МАСКВА — КАПЭНГАГЕН
20 гадоўтаму (на пачатку чэрвеня 1990 года) у Маскве адбылася вялікая “агульнасаюзная” канфэрэнцыя па правах чалавека. На яесабралося шмат дысыдэнтаў, якіх толькі пару гадоў таму Гарбачоўвыпусьціў з ГУЛАГа. Былі прадстаўнікі новага пакаленьняправаабаронцаў з розных рэгіёнаў СССР, прадстаўнікі нацыянальныхрухаў, дэмакратычныя журналісты. Было шмат гасьцей з замежжа, якія наўласныя вочы хацелі паглядзець на “перастройку і гласнасць”. З Беларусі на канфэрэнцыю прыехалі сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Валеры Сядоў і Валеры Буйвал, а таксамадэмакратычны журналіст Раман Якаўлеўскі.
Канфэрэнцыіэпохі гарбачавізма — непаўторная па стылю зьявы. Масква напоўным сур'ёзе заяўляла пра сябе як пра цэнтар абароны правоўчалавека і нацыянальных правоў для ўсіх падсавецкіх народаў (і наватдля ўсяго сьвету). Мільёны людзей на Захадзе і многія ў СССР сьвятаверылі ў гэты сьвежавыпечаны лубянскі міф. Верыць было псіхалагічнакамфортна, усё выглядала ў сапраўдным кантрасьце з папярэднімтаталітарызмам, тупым і цемрашальскім. А тут — нешта новае, нябачанае, “сьвежыя ветры” і г.д.
Ад маскоўскага афіцыёзу з прывітальным словам да канфэрэнцыі выступіўмалады гарбачовец С. Станкевіч. Ён гладка і інтэлектуальна гаварыўпра правы і дэмакратыю, трымаўся ўпэўнена. У некаторых тады наватузьнікла ілюзія, што вось такія, як Станкевіч, маўляў, будуць цяперўвасабляць сабой сапраўднае аблічча Крамля (“Крэмль з чалавечымабліччам”). У 1990-м 36-гадовы Станкевіч толькі пачынаў сваюкар'еру ў Вярхоўным Савеце СССР, дзе быў адным з прыкметных удэмплатформе. Мабыць ён і сам верыў, што наперадзе яго чакае калі нешапка Манамаха, то прынамсі савецкае прэм'ерства. Нагадаем, штоён быў побач з Ельцыным падчас путча 1991 года, а потым служыўдарадцам Ельцына па адносінах з прафсаюзамі, партыямі і грамадзкіміарганізацыямі. Выязджаў з расейскімі “міратворчымі” дэлегацыямі ў Крым, Прыднястроўе і Таджыкістан (мы памятаем тоемаскоўскае “міратворства”). А ў 1995 годзе ягоабвінавацілі ў хабарніцтве. Станкевіч апынуўся за мяжой, адкуль яшчэдоўга спрабаваў кіраваць “расейскай дэмакратыяй”. Аднак, у апошнія гады ён больш вядомы як пасьпяховы бізнэсмэн і начальнікцэлага картэля. З усяго можна зрабіць выснову, што Крэмль-Лубянкапакарысталіся паслугамі дэмінтэлігента, а потым пазбавіліся ад яго.
Сяродпрыкметных маскоўскіх фігураў вылучалася Галіна Старавойтава. Янабыла вядомай сваімі выступамі і дзейнасьцю ў абарону нацыянальныхправоў падсавецкіх народаў. Калі яна зьяўлялася ў зале паседжаньняў, яе сустракалі воплескамі. За ёй, як студэнты за кіраўніком курсавогапраекта, беглі мужчыны маладзейшага і сталага ўзросту. Гэта былікрымскія татары, прадстаўнікі каўказкіх народаў. Усе хацелі параіцца, пагаварыць зь ёю, заручыцца падтрымкай. Лубянскі кілер забіўСтаравойтаву ў 1998 годзе, што было адной з прыкметаў завяршэньнякрышталізацыі класічнага гэбізму.
Дык вось, многія тады мелі ілюзію, што фэномэн “дэмакратычная Масква” сапраўды можа падтрымаць, параіць, абараніць нас — акупаваныяМасквой народы. Некаторыя выказвалі неразуменьне пазыцыі Старшыні БНФ “Адраджэньне” Зянона Пазьняка. Чаму ён ня езьдзіць надэмканфэрэнцыі ў Расею, чаму не выступае там? Вось бы выступіў, выклаў бы ім беларускую бяду, і яны падтрымалі б нас у нашыхпамкненьнях. Зянон Станіслававіч ніколі не спрачаўся з тымі, хтотэарэтызаваў на гэтую тэму. Памятаю толькі аднойчы, як ён засьмяяўся, махнуў рукой і сказаў: “Куды езьдзіць? Яраслаўскія народныяфранты — усё гэта сьмешна...” (Лубянка праз падстаўных інаіўных утварыла не адзін “Расейскі Народны Фронт”, ашэраг “франтоў” амаль у кожным абласным горадзе РСФСР: Яраслаўскі Нарфронт, Ленінградскі Нарфронт і г.д. Менавіта тампрайшоў вывучку легіён лубянскіх дэмагогаў і правакатараў, якія ідагэтуль ходзяць у падстаўной “апазыцыі”, а ранейпрыязджалі ў Менск на запрашэньне вінцучкоў-лебедько ад “рускайдэмакратыі”).
Хто меўілюзіі, той пазбавіўся ад іх на згаданай маскоўскай канфэрэнцыі. Маскоўскія дэмакраты пасадзілі на сцэну свой прэзыдыюм і вяліпаседжаньні ў класічным імпэрскім стылі. Яны падкрэсьлівалі, што яны — гаспадары працэсу “перастройкі і дэмакратызацыі”, яны адказныя за ўсе народы і за “мір во всём міре”. Амальусе выступоўцы былі расейцамі. Вядучы не спыняў іх, яны выдавалібясконцыя спічы пра боб з гарохам.
Калі на трыбуну выходзіў нерасеец, яго праз 3-5 хвілінаў абрывалі ігукалі “Рэгламэнт!” Падкрэсьлена зьняважлівымі быліадносіны прэзыдыюма да беларускіх прадстаўнікоў. Спачатку намадмаўляліся даваць слова. Адчувалася, што з Беларусі прыехалі “нятыя”, каго хацела б бачыць сталічная дэмпубліка. Яны хацелі, каб пра беларусаў не было чуваць на форуме. Тады мы заявілі, штовымушаны будзем зрабіць пратэстную заяву на канфэрэнцыі. Маскоўцысаступілі. Трэба было бачыць іхныя злыя фізіяноміі.
Беларускія фронтаўцы казалі пра парушэньне галоўнага права чалавека — права на жыцьцё. А менавіта пра зьнішчэньне нашага народу пасьляЧарнобыльскай катастрофы. Гэта цяпер увесь сьвет ведае пра атручаныярадыяцыяй тэрыторыі, атручанае харчаваньне і экспэрымэнт над вялікіміпапуляцыямі людзей, які праводзіць антыбеларускі рэжым на замову іпад кіраўніцтвам Масквы і міжнароднай атамнай мафіі. 20 гадоў тамугэтая тэма яшчэ толькі прыадкрывалася, Беларускі Народны Фронтпасылаў першыя сігналы ў сьвет пра нашае народнае няшчасьце. Заляслухала беларускія выступы ў мёртвай цішыні, гэта была абсалютнаневядомая інфармацыя для людзей, уражаных маштабамі злачынства КПСС уБеларусі. Пасьля да нас падыходзілі людзі з розных краін, журналісты, распытвалі, выказвалі свае думкі.
Праз двадні на трэці частка ўдзельнікаў канфэрэнцыі паехала ў дацкіКапэнгаген, дзе пад эгідай АБСЭ адбывалася другая палова канфэрэнцыіі дзе быў прыняты так званы Капэнгагенскі дакумант аб правахчалавека, абавязкавы для выкананьня ўрадамі і грамадзтвамі. На другуючастку паехалі ў асноўным расейскія “героі перастройкі”. Беларускага прадстаўніцтва і подпісаў пад Капэнгагенскім дакумантамне было, як не было і прадстаўніцтва і подпісаў шэрагу іншых народаў. Маскоўцы ўпэўнена рабілі гэтую працу за ўсіх нас.
Наглядзеўшысяна ўсё гэта, фронтаўцы больш ня езьдзілі ў Маскву і Расею. Тое самаепачалі рабіць і іншыя народныя рухі і змагарныя арганізацыі. Народыпакінулі Маскву ў амплуа дысыдэнцкага самазамілаваньня, зь якога яна, падобна, ня выйшла дагэтуль.
Хаця быліпэўныя знакавыя візыты ў Маскву некаторых з мясцовых асобаў. Увесну1997 года на паседжаньні Управы БНФ “Адраджэньне” саспавешчаньнем выступіў А. Бяляцкі, тады сябра Сойму Фронту. Ёнраспавёў, як ён з Ю. Хадыкам зьезьдзіў у Маскву і правёў перамовы з “лідэрамі дэмруху Расеі” Нямцовым, Хакамадай і іншымі. Разам з гэтымі “лідэрамі” Бяляцкі і Хадыка падпісаліпагадненьне пра супрацоўніцтва. Як сказаў Бяляцкі, у тэксьцепагадненьня не было згадкі пра незалежнасьць Беларусі, бо “гэтаазначала б палітычную сьмерць для расейскіх партнёраў”.
Сябры Управы пачалі задаваць яму пытаньні. Напрыклад, як гэта ён зХадыкам мог падпісваць нейкія важныя міжнародныя паперы і наогулезьдіць у Маскву без рашэньня і санкцыі кіраўніцтва БНФ? Людзіспыталіся таксама, ці разумеюць яны, што падпісваньне дакумантаў уМаскве без згадкі пра незалежнасьць Бацькаўшчыны азначае палітычнуюсьмерць для беларускіх палітыкаў? Але такіх, як Хадыка з Бяляцкім, падобныя пытаньні не маглі зьбіць з панталыку. Якая там сьмерць, яныяшчэ даволі доўга праіснавалі ў мясцовай палітычнай стыхіі, калоліФронт, вадзілі людзей на “маршы свабоды” і “маршыза лучшую жізнь”, на псэўдавыбары дыктатуры, блыталі ідэзарыентавалі людзей.
Днямі А. Бяляцкі вярнуўся з Капэнгагена, дзе ўдзельнічаў у адзначэньні 20-хугодкаў Капэнгагенскага дакуманта. У справаздачы на Радыё Свабода ён “пожуріл” беларускія ўлады за невыкананьне нормаўдакуманта (які ад Беларусі ніхто не падпісваў). Масква разам ззаходнімі сваімі партнёрамі ўжо даўно вызначыла, што на такія імпрэзыбудуць езьдзіць ад Беларусі асобы, якія ня будуць рабіць выступы нанечаканыя для арганізатараў тэмы. А лепш зусім будуць маўчаць дыціхенька сядзець у куточку. Паслухмяныя хлапчукі добра ўладкаваліся іна працягу гадоў камфортна існуюць на грантаўскія падачкі з Захаду іМасквы. Гэтыя “прадказальныя і акцэптабельныя” будуць насвой капыл прадстаўляць Беларусь да тае пары, пакуль псэўдаапазыцыйныштакетнік не абваліцца разам з прагнілым муром антыбеларускагарэжыму.
Янка Базыль