ПРАФСАЮЗНАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ АД АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ

Яквядома, галоўная задача прафэсійных саюзаў — абарона правоўпрацоўных. Гэта так, але гісторыя прафсаюзаў у Беларусі паказала, штогэтую задачу можна разумець і трактаваць па-свойму. Напрыклад, савецкія прафсаюзы былі “пріводнымі ремнямі партіі”, гэтазначыць падпарадкоўваліся КПСС з усімі з гэтага наступствамі. У гэтуюфікцыю запісвалі дзесяткі мільёнаў людзей па ўсёй саўдэпіі, бралі зьіх падаткі-складкі і нават не пыталіся пра іхнае жаданьне ўступіцьтуды і не прасілі напісаць заяву.

Савецкія “прафсаюзы” зрабіліся рэзэрвампасадаў для намэнклятуры, якая з розных прычынаў ужо не маглафункцыянаваць у партыйных або савецкіх ворганах: сьпілася абопраштрафілася. Калі на постсавецкай прасторы ў незалежных краінахпаўсталі сапраўдныя прафсаюзныя рухі, у Беларусі нібыта час спыніўся. Рэжымная ФПБ дагэтуль працягвае савецкія традыцыі паразітаваньня нагарбу працоўных і застаецца “прістяжнымі ремнямі” антынароднага рэжыму.

Нахвалі магутных народных выступаў вясны 1991 года ў Беларусіўтварыліся свабодныя прафсаюзы, працоўныя высунулі сапраўдныхлідэраў, якія не былі падсунуты ім з кампартыйнага рэзэрва. Але недзепасьля 2000 года рэжыму ўдалося ўвесьцісваіх людзей у кіраўніцтва свабодных прафсаюзаў, ачоліць іх ідавесьці да развалу і прафанацыі жывы прафсаюзны рух. Так, адзін злідэраў 1991 года Генадзь Быкаў вымушаны цяпер працаваць грузчыкам. Анамэнклатуршчык з ФПБ А. Ярашук раптам зрабіўся лідэрам Кангрэсудэмакратычных прафсаюзаў Беларусі. Ярашук вядомы сваімі выступамісупраць беларускай дзяржаўнасьці і заклікамі да хутчэйшага ўключэньняБеларусі ў склад расейскай імпэрыі. Пра ягоныя подзьвігі на нівеабароны інтарэсаў працоўных нічога не вядома.

Івось 7 чэрвеня на міжнародную прафсаюзную канфэрэнцыю ў Жэнэвупаляцелі разам, цёплай і сяброўскай кампаніяй М. Шчоткіна, Л. Козік, А. Харлап ад рэжымнай ФПБ і згаданы А. Ярашук ад так званыхдэмпрафсаюзаў. У прынцыпе такое немагчыма ў прафсаюзнай практыцы. Адным з палажэньняў праграмных дзеяньняў свабодных беларускіхпрафсаюзаў да пагрому, наладжанага там КГБ і Ярашуком, былонепрызнаньне рэжымных “прафсаюзаў” за недапушчальную ўпрафсаюзах практыку: знаходжаньне ў адным прафсаюзе працадаўцаў (дырэкцыі) і працоўных, а таксама тое, што сябры прафсаюзаў не пісалізаявы на прыём у прафсаюз. Але хто цяпер хвалюецца наконт такіхдробязей?

Усекамандыровашныя — даўнія калегі па адной працы. Яны ня простанакіраваліся ў камандыроўку на адным транспартным сродку, але і наканфэрэнцыі будуць сядзець побач, пад адным (лукашыстоўскім) сьцягам. І пункты гледжаньня ў іх будуць аднолькавыя (як паказалапрактыка папярэдніх форумаў з іхным удзелам), і дэмагогія з хлусьнёйпра лёс працоўных у РБ будзе тая самая.

Падзея невялікая, але знакавая. Дакладна так сама паводзіў сябе В. Вячорка у Стразбурзе, калі яго ад “дэмапазыцыі” запрашалітуды разам з бонзамі рэжыму. Яны так і сядзелі на адной лаве, іх такпаказвала тэлебачаньне: цёплую кампанію з адной краіны.

Гэтая практыка сярод іншага давяла да краху іпоўнага маразму фальшывую “дэмапазыцыю”, адтуль выдаліліВячорку і шэраг іншых асобаў. Цяпер у псэўда-БНФ і іншых структуркахгаспадараць маладыя асобы ў галіфэ і знепрыхаваным цынізмам.

Тоесамае здарылася і з дэмакратычным прафсаюзным рухам. Туды на прыканцы1990-х гадоў увялі шэраг асобаў, якія пачалі прафэсійна заводзіць утупік працоўных і пісаць пэтыцыі Лукашэнкуад абрабаваных рэжымам прадпрыймальнікаў. На гэтай ніве вызначыўсятакі В. Леванеўскі, лідэр прасаюза прыватных прадпрыймальнікаў. Паведамлялася нават, што “за свае погляды” яго зьмяшчаліза краты. Нават правінцыйныя газэты Італіі і Нарвэгіі публікаваліартыкулы з ягоным партрэтам і тытулам “Свободу Левоневскому!” Дзе цяпер падзеўся гэты “герой”, дзепасіянарый-прафсаюзьнік? Ніхто гэтага ня ведае. Падобна, штоканторскі таварыш зрабіў сваю справу (забясьпечыў разгром прасаюзныхструктураў прадпрыймальнікаў) і падаўся на іншую дзялянку дзейнасьці. Яго замяніла цэлая сэрыя гаваркіх і імпэтных асобаў, якія раздрабілірух прадпрыймальнікаў на некалькі частак і гукаюць падчас іхныхакцыяў: “Товарищи, для нас главное — не вмешиваться вполитику! Мы — торгаши! Напишем обращение к нашему президентуЛукашенко...”

Калі на акцыях гэтых “прафсаюзаў” беларускія патрыётыспрабавалі распаўсюджваць улёткі або выступаць па-беларуску, то на іхкідаліся гэтыя “прафсаюзныя лідэры” разам з дзяжурнымігэбэшнікамі і міліцыянтамі.

Прафсаюзнаядэлегацыя ад антыбеларускага рэжыму на працягу некалькіх чэрвеньскіхдзён будзе бавіць час у камфортным заходнімгорадзе. Яны разам, як Шэрачка з Машэрачкай, будуць шпацыраваць нанабярэжнай Жэнэўскага возера, абмяркоўваць пляны на будучыню... Толькі па-сапраўднаму будучыні ў іх няма. Яны ўсе — рэжымныяструктуры і падрэжымныя псэўдадэмакратычныя структуркі — абваляцца разам. На месцы, дзе існавала гэтая недарэчнасьць, беларускі народ збудуе сваю дэмакратычную дзяржаву і сваедэмакратычныя прафсаюзы.

Янка Базыль