ПАЧАЛІСЯ МОНА-СПЭКТАКЛІ ЖАНРУ СТУКАЧЫЗМА
Бываюць уБеларусі даволі спакойныя пэрыяды. Людзі едуць у грамадзкімтранспарце, стаяць у чэргах, думаюць пра сваё, зрэдку абмяркоўваюцьміж сабой штодзённыя справы. Але раптам нібыта па камандзе ў розныхканцах краіны адначасова на гладкай паверхні грамадзкай думкіўздымаюцца бурапенныя хвалі і рознага калібру асобы пачынаюцьпарушаць спакойную атмасфэру. Ужо заўважана, што такое звычайназдараецца напярэдадні “выбарчых кампаній” рэжыму.
Восьі з канцом вясны — пачаткам лета з розных рэгіёнаў Беларусіпачалі паступаць зьвесткі пра дэкламацыі, што наладжваюць ў асноўнымдля незнаёмых людзей у розных грамадзкіх месцах (крамах, аўтобусах іпадобнае) гаваркія і даволі тэмпэрамэнтныя асобы. Раней яны хвалілі “нашего презідента”, крычалі, што “ему мешают, ноон ім покажет”. Цяпер аргумэнтацыя і лексіка дэкламатараўзьмянілася. Заўважана міжнародная тэма, на якой яны настойлівазасяроджваюць увагу грамадзтва. Цытуем аднаго артыста дэкламацыі, заўважанага ў Маладэчне: “Да, я белорус. И поляк тоже. Вот смотрите, какая у меня фамилия (паказвае пашпарт). Ведь это ониустроили авиакатастрофу, они — американцы! Им нужно поставитьсвои ракеты в Польше. А для этого нужно было убрать теперешнегопрезидента и всё руководство. Это они! Они грохнули польский самолётв Смоленске...”
Ёсьцьварыянты маналога на ўнутраную тэматыку. Цытуем аднаго менскагадэкламатара з маршрутнага мікрааўтобуса: “Это же надо, уменя сестра всю жизнь проработала медсестрой. Пошла на пенсию иполучает триста тысяч, как и те, кто не работал. Несправедливость, какая несправедливость! (Людзі пагаджаюцца іпрыязна слухаюць “аратара”). А всё они — номенклатурщики. Это Шушкевич с Позняком довели нас. Это ониразокрали страну! А как их погнали от власти, то вот что вышло. Всёони, они виноваты!..” Людзі пярэчаць “аратару”, кажуць, што Зянон Пазьняк анідня ня быў прыўладзе. А апошнія 16 гадоў улада знаходзіцца наогул у іншых асобаў. Але “аратар” ня слухае, не спыняецца, заглушае музыку, што гучыць з кабіны кіроўцы.
І падобнаепа ўсей краіне. Беларусам трэба рэагаваць на гэтыя крыклівыя прамовыпа-філасофску і ня ўвязывацца з запіснымі аратарамі ў дыскусіі. Іх нявыправіш, бо гэтыя асобы знаходзяцца на аплочанай працы. Гэта і ёсьцьтак званы “актів органов”, знаёмы старэйшым пакаленьням зсавецкіх часоў. Гэтыя асобы ня толькі выдаюць свае спічы, яны таксамазьбіраюць інфармацыю пра рэакцыю людзей на іхныя выступы. Сьледства, якое будзе праведзена пасьля правалу антынароднай дыктатуры, пакажа, колькі сродкаў выдаткоўваў рэжым з народнага бюджэту на гэтуюнячыстую кампанію, у якой задзейнічаны тысячы агентаў.
Безумоўна, мы будзем у бліжэйшы час назіраць шэраг такіх мона-спэктакляў жанрустукачызма. Мэта гэтай апэратыўнай дзейнасьці — дэзарыентавацьі зьбіць з панталыку беларускіх людзей, навязаць ім свае скрыўленыястэрэатыпы, адным словам — “прамыць мазгі”. Уцывілізаваных дэмакратычных краінах, калі б такое адбылося хаця браз, то грамадзяне зьвярнуліся б да сваіх дэпутатаў. Тыя ў сваю чаргувыступілі б у парляманце з запытам да кіраўніцтва нацыянальныхспэцслужбаў. Дэпутаты спыталі б у іх, чым гэта яны займаюцца? Чамуіхная агентура дэзарыентуе грамадзянаў, замест таго, каб займаццавыкананьнем сваіх прафэсійных функцыяў у адпаведнасьці зКанстытуцыяй? І балбатуноў-правакатараў хуценька б угаманілі івыдалілі з вачэй далоў. Але такое магчыма пры дэмакратыі. Абалваньваньне людзей і татальнае панаваньне хлусьні магчымае толькіпад дыктатурай.
Ёсьць унівэрсальны сродак супрацьдзеяньня рэжымнай агентуры, якая лезе наму душу і плявузгае розную лухту. Трэба казаць ім: “Байкотвашаму паганаму рэжыму! Байкот вашым падманным выбарам! Больш ненадурыце беларусаў. Ня пойдзем на вашыя выбары!”
Юрка Марозаў