтэран МГБ-НКВД гладка абараняўся на судзе (адчувалася грунтоўная загартоўка правакатара). Ён казаў, што нікогане расстраляў, бо ягоная зброя дала асечку. І таксама дадаў, што “былвтянут в сложную послевоенную классовую борьбу и вынужден былвыполнять приказы, за неисполнение которых его ждала расправа”. Адным словам, гэбэшнік амаль даслоўна паўтараў аргумэнтацыю эсэсаўцаўі гестапаўцаў на пасьляваенных працэсах.
Цікавапаназіраць таксама за дзейнасьцю ружовых таварышаў у рамках тэмы. Летувіскі сацыял-дэмакрат Бронюс Брадаўскас заклікаў кансэрватараўспыніць раскол грамадзтва і спробы перапісаць гісторыю. Дэпутат СэймаЮліюс Вясёлка заявіў, што “гэтыя рэжымы ўжо самы сабедэскрэдытавалі, і ня варта даваць працу пракурорам, калі нейківасемнаццацігадовы хлапец прыйдзе на мітынг з чырвоным сьцяжком”. Што ж, аргумэнтацыя, блізкая да пэрлаў таварыша гэбэшніка Бутова.
Маскварыхтуецца да вайны? У сталіцы Імпэрыі Зла абвешчана рашэньне ізацьверджаны праекты пабудовы пяці тысячаў бомбасховішчаў. Уладызаяўляюць, што бомбасховішчы савецкага пэрыяду знаходзяцца ўзанядбаным стане. Больш таго, амаль усе яны занятыя пад склады іофісы прыватных фірмаў. Людзі са скепсісам прынялі гэтую навіну. Усімвядома, як з часоў сярэднявечча маскоўскае начальства хавае адваеннай небясьпекі просты люд: начальства уцякае з Масквы, пакідаючыпросталюдзінам вінныя склады. Новы артыкул сталічных выдаткаўадкрывае яшчэ адзін канал раскраданьня бюджэтных грошай. Маскоўскаеначальства пацірае ручкі і рыхтуецца да “бурнай дзейнасьці”. І наогул, ці гэта сур'ёзна: схаваць 12 мільёнаў жыхароў Масквыў пяці тысячах бомбасховішчаў?
Брытанскіяўлады паведамілі, што яны анулявалі брытанскае грамадзянствагэбоўскай агенткі “товарішч Ані” — Эн Чапмэн альбоГанны Кушчанкі. Арыштаваная ў ЗША, Аня заявіла, што хоча, каб яевыслалі ў Вялікую Брытанію (“на родіну”). Яна былазамужам за брытанцам Чапмэнам у 2002-06 гадах, а потым падалася ўШтаты. Даведаўшыся пра намер маскоўскай шпіёнкі, брытанскія ўладыпачалі вырашаць пытаньне пра пазбаўленьне яе свайго грамадзянства ў “прысьпешаным парадку”, як было заяўленадзяржадміністрацыяй.
У сувязі зтэрміновымі дзеяньнямі брытанскіх уладаў трэба, аднак, успомніць, штобеларускія патрыёты шмат гадоў таму папярэджвалі гэтыя ўлады іграмадзкіх дзеячаў Брытаніі аб небясьпецы масавага заезду расейскіхкрымінальнікаў, злодзеяў рознага калібра і гэбоўскай агентуры ўтуманны Альбіён. Але нас ня слухалі, брытанцам падабаліся сур'ёзныялічбы капіталаў, якія завозіла да іх маскоўскае крымінальнаесьмецьце. Ішоў час, адбылося шмат падзеяў... Вось і брытанцы ўрэшцерасплюшчылі вочы і ўбачылі перад сабой “дэмакратычную Расею” з тварам агенткі Эн.
А праектЛубянкі “геніяльна просты”. Рознымі легальнымі спосабамі (шлюб з замежным грамадзянінам/грамадзянкай, атрыманьне грын-карты, выезд на вучобу/працу) кантора засылала (і засылае) на Захад сваюагентуру. Агентура “замаражваецца” на шэраг гадоў, абжываецца ў краіне, выхоўвае сваіх дзяцей. І калі самы агенты нямаюць магчымасьці весьці агентурную працу, то за справу бяруццавыхаваныя адпаведным чынам іхныя нашчадкі, ужо цалкам уключаныя ўмясцовае грамадзтва. Шэраг заходніх агенцыяў паведамілі, што апошніправал агентуры адбыўся з-за таго, што агентка Эн неасьцярожнапатэлефанавала свайму бацьку ў Маскву, а ейны татка — высокіафіцэр ФСБ і адказны работнік МЗС РФ. Тэлефанаваньнем зацікавіласяФБР і пайшло-паехала. Мяркуем, што маскоўскія агенты ўжо зусім унішто ставяць заходнія спэцслужбы. Вельмі часта пра гэта ў адкрытуюкажуць беларускім наведвальнікам Амэрыкі расейцы, што атабарыліся ўЗША (цытуем: “Да оні, амеріканцы, лохі...”). Але як казаўАстап Бэндэр, “бывае і на старуху праруха...”
Зьвесткіпра расейскі крымінал прыходзяць і з Мальты. На выспу прыехаўвывучаць ангельскую мову “простой русскій парень”. 12ліпеня на вуліцы ён паспрачаўся з двума мясцовымі падлеткамі іпараніў іх ударамі нажа. “Парня” арыштавалі і трымаюцьпад вартай да сьледства. Імя ягонага ўлады не паведамляюць. А нам яноі ня трэба. Цікавей было б даведацца да якой расейскай касты належыцьгэты “парень”, хто ягоны татка і дзе ён працуе ў сістэме “русской демократіі”. Зразумела, што накіроўваць сваіхнашчадкаў на вучобу за мяжу могуць дазволіць сябе толькі бонзыкрамлёўска-лубянскага рэжыму і крымінальнікі (у прынцыпе абое рабое).
12 ліпенярасейскія тэлеканалы трыюмфальна паведамілі пра арышт у Дагестане “тэрарыстак-сьмяротніц” і як у іх знайшлі “паясышахідак”. Уважлівыя беларусы адразу заўважылі, што, калітэлебачаньне паказвала знойдзеную ў дамах гэтых жанчын зброю, то быліпаказаны пісталеты, але ніякай дэманстрацыі “паса шахідак” не было.
Інтэрнэт-выданьне “Чеченпресс” зрабіланаступнае паведамленьне пад тытулам “ФСБ РФ працягвае кляпацьсправы на Паўночным Каўказе”. Цытуем тэкст паведамленьня:“Праваабаронцы ўказалі на цэлы шэраг неадпаведнасьцяў уінфармацыі, прадастаўленай Нацыянальным антытэрарыстычным камітэтамРФ (НАК) аб затрыманьні ў Дагестане шасьцёх “тэрарыстак-сьмяротніц” і знойдзеных у іх пасаў шахіда, а таксама перадсьмяротных запісак. Якраспавяла газэце кіраўнік арганізацыі “Правозащита” Гюльнара Рустамова, у затрыманых знайшлі не пасы шахіда, а так званыяразгрузкі, якія сілавікі выкарыстоўваюць для пераноскі боепрыпасаў ігранат. “Лістоў, пра якія гавораць у НАКу, я ня бачыла, алевідавочна йдзецца не аб запісках сьмяротніц, а аб лістах-запаветах, якія павінен мець на выпадак раптоўнай сьмерці кожны прававернымусульманін”, — сказала праваабаронца.
Янка Базыль