ПЛЯНУЮЦЬ ЧАРГОВАГА ВАСАЛА
19 чэрвеня 2010 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” цытавала прэм'ерку часовага ўраду Кыргызтана Р. Атунбаеву, якаясказала: “Расейскія войскі возьмуць пад ахову стратэгічныяаб'екты”.
Наш камэнтар: Літаральна на наступны дзень Расея заявіла, што хоча “ўзяцьпад ахову” усё ў кыргызкай дзяржаве. Нават такі аб'ект, як Канстытуцыю краіны. Масква нахабным і цынічным чынам заявіла, штопатрабуе ўнесьці папраўкі ў новы праект зьмены КанстытуцыіКыргызтана. Галоўнае патрабаваньнеМасквы — гэта не дапусьціць стварэньня парляманцкай рэспублікі (якая існавала да гэтага моманту). Матывы Масквы зразумелыя. Аднаго прэзыдэнта значна лягчэй скінуць (якБакіева і ягонага папярэдніка), забіць або падкупіць. Усё гэта цяжэйзрабіць з дзесяткамі і сотнямі асобаў у парляманце. Беларусам ужовядома, як Масква напірала, каб усталяваць праз сваю агентуру ўВярхоўным Савеце Беларусі прэзыдэнцкую рэспубліку ў нашай краіне. АЗянон Пазьняк і дэпутаты-фронтаўцы папярэджвалі, што гэта ёсьць шляхда дыктатуры. Ды многім тады ня верылася...
Юрка Марозаў