ПРАВАЛ ЛУБЯНСКАЙ АГЕНТУРЫ Ў ЗША

Зусімнядаўна прэзыдэнт Расеі Медведев езьдзіў з візытам у ЗША. Там ёнвыступаў пра “перезагрузку отношеній”, выгаднасьцьстасункаў Амэрыкі з Расеяй, паводзіў сябе ўпэўнена і бадзёра. Прэзыдэнт ЗША Абама запрасіў яго ў дэмакратычную закусачную, дзе яныпаелі простай амэрыканскай ежы. Потым Медведев фігураваў на форуменайбольш прамысловых дзяржаваў, што адбыўся ў Канадзе. А потым усёстала на свае месцы.

29 чэрвеняДэпартамэнт юстыцыі ЗША паведаміў аб арышце дзесяці расейскіх шпіёнаўі пачатку сьледства па іхнай справе. Былі таксама праведзеныператрусы ў кватэрах шпіёнаў у чатырох амэрыканскіх штатах. Аднаго зрасейцаў арыштавалі на Кіпры. Ім прад'яўлены абвінавачваньні ўпрацы на СВР (Службу зьнешняй выведкі РФ) Шпіёны зьбіралі інфармацыюпра амэрыканскія праграмы ўзбраеньня і ўсталёўвалі кантакты зуплывовымі людзьмі. Мяркуем, што лубянцы апэрыравалі сур'ёзнымісумамі грошай для подкупу згаданых людзей. Не выпадкова імпрад'яўляецца таксама абвінавачваньне ў адмываньні грошай. Судадмовіўся вызваліць фігурантаў пад заклад.

Пікантнаядэталь ва ўсім гэтым тая, што ўсе шпіёны — былыя савецкія ірасейскія грамадзяне з больш або менш пераробленымі на амэрыканскіманер расейскімі імёнамі і прозьвішчамі. Апошняя зь іх прыехала ў ЗШАўсяго два гады таму. Але ФБР сачыла за імі на працягу шэрагу гадоў. Так што ў прынцыпе шмат шкоды яны амэрыканскай дзяржаве не нанесьлі.

Нарасейскіх тэлеканалах адлюстраваўся немалы перапуд і разгубленасьцькрамлёўскага начальства. Заўважна спахмурнеў Медведев, не адразувыступіў з ілюзорнай бадзёрасьцю прэм'ер Пуцін. Міністар МЗС РФЛаўроў лепятаў нешта з трыбуны ў Ізраілі (дзе апынуўся ў афіцыйнайпаездцы): “Амеріканцы выбралі момент ізяшчно...” Адстаўныя генэралы ФСБ-КГБ экспэртна прыкрывалі праваленую “апэрацыюпад прыкрыцьцём”. Вядомы генэрал КГБ Любімаў (адзін з аўтараўгэбоўскага праекта “Галгофа” па аднаўленьню расейскайімпэрыі ў былых межах) спрабаваў пераканаць, што “спэцслужбытакімі справамі не займаюцца, гэта несур'ёзна...” Бачна, што правал лубянскіх “казачкоў” у Амэрыцы адбыўсязьнянацку.

І яшчэадзін цікавы аспэкт. Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода далакараценькую інфармцыйку пра гэтыя падзеі. А потым закруціла гаворкупра “дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары” ііншую драбязу. Выглядае ўсё як спроба зацерці важнейшую падзеюміжнароднага супраціву расейскай агрэсіўнасьці сярод падзеяк, “большважных” на іхны погляд. Такія праявы мы назіраем ня першы раз.

Уадрозьненьні ад сваіх беларускіх калег расейская рэдакцыя РадыёСвабоды зрабіла цэлую нізку грунтоўных матар'ялаў на гэтуютэму. Выступілі амэрыканскія экспэрты па Расеі і КГБ, назіральнікі іаналітыкі. Радыё пацікавілася думкай былога рэзыдэнта КГБ у ЛёнданеАлега Гардзіеўскага (суаўтара знакамітай манаграфіі “ГісторыяКГБ”, перакладзенай на безьліч моваў і выдадзенай у многіхкраінах). Гардзіеўскі пацьвердзіў, што “з прыходам да ўлады ўРасеі гэбэшніка агентурная праца за мяжой актывізавалася”.

Але, якбачым, абарончыя структуры дэмакратыі таксама ня сьпяць у шапку. Расея добра “обмішурілась”.

Янка Базыль