РАСЕЙЦЫ ПРА РАСЕЮ

У сёньняшняй Расеі рэгулярна гучаць галасы, якія выбіваюцца з агульнагападстаўнога хору крамлёўскай прапаганды і псэўдааналітыкі. Крэмль-Лубянка спрабуюць зрабіць выгляд, што не разумеюць, пра штойдзецца ў гэтых выступах іхных апанэнтаў. Абсалютная бальшынярасейскага грамадзтва (нават ва ўмовах інтэрнэту) ня чуе гэтыя галасыі нічым ужо не цікавіцца. Трэба пазнаёміцца і нам, беларусам, здумкамі, выкладзенымі ў артыкулах вядомых расейскіх аналітыкаў Л.Р удніцкага і А. Піянткоўскага ў расейскіх інтэрнэт-выданьнях.

Гучацьсуровыя ацэнкі стану расейскай імпэрыі. У сувязі з гэтым мацнеебеларуская думка аб тым, што беларусамтрэба далей трымацца ад гэтага расейскага кашмару. Тымбольш, што і нядаўняя наша гісторыя радыкальна адрозьніваецца адрасейскай. Беларускае нацыянальнае Адраджэньне 1988-94 гадоў не былосправай гэбоўскіх і бандыцкіх “элітаў” (як гэта было ўРасеі). Патрыятычная беларуская інтэлігенцыя не была ў гэтых сілаў “на падтанцоўцы”, а вяла змаганьне за вызваленьнеБеларусі ад імпэрыі супраць згаданых “элітаў”. Алерасейцы любяць разважаць пра сябе самых і ўпарта пазьбягаюцьпараўнаньняў сябе з намі — народамі, якім удалося вырваццаз-пад улады Масквы ў 1991 годзе. І менавіта гэта збядняе і робіцьнезавершаным іхны аналіз расейскай імпэрыі. Але ўсяроўна пачытацьцікава...

Расеязасталася без прамысловасьці

Утраўні ў Дзярждуме адбыўся круглы стол па прамысловай палітыцы. Чыноўнікі з ураду спачатку на ім прысутнічалі, а потым пад прыстойнымпавадам яе пакінулі. Атрымалася, што запрошаныя экспэрты выступаліадзін перад адным, хаця для іх было б пажадана данесьці свае думкіменавіта да ўлады.

Зусіх выступаў самымі паказальнымі зьяўляюцца два — дэпутата Н.В. Каламейцава і вядомага навукоўца прафэсара Г.Г. Малінецкага. Паіх бачная ўся карціна і сучасны стан расейскай прамысловасьці, атаксама нашы пэрспэктывы на будучыню. Прааналізаваўшы, што ў нас былораней, і што засталося, дэпутат Н.В. Каламейцаў прышоў да высновы — у Расеі няма прамысловасьці. Гэта значыць, што яна намінальна ёсьць, але фактычна яна нічога не вырабляе. Так, з дзесяці трактарныхзаводаў, якія былі ў СССР, Расейскай Фэдэрацыі засталося восем, ігэтыя восем зрабілі ажно 358 трактараў за першы квартал сёлетнегагода. Двух заводаў ужо няма і ня будзе. Канцэрн “Трактарныязаводы”, на думку дэпутата, выконвае ролю па дэмантажутрактарнай прамысловасьці ў Расейскай Фэдэрацыі.

Залеташні год мы зрабілі 14 самалётаў, а ў 1991 годзе выпускалі паўтарытысячы лятальных апаратаў. А за кожным трактарам і самалётам стаіцьмноства сумежнікаў.

Усельскай гаспадарцы адно працоўнае месца дае сем месцаў пасьля сябе. Мы ж завозім на 35 мільярдаў даляраў харчаваньня і гэтых месцаў нямаем. 130 прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудаваньнязьнішчаны разам зь іхнымі сумежнікамі. На заводзе “Россельмаш”, дзе дэпутату ў свой час даводзілася працаваць, было 500 непасрэдныхпастаўшчыкоў і 5 тысячаў ускосных, калі адсочваць тэхналагічныланцужок ад жалезнай руды.

Выступ Г.Г. Малінецкага, намесьніка дырэктара Інстытута прыкладнойматэматыкі імя Келдыша Расейскай акадэміі навук, у большай ступенібыў прысьвечаны будучыні.

“Давайцепаглядзім, дзе знаходзіцца Расея. Каліў 1980 годзе гэта была другая эканоміка сьвету, гэта былі пяць Кітаяўі 60 адсоткаў ад ЗША, то цяпер гэта 1/5 Кітая, гэта 6 адсоткаў адЗША. І вось параўнайце. І, акрамятаго, у нас вельмі вялікая дэмаграфічная слабасьць.

Дакладувам, у нас няма прагназуючых інструмантаў у адрозьненьні ад усягосьвету. У ЗША, прынамсі, 50 мазгавых цэнтраў займаюцца праектаваньнембудучыні. Яны глядзяць, якія зьмены ў сёньняшнім сьвеце могуцьпаўплываць на становішча ЗША праз 20 і 30 гадоў. Усе спробы стварыцьпадобнае ў Акадэміі навук блакуюцца на розных узроўнях, упрыватнасьці, на ўзроўні нашага ўраду, нашай Расеі”.

Дакладчыктаксама адзначыў, што Расея ўпершыню сутыкаецца са зьнешнімівыклікамі, якіх раней не існавала. “Упершыню Кітай падняўпытаньне аб тым, што ён гатовы асабіста асвойваць Паўночны марскішлях, калі Расея гэтага ня можа зрабіць. Упершыню ў леташнім годзебыло паднята пытаньне аб тым, што багацьці за Уралам — гэтамаёмасьць усяго сьвету. Амэрыканскія газэты рэгулярна пішуць прапакупку, пажаданую пакупку Усходняй Сібіры. Акрамя таго, існуюць івыклікі ўнутраныя, тэхналагічнага характару. Зараз Расеяўваходзіць у паласу катастрофаў.Зараз на тэрыторыі Расеі ёсьць 50 тысячаў небясьпечных аб'ектаўі пяць тысячаў асабліва небясьпечных. Зараз на тэрыторыі Расеі 60тысячаў гідразбудаваньняў, многія зь якіх падпіраюць па шэсьць івосем кубакілёмэтраў вады. Зь іх шэсьць тысячаў працуюць больш за стогадоў. 6,5 тысячаў патрабуюць капітальнага рамонту. 400 — знаходзяцца ў аварыйным стане”.

Наогул, наперадзе нас чакаюць нялёгкія часы. Вось вам і снікерсыразам з пракладкамі, якімі забіў галаву тэлевізар. Практычна ніхто няможа ахапіць карціну з краінай ва ўсёй яе паўнаце. Ці здолее нашпрэзыдэнт разам з урадам выруліць у ціхую гавань?

Леанід Рудніцкі

Крыніца: http://fintimes.km.ru/ekonomika-rossii/promyshlennost/11610

Нацыянальны зомбі

“Ваўмовах гніеньня аўтарытарных рэжымаў людзей ахопліваюць туга, адчай іагіда. У яркай форме гэта ёсьць пачуцьці “меншасьці, якаякрытычна думае”, але ў той ці іншай ступені яны выяўляюцца ўрозных ідэалагічных формах і паступова распаўсюджваюцца ў вельмішырокіх слаях. Яны хаваюцца за канфармізмам і цынізмам і разьядаюцьрэжым знутры. Так было пры позьнім царскім рэжыме. Так было і прыпозьняй савецкай уладзе. І падобныя пачуцьці сталі фармавацца прыпуцінскай “стабілізацыі”.

Пачуцьцебезнадзейнасьці ўзмацняецца менавіта тады, калі ненавісныя рэжымы ўжоперажылі сваю акмэ і іхны жыцьцёвы цыкл набліжаецца да канца. Гэта якбы прыкмета пачатку канца, пачуцьцебезвыходнасьці — прыкмета таго, што канец блізкі”.

Гэтаёсьць пачатак артыкула Дзімітрыя Яфімавіча Фурмана, аднаго з нашыхсамых глыбокіх аналітыкаў. Я падзяляю далёка ня ўсе палажэньніартыкула, але для мяне важна тут зафіксаваць вельмі блізкую мнепастановачную частку аналізу.

Утрэці раз за апошняе стагоддзе мы перажываем стадыю гніеньняаўтарытарнага рэжыму, які ня столькі знаходзіцца ў аблозе апазыцыі, колькі безнадзейна згубіў драйв і ахоплены вынітаваньнем (lanauseе) і агідайда сябе. Двойчы падзеньне такога рэжыму прыводзіла да абвалурасейскую дзяржаўнасьць.

Як пазьбегнуць падобнага сцэнару ў трэці раз запар — восьцэнтральная праблема нашых дзён для адказнага дасьледчыка. Менавітатак яе і ставіць Дзімітры Фурман.

СамДзімітры Яфімавіч, спасылаючыся на наш сумны гістарычны досьвед, бачыць асноўную небясьпеку ў дэмакратычнай нецярплівасьці апазыцыі — мабыць, несістэмнай. Не магу з гэтым пагадзіцца. І справа нават не ўсправядлівасьці або несправядлівасьці закідаў у адрас апазыцыі. Большістотна тое, што сёньня яе арганізацыйныя і рэсурсныя магчымасьцірэальна ўплываць на палітычную дынаміку нязначныя, нашмат слабейшыя, чым былі ў дэмакратычнай апазыцыі часоў “перастройкі”, ня кажучы ўжо пра рэвалюцыйную апазыцыю царскаму рэжыму.

Алеі Лютаўская рэвалюцыя, і гарбачоўская “перастройка” былі задуманы і зьдзейсьнены зусім не апазыцыяй, а кіруючымістэблішмэнтам. Яго нецярплівасьць вызначала дынаміку падзеяў. Уапошнім выпадку — нецярплівасьць партыйна-гэбісцкайнамэнклатуры, якая прагнула прарвацца да прывабных вяршыняў заходніхузораў камфорту і спажываньня. На шляху да гэтай запаветнай мэты янаскідвала ўсё — абрыдлую ідэалогію, імпэрыю, дзяржаву. Адэмакратычная інтэлігенцыя з энтузіязмам адпрацавала ў яе нападтанцоўцы, а потым была абвешчана дэмшызой і сьпісана ў архіў, кабня блыталася пад нагамі.

Тымбольш сёньня эндшпіль асуджанага на пагібель пуцінізма будзеразыграны перш за ўсё самым кіруючым класам. І ад ступені менавітаяго адказнасьці залежыць будучыня краіны.Пры самым станоўчым для яе сцэнары апазыцыя здолее толькі ўскоснапаўплываць на працэсы, што ідуць унутры яго.

Гэты ж самы кіруючы клас позьняга СССР, які перамог у “дэмакратычнайрэвалюцыі” канца 80-х — пачатку 90-х, разбаўлены другім ітрэцім эшалёнам намэнклатуры, былымі бандытамі, фарцоўшчыкамі, маёрамі мухасранскіх рэзыдэнтураў, малодшымі наувковымісупрацоўнікамі, пісарчукамі піцерскай мэрыі, якія сёньня ўпрыгожваюцьафіцыйныя і ценявыя сусьветныя сьпісы “Форбса”.

Да яго прарокаў можна аднесьці ўсё што заўгодна акрамянецярплівасьці, тым больш дэмакратычнай. Наадварот, гэта самы застылыў ступары, самы застойны і самы няздольны на якую-небудзь пазытыўнуюэвалюцыю клас ў гісторыі аўтарытарных рэжымаў, што знаходзяцца ўпрацэсе згасаньня. Пуцінізм як карыкатурны сімулякр вялікагаідэалагічнага стылю меў надта караценькі жыцьцёвы цыкл, каб унутрыяго пасьпела вырасьці новае пакаленьне, якое б аспрэчыла каштоўнасьцібацькоў.

Наплаву ўсё тыя ж пераможцы ельцынскай, апотым і пуцінскай хваляў прыватызацыі, якія сутаргава ўчапіліся ўяхты, рэзыдэнцыі, PatekPhilippe і іншыясымвалы сваёй выпадковай і блудлівай улады. У іх ужо быў свой зорнычас. Жыцьцё ўдалося, і для іх настаў канец гісторыі.

Немагу зразумець, дзе мог шаноўны Аўтар убачыць Пуціна, які ўсьведаміў “пад канец кіраваньня беспэрспэктыўнасьць далейшага здушэньняграмадзтва”, або Медведева, “які шчыра абвясьціў свойдэмакратычны ідэал”.

Двухгадовыягульні ў адлігу і лібэральнага спадчыньніка скончыліся. Венцаносныбыў узважаны і знойдзены вельмі лёгкім. Уся “эліта”, уключна з лібэраламі-с і самым месцазахавальнікам, дысцыплінавана сшыхтавалася пад свайго начнога парцье. Заплянаваны імдля сябе новы 14-гадовы тэрмін фактычна пачаўся.

На мой погляд, найбольшую небясьпеку для расейскай дзяржаўнасьціўяўляе менавіта гэтая цынічная цярплівасьць “элітаў”, ане “дэмакратычная нецярплівасьць” апазыцыянэраў.

Любы, нават самы жорсткі аўтарытарны рэжым ня можа абапірацца выключна нагвалт. Нездарма і гітлерская, і сталінская дыктатуры надавалі такоевялікае значэньне ідэалагічнаму, дакладней міфалагічнамузабесьпячэньню, на ніве якога квітнелі геніяльныя Сяргей Эйзэнштэйн іЛіна Рыфэншталь (кінарэжысёры, стваральнікі велічна-міфічнагакінавобраза сталінізма і гітлерызма — заўвага рэдактара).

Своймаленькі міф пра маладога энэргічнага афіцэра спэцслужбаў, якіпасылае рускія палкі на Каўказ, які нясе жах і сьмерць тэрарыстам іўсім ворагам Расеі, што ўстае з каленаў, стварылі ў тэлевізійнайпрабірцы таксама і цынічныя крамлёўскія жулікі-паліттэхнолагі ўдалёкім 1999 годзе. Жаночая душа Расеі, якая засумавала па ўласнамуўладару, пацягнулася тады ад саліднага, але праснаватага ЯўгеніяМаксімавіча да маладога героя-каханка.

Унаступнай выбарчай кампаніібайкалінвэстгрупэнфюрэру, які ўжо загартаваўся, была дададзена яшчэадна конская доза міф-ін'екцыі — “Народны абаронца, бескарысьлівы і бескампрамісны барацьбіт з алігархамі”. Падключыліся таксама і майстры культуры адпаведнага разьліву, штозьляцеліся, як мухі на ялей, — міхалковы і бандарчукі-малодшыя.

Усё гэта даволі прыгожа працавала гадоў дзесяць, пакуль не наступілатая непазьбежная туга і ванітаваньне, пра якія так справядліва кажаДзімітры Фурман.

Ініякімі рытуальнымі цалаваньнямі ў жывоцікі хлопчыкаў, асетроў ісьпячых тыгрыц, кіданьнем асадкамі ў дзярыпасак і сардэчныміразмовамі з кацямі і сярожамі час назад нельга павярнуць. Пуцінскіміф мёртвы.

Спрабавацьсцэмэнтаваць грамадзтва і замарозіць Расею яшчэ як мінімум на паўтарадзесяцігоддзя шаманскім пакланеньнем нацыянальнаму зомбі — гэташлях, які вядзе да мэтафізічнай катастрофы. Падобны выбар кіруючай “эліты” — яшчэ адно сьведчаньне крайней ступені яешаленства, бязмоцнасьці і безадказнасьці.

Андрэй Піянткоўскі

Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.179120.html

(Пераклады з расейскай)