АКТ ВАНДАЛІЗМА ПАД КІРАЎНІЦТВАМ РПЦ

Сталавядома пра падрыхтоўку акту русіфікатарскага вандалізма ў старажытнымНаваградку. РПЦ (паводле Лукашэнкі, “наша православнаяорганізація”), якая прэтэндуе быць вышэйшым рэлігійнымаўтарытэтам у Беларусі, рыхтуецца да сур'ёзнага пашкоджаньняшэдэўра беларускага дойлідства — Барысаглебскай царквы, пабудаванай у 12-м стагоддзі. Пад беларускую царкву ўжо падвезьліаляпаватыя сусальна-залатыя “цыбуліны”, якія зьбіраюццаўмантаваць на сакральным будынку замест вострых гатычных вежаў. Такую “плястычную апэрацыю” РПЦ правяла ўжо на шэрагугістарычных будынкаў, грунтоўна сказіўшы іхны архітэктурны вобраз іразбурыўшы беларускую гармонію сваім ардынскім умяшальніцтвам. Апошняе вядомае злачынства рэжыму ў архітэктуры — гэта “квазі-рэстаўрацыя” Нясьвіжскага замку, дзе на вежахзьявіліся “істінно русско-православныя” завіткі, якіхніколі там не было.

Штоадбываецца? А адбываецца вайна супраць беларускай культуры ітрадыцыі, супраць беларускай духоўнасьці. Маскоўскі вораг робіць усё, каб растаптаць, сьцерці ўсё культурнае ў Беларусі і даказаць нам, штоцёмная Масква тут нібы та даўно прысутнічала. Падчасмангола-расейскіх нашэсьцяў на ВКЛ у 15-18 стагоддзях маскоўскіяварвары зьнішчалі і калечылі ня толькі нашых людзей. Дзікаямаскоўская арда паліла рэлігійныя кнігі, таму што яны былі напісаны інадрукаваны на беларускай мове, рушыла нашы сьвятыні, зьнішчаласьвятароў і інтэлектуальную эліту. Прычым, зьнішчэньню падлягаланават тое, што было створана пад знакам Усходняй хрысьціянскай Царквы — праваслаўя (для беларусаў — “грэцкай веры”).

Адсталая Масква гвалтам хацела навязаць сябе народам у якасьцігалоўнага праваслаўнага “аўтарытэту” (як на справе, — дык атрымалася, што аўтарытэту ў крыміналістычным сэнсе, з сінюшнымінаколкамі на нячыстым целе і з цёмнай душой, дзе зьвярыныя імпэрскіяінстынкты зжыліся з елейнай хлусьнёй пра “святую Русь”). Маскоўскія папы заўсёды ішлі ў бандыцкім авангардзе гэтага цёмнага “культуртрэгерства”.

АкупацыяБеларусі царскага пэрыяду вызначылася сярод іншага пабудовай на нашайтэрыторыі сотняў так званых “мураўёвак”, будынін РПЦ, названых паводле арцыката Мураўёва-Вешальніка. Дагэтуль ва ўсіхкутках Беларусі можна ўбачыць гэтае растыражаванае архітэктурнаеняшчасьце. Ад тыпавых будынін імя Мураўёва-Вешальніка патыхаемаскоўскім казённых духам, канцылярскай нудой і спірытуальнайбезвыходнасьцю. Гэта ёсьць глыбокае таўро расейскай акупацыі на нашайкультуры.

У беларусаў спрадвеку (калі яшчэ не існавала Расея і Масква) быласвая традыцыя праваслаўнага дойлідства, якая жыла аднымі рытмаміразьвіцьця з агульнаэўрапейскай культурай Заходняй Цывілізацыі: раманіка, готыка, барока, ракако, класіцызм. Наша архітэктура няведала, што такое расейскія “купалы-цыбуліны”, і іншыяхарактэрныя для Расеі архітэктурныя рашэньні, большасьць зь якіхпадораны маскоўцам ісламскім Усходам. Падвядзі сёньняшняга маскоўцада нашых шэдэўраў праваслаўнай архітэктуры ў Мураванцы, Сынкавічах, Каложы, то ён залыпае вачыма і скажа: “Нет, это не может бытьправославной церковью...” І будзе па-свойму мець рацыю, бо нашаправаслаўная традыцыя (ва ўсіх яе праявах) ня мае ніякіх адносінаў даіхных маргінальных зьяваў, што закасьнелі ў Русі Маскоўскай. Невыпадкова маскоўскія акупанты зьнішчалі чужыя ім па формах і па духушэдэўры беларускага праваслаўнага дойлідства.

Разбурэньнекультурнай спадчыны інтэнсіфікавалася ў пэрыяд савецка-маскоўскайакупацыі нашай краіны. Пад маркай ваяўнічага атэізму імпэрыя дабівалатое, што не пасьпелі зьнішчыць цары і сатрапы. Самым жудасным длянашай культуры стаў, аднак, не 1917 або 1937 год. Найбольшаяколькасьць храмаў была зьнішчана, зачынена і “аддадзена напатрэбы народнай гаспадаркі” (пад склады, хлявы, фабрыкі) у1960 годзе, у самы разгар хрушчоўскай “адлігі ідэсталінізацыі”. Менавіта ў гэты год Хрушчоў наведаў Беларусь. Выступаючы ў сталічным унівэрсітэце, Мікіта пахваліў беларусаў затое, што яны “першымі ідуць у камунізм, бо размаўляюць не насваёй, а на рускай мове”. Гэта было ўспрынята вельмі сур'ёзнамясцовымі акупантамі і іхнымі халуямі. У 1960 і 1961 гадах ва ўсіхгарадах Беларусі было адменена (фактычна забаронена) выкладаньнебеларускай мовы. Пакінулі толькі прадмет “беларуская савецкаялітаратура”, які пераказвалі на мове акупантаў. Дагэтуль вынікігэтага злачыннага экспэрымэнту адчуваюцца да выпускніках школы тыхдвух няшчасных гадоў. Гэта амаль цалкам адарваныя ад нацыянальнайкультуры людзі. Экспэрымэнт спынілі толькі дзякуючы пратэстамнацыянальнай інтэлігенцыі.

Хто б могпадумаць, што на прыканцы 1980-х гадоў разбуральнікі і вандалы зпартбілетамі ў кішэнях раптам ператворацца ў “православнейшіх” і начале з імпэрскім начальствам пачнуць прафэсійна жагнацца ўхрамах. А РПЦ заменіць сабой ідэалагічныя аддзелы райкамаў, гаркамаў, абкамаў і ЦК КПСС. У Беларусі гэтая “організацыя” дзейнічае як акупанцкая русіфікатарская структура, дзе атабарыласябезьліч гэбоўскай агентуры і асадніцкай афіцэрскай публікі. Сутаны ікрыжы на пузе не хаваюць іхную сутнасьць — служэньнесатанінскай Імпэрыі Зла і ідэі разбурэньня Беларусі. Многія беларусыўжо разабраліся з гэтым лубянскім спэктаклям-карнавалам напсэўдаправаслаўную тэму і адвярнуліся ад РПЦ. Наперадзе ў нашаганарода вялікая праца па аднаўленьні сапраўднай Праваслаўнай Царквы ўБеларусі — незалежнай ад Масквы, аўтакефальнай і нацыянальнай, якая будзе служыць Богу і народу.

Далёка някожны ведае, што з савецкіх часоў усе праекты пабудовы культавыхбудынкаў сярод іншых пячатак і ўзгадненьняў павінны былі атрымацьвізу таксама ў КГБ. Такім чынам Масква трымала пад кантролем гэтыпрацэс. Традыцыя дагэтуль дзейнічае ў нашай акупаванай краіне. Вандальскі акт у Наваградку таксама атрымаў візу рэпрэсіўных ворганаўрэжыма. Прайшла пагалоска, што, маўляў, перабудова купалоў уНаваградку спынена. Нельга верыць ім. Яны ўсяроўна будуць імкнуццапашкодзяць архітэктурны шэдэўр. Але прыйдзе час і акупанты пакоцяццаз нашай зямлі разам з сваімі “цыбулінамі”, “ворганамі” і ўсім іншым, што навязана нам гвалтам і што пярэчыць нашамусумленьню і нашай душы.

Валеры Буйвал