“АБЫ НЯ КЕБІЧ!” АЛЬБО ФІЛЬМЫ “ПРА ЯГО”
Пратакое марыць любы кінематаграфіст. Кабмногія тысячы людзей бегалі зь копіямі ягонага кінапрадукта, усхвалявана дзяліліся між сабой уражаньнямі, тэлефанавалі сваімзнаёмым і пыталіся: “А вы бачылі “Хроснага бацьку”?” Каб “магутныя інтэлекты” кшталту Шарамета давалі з Масквыгрозныя камэнтары: зьбіраецца ці не зьбіраецца Крэмль мяняцьЛукашэнку і што ўсё гэта значыць?
Ісапраўды, што ўсё гэта значыць? Што значыць чарговая порцыя “кампраматаў” на тэму былых верных паплечнікаў Лукашэнкі, якія потым зрабіліся апазыцыяй і зьніклі? Група вядомых асобаў (Саньнікаў, Лебедько і інш.) наватпаведамілі, шта напішуць зварот у ААН, патрабуючы, каб там быластворана спэцкамісія па росшуку зьніклых (цікава, а чаму яныпатрабуюць гэтага цяпер, а не 10 і больш гадоў таму, калі гэтыя асобызьніклі?). Фільмы і заявы на адну і тую ж тэму — чаму усё гэтаўзьнікла менавіта цяпер?
Мяркуем, што гульня тут шматхадовая і праект мае некалькі частак. На паверхніёсьць адкрытая сюжэтная лінія. Масква цісьне на свайго кліента, узурпатара прэзыдэнцкай улады ў Беларусі. Але дзіўным чынам Масква неназывае яго ўзурпатарам, пазьбягаючы гэтай тэмы. Хаця гэты аргумантёсьць найбольш юрыдычна абгрунтаваным — Лукашэнка не адзін разсфальшаваў вынікі выбараў, груба парушыў законы і Канстытуцыю і нямае права знаходзіцца пры ўладзе, а таксама ўдзельнічаць на выбарах. Усё астатняе трэба даказваць, але гэта даказваць ня трэба, яновідавочнае. Але Масква “не заўважае” гэтага галоўнагааргуманта крымінальнага характару рэжыму Лукашэнкі.
Тэарэтызавацьдоўга і заблытана ў гэтым выпадку ня трэба. Прыхаваная сюжэтная лінія “фільмаў”, “заяваў у ААН” і іншага разьлічанана асацыятыўнае мысьленьне і пэўную нескладаную логіку разважаньняў (настолькі нескладаную, што любы цьвярозы грамадзянін здольныпрайсьці гэтым лагічным шляхам і прыйсьці да высноваў, у якіхзацікаўлены арганізатары “лагічнага шляху” і “асацыятыўнага мысьленьня”). А высновы, да якіх яныбудуць “асацыятыўна” падштурхоўваць беларусаў і наватміжнародную супольнасьць, сфармулююцца наступным чынам: “Таварышчы, герой фільмаў — крымінальнік і парушальнік, ненадзейны іневыносны, яму няма што рабіць пры ўладзе ў Беларусі. Прэч яго! Ікалі, таварышчы, настане час прэзыдэнцкіх выбараў, то ўсе мы, таварышчы, павінны пайсьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласавацьсупраць яго. Супраць яго!”
Лагічныакцэнт будзе рабіцца не на неабходнасьці “галасаваць задэмакратаў” (Саннікава або каго яшчэ), не на жаданьні запоўніцьмесца галоўнага чыноўніка краіны нейкай новай асобай. Праз 16 гадоўпасьля чэрвеня-ліпеня 1994 года будзе зноў паўторана “волшебнаяформула” Масквы, распрацаваная ў імпэрскай сталіцы длятэмпэрамэнтных па-свойму беларусаў — “Абы ня Кебіч!” (гэтым разам — “Абы не Лукашэнка!”). Разагрэтыфільмамі народ, на думку лубянскіх кінематаграфістаў, павінен (як і ў1994-м) натоўпамі пасунуцца на выбарчыя ўчасткі ў дзень галасаваньняі электаральна ліквідаваць гэтым разам ня Кебіча, а няякаснагаЛукашэнку. На самой справе натоўпы выбаршчыкаў арганізуюць масоўкудля чрговай “элегантнай перамогі” Лукашэнкі.
Наіўныміёсьць ацэнкі тых, хто праглядаючы фільмы і назіраючы за “аанаўскіміманеўрамі” псэўдаапазыцыі, спадзяецца, што тыя хочуцьпаведаміць яму нейкую праўду і дапамагчы ў асабістым іагульнанацыянальным жыцьці. Гэта ёсьць агульны праект маскоўскагаворага Беларусі і ягоных мясцовых псэўдаапазыцыйных прыслужнікаў. Дляіх галоўным ёсьць толькі адно — загнаць-завабіць як мага большлюдзей на выбарчыя ўчасткі выбарчага шоў, у чарговы разарганізаванага дыктатарам. Ім трэба любым коштам і любымі спосабамістварыць масоўку на незаконных выбарах з удзелам узурпатарапрэзыдэнцкай улады (якога яны так не называюць і зьвесткі пра гэтапрыхоўваюць). Лабавы варыянт 2004-га года (“Іді і скажі емуНЕТ!”) ужо не праходзіць. У сувязі з гэтым кантора прыдумаласвой “асацыятыўны”, але ня менш жульніцкі і антынародныход.
Адказамна сутаргавыя намаганьні Масквы і падпарадкаваных ёй шулераў загнацьбеларусаў, як авечак, на дыктатарскія “выбары” павіненбыць Народны Байкот выбарчага фарсу.Не дапусьцім нячыстай маніпуляцыі мільёнамі нашых людзей, якіміхочуць прыкрыць чарговую “элегантную перамогу” дыктатара!Ніхто на фальшывыя “выбары”,на якіх усё ўжо вызначана заранёў! Байкот прамаскоўскаму рэжыму, Маскве і іхнай псэўдаапазыцыі!
Янка Базыль