“У РАСЕІ НА МЕЖАХ МОГУЦЬ БЫЦЬ ТОЛЬКІ ВОРАГІ АБО ВАСАЛЫ”.

Які ў Беларусі, ва Украіне адбываецца працэс нацыянальна-дзяржаўнагавыбару: жыць пад прыгнётам азіяцкай (у горшым сэнсе слова) Расеі абоў сям'і цывілізаваных эўрапейскіх народаў. Украінскія патрыётыгэты выбар рабілі спрадвечна: на карысьць эўрапейскіх каштоўнасьцяўхрысьціянскай Украіны. Васальны рэжым Януковіча таксама зрабіў свойвыбар — разам з Расеяй, якая “так і не пазбылася адпрымітыўнай структуры эканомікі, не пераарыентавала вытворчасьць нарэальныя патрэбы людзей”. Мільёны людзей у сьвеце таксамаўражаны маральным калапсам, які ахапіў насельніцтва расейскайімпэрыі, яе духоўным заняпадам (нягледзячы на ўсе прэтэнзіі ў стылі “святой Русі”). Украіна асэнсоўвае драматычнаестановішча, у якім яна апынулася ў сувязі з прыходам да ўладыпрамаскоўскага рэжыму.

Публікуемдва матэр'ялы на гэтую тэму, зьмешчаныя ў інтэрнэт-выданьніпартыі “Наша Украіна”.

“НашаУкраіна”: Нельга ісьці ў Эўропу “разам” з краінай, якая сьцьвярджалася на супрацьстаяньні з эўрапейскім сьветам

Апошніязаявы прадстаўнікоў уладнай каманды пачынаюць выклікаць апасеньнінаконт іх выразнай некампетэнтнасьці і незразуменьня рэальнайсытуацыі ва ўкраінска-расейскіх адносінах.

Так, віцэ-прэм'ер-міністар Украіны па пытаньнях эканомікі СяргейЦігіпка нядаўна заявіў, што “узмацненьне адносін з Расеяй — гэта такі ж прыярытэт, як і супрацоўніцтва з Эўропай” і што, аказваецца, “цяпер адзін з шляхоў нармалізацыі адносінаў” — праект “моцнага індустрыяльнага прарыву... палягае ўстварэньні максімальна спрыяльных умоваў для высокатэхналагічнайпрамысловай каапэрацыі”.

Падобныякамэнтары можа даваць толькі чалавек, які зусім не разумее, у якой “высокатэхналагічнай сытуацыі знаходзіцца цяперашняя Расея, абонамагаецца сьведама ўвесьці ў зман украінцаў.

Сытуацыю, уякой знаходзіцца цяперашняя Расея, досыць выразна і ёміста апісаўпрэзыдэнт РФ Д. Медведев у сваім апошнім пасланьні да Фэдэральнагасходу РФ. Ён падкрэсьліў, што Расея “так і не пазбылася адпрымітыўнай структуры эканомікі, ад прыніжаючай сыравіннайзалежнасьці, не пераарыентавала вытворчасьць на рэальныя патрэбылюдзей. Звычка жыць за кошт экспарту, як і раней, тармозіцьінавацыйнае разьвіцьцё. Расейскі бізнэс дагэтуль лічіць лепшымгандляваць тым, што створана ў іншых краінах, аканкурэнтназдольнасьць нашай прадукцыі ганебна нізкая”.

Алерасейсцы прынамсі выразна вызначылі для сябе стратэгічныя прыярытэты:“набыцьцё Расеяй статусу сусьветнай дзяржавы” і “стварэньне ўмоваў для дасягненьня Расеяй лідыруючых пазыцыяў углабальнай эканоміцы”.

Менавітадля гэтага ім патрэбныя харкаўскія ўгоды па Чарнаморскім Флёце істварэньне сумесных расейска-украінскіх прадпрыемстваўавіябудаўніцтва, ядзернай энэргетыкі і суднабудаўніцтва пад кантролемрасейцаў.

Сутнасьцьцяперашняга стратэгічнага курсу, які праводзіць пракрамлёўскі рэжым Віктара Януковіча, чамусьці зводзіцца да пасьлядоўных намаганьняўзаслупіць за Украінай статус “шасьцёркі на падхваце”.

Аднакпрыклад расейска-беларускай газавай вайны выразна паказвае, якоестаўленьне Расеі да тых, каго яна лічыць сваімі сатэлітамі. Яна іхпроста выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсах, па-сяброўску пляскаючы паплячы.

Любыяспробы пераглядзець стратэгічныя прыярытэты ўкраінскай палітыкіабсалютна беспэрспэктыўныя. Бо Украіна гістарычна ёсьць эўрапейскайкраінай, а Расея на працягу ўсёйсваёй гісторыі сьцьвярджалася як вялікая дзяржава менавіта ўсупрацьстаяньні з эўрапейскім сьветам.

Калі гэтагане разумеюць найвышэйшыя чыноўнікі ва Украіне — вынікаепытаньне пра іхную адпаведнасьць пасадзе.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8732

Задавальненьне патрабаваньняў агрэсара

толькі распальвае ягоныя апэтыты

Здаўна вядома, што “у Расеі на межахмогуць быць толькі ворагі або васалы”. Гэтаекрылатае выказваньне, сфармуляванае яшчэ ў часы імпэрыяў, актуальнаеі ў наш час. Менш за паўгода “новых адносінаў” з Расеяйпацьвердзілі, што Украіна з “няўступлівага суседа” часоўжорсткага адстойваньня нацыянальных інтарэсаў камандай ВіктараЮшчанкі ператварылася ў гатовага прыслугоўваць васала, які схільныпрызнаць як “адпаведную нацыянальным інтарэсам Украіны” любую прыхамаць свайго расейскага “патрона”.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/

(Пераклад з украінскай)