“МАЛДОВА ВЫЗВАЛЯЕЦЦА АД ЧЫРВОНАЙ ЗАРАЗЫ”
Камуністычнаяпартыя Малдовы паспрабавала 30 чэрвеня арганізаваць адхіленьне адулады выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта краіны Міхая Гімпу і ўрадавуюкааліцыю (куды не дапусьцілі камуністаў). Назіральнікі мяркуюць, штоагрэсіўныя дзеяньні ў парляманце ёсьць адказам камуны на нядаўніпрэзыдэнцкі ўказ Гімпу. Паводле гэтага ўказу, 28 чэрвеня абвешчаныДнём савецкай акупацыі, жалобным днём у календары краіны. У гэтыдзень па ўсёй Малдове адбыліся мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць абахвярах маскоўскай акупацыі 1940-91 гадоў, у выніку якой загінулі іпацярпелі ад рэпрэсіяў і голаду некалькі мільёнаў людзей.
Пачалася акупацыя 28 чэрвеня 1940 года, калі ў Бэсарабію (рэгіёнРумыніі) уступілі савецкія войскі-“освободітелі”. Пачаліся працэсы генацыду, русіфікацыі, камунізацыі, разбурэньнянацыянальнай культуры, зьнішчэньне эліты народу (як і ва ўсіхкраінах, акупаваных Масквой). Сёньняшняя Масква ажно захлынулася адгневу на малдаўскі народ і ягонага прэзыдэнта. Імпэрыя аддала загадсваім кліентам у Кішынёве нарабіць шуму. Яны і нарабілі ды няўдала. На галасаваньні яны сабралі толькі 44 галасы разам з прамаскоўскайпартыяй “Едіная Молдова” (на 101 дэпутата парляманту). Увыніку пытаньне нават не было пастаўлена на парадак дня. Абедзьвепрамаскоўскія фракцыі дэманстрацыйна пакінулі залю паседжаньняў.
Здавалася, што яшчэ зусім нядаўна ў Малдове трывала і ўпэўнена трымалісякамуністы з прэзыдэнтам краіны Вароніным. Яны давялі Малдову даглыбокага эканамічнага і сацыяльнага крызісу. І вось у красавіку 2009года тысячы маладых малдаванаў ўзялі штурмам прэзыдэнцкі палац, будынкі парляманту і штаб-кватэру кампартыі, дзе моладзь нішчылабюсты і партрэты Леніна і камуністычныя сымвалы.
Камуністычная хунта кінула на моладзьпаліцэйшчыну. Некалькі юнакоў былі забітыя, дзясяткі паранены. Алеантыкамуністычны ўздым моладзі не прайшоў бяссьледна. Зрушылася ўсякраіна. Нянавісьць да скарумпаваных васалаў Масквы была настолькімоцная, што іх пацясьнілі ад улады ўжо праз некалькі месяцаў пасьлядраматычных красавіцкіх падзеяў.
Цяпер адбываецца сьледства па справе тых, хто зьбіваў і катаваўмаладых людзей у красавіку 2009 года. Арыштаваны вышэйшыя афіцэрыпаліцыі і спэцслужбаў і найбольш садыстычныя малодшыя чыны. Некаторыязь іх пасьпелі ўцячы ў Расею. У Малдове рыхтуецца прэзыдэнцкі ўказ абзабароне кампартыі, камуністычнай ідэалогіі і камуністычных (разам зфашыстоўскімі) сымваляў. Малдова вызваляецца ад чырвонай заразы.
Валеры Буйвал