ЛУКАШЭНКА: “БЕЛАРУСЫ ГАТОВЫ ПАМІРАЦЬ ЗА РАСЕЮ...”

Спэктакльў самым разгары. Лукашэнка “сварыцца” з Крамлём, называеяго жыхароў імпэрыялістамі, Лубянка круціць разгромная фільмы праЛукашэнку на НТВ, Лукашэнка братаецца з Саакашвілі, “капусьнік” у самым разгары (“нэнавыдят адын аднаво”...) А тымчасам... Расея ставіць свае ракеты на беларускай зямлі.

І няпроста ставіць, а яшчэ й за нашыя грошы. Кожны беларус заплоціць зсваёй кішэні за абарону Масквы і за тое, што Беларусь стане полем бояі аб'ектам бамбардоўкі ў выпадку расейскага канфлікту назаходнім напрамку. Як вядома, у адпаведнасьці з дамовай паміжімпэрскай Масквой і Лукашэнкам войскі супрацьпаветранай абароны РБужо даволі даўно пераведзены ў падпарадкаваньне ваеннага міністэрстваРФ і ўяўляюць сабой такзваны “першы эшалён” супрацьпаветранай абароны Масквы. Заўважым, што ў ваенны час першы інайбольш зьнішчальны ўдар праціўнік наносіць менавіта па “першымэшалёне”.

13ліпеня расейскія СМІ паведамілі аб тым, што “Расея гатовазабясьпечыць Беларусь сучаснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі С-400”. Аб гэтым заявіў генэрал-палкоўнік А. Зелін, галоўнакамандуючываенна-паветранымі сіламі РФ. Зелін патлумачыў далей: “У нас жаз Менскам адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны. Калі Беларусьзакупіць гэты комплекс, то натуральна, што мы яго ім паставім”. Начальнік ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароныБеларусі генэрал-маёр Ігар Азаронак пацьвердзіў, што беларускі бокразглядае справу закупкі расейскага комплексу С-400.

Беларусьўсё больш становіцца закладніцай палітыкі мілітарысцкай Расеі, якойкіруюць крамлёўска-лубянскія цынікі і цемрашалы (а іхныя загадывыконваюць ўшчэнт крыміналізаваныя чыны). Наш народ не зьбіраецца ніз кім ваяваць на заходнім напрамку (ды і на іншых напрамках таксама).Задача сфармулявана, аднак, проста і дастаткова шчыра, самымЛукашэнкам: “Беларусы гатовы паміраць за Расею...”

Усамых беларусаў ніхто, аднак, не спытаўся гатовы яны ці не. Больштаго, гэтым разам “рупар дэмакратыі”, — Радыё Свабода, — неяк не прыдала значэньня выказваньням маскоўскіх і менскіхгенэралаў. У Рад. Свабода апошнімі днямі былі іншыя, “большважныя” клопаты на ваенную тэму, якія засьцілі ўсё астатняе. Напрыклад, адбылася цэлая сэрыя паведамленьняў пра дзеяньне вядомагаправакатара Кіма, які заклікаў людзей у Менску біцца падушкамі “угонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы”.

Правакатаранават “арыштавалі” і “судзілі”, і далі яму аж 17,5 тысячаў рублёў штрафу. Былі і іншыя сюжэты на тэму грунвальдскайперамогі. Сюжэты вельмі дзіўныя і неадэкватныя. Проста і з годнасьцювыказаў сваю думку пра Грунвальд прафэсар Грыцкевіч. А вось рознаяінтэлектуальная драбяза выкарыстала юбілейны момант для таго, кабпаёрнічаць, паарыгінальнічаць і нават выказаць сваё кухоннае “фэ” у адрас беларускіх рыцараў-пераможцаў.

Мяркуем, што ўсё гэта не выпадкова. Гэта ёсьць такі дробненьні, подленькімазочак да скрыўленай карцінкі, на якой ворагБеларусі спрабуе адлюстраваць партрэт беларускай душы. Атрымаўсячарговы акт здушэньня беларускай волі да супраціву, волі, якая ўкожнага народу грунтуецца на пачуцьці гонару за даўнія бітвы іперамогі продкаў. Рэпарцёры запрапанавалі слухачам далучыцца даёрнічаньня і хіхіканьня на тэму Грунвальда. Гэта ў той самы час, удні юбілея бітвы, які велічна і з натхненьнем адзначалі ў краінах, нашчадках даўняй перамогі.

Аможа спэцы ад журналістыкі не хацелі турбавацьнасельніцтва пасярод сьпёкі і пляжнага сэзону? Няхай, маўляў, адпачываюць сабе спакойна, а тым часам гэбоўская Масква панаставіцьна нашай зямлі, каля нашых гарадоў і вёсак сваіх ракетных комплексаў.

Юрка Марозаў