ПСІХАПАТЫЧНЫ РЭЖЫМ
Цікаваягазэта “Нар. Воля”. Яна пазыцыяніруе сябе як крыніцупраўдзівай інфармацыі, дэмакратычную і незалежную, што працуе накарысьць ісьціны і Беларусі. Але даволі часта ўзьнікаюць пэўныяпытаньні пры яе чытаньні. У матарыялах нахвальваюць сацыяльныпарадак, які існуе ў суседняй Расеі. Пішуць, што “пэнсіі ўРасеі значна большыя за беларускія”. Усё без камэнтароў. Можагазэта ня ведае пра мільёны абрабаваных дзяржавай (дакладней, дзяржмафіяй) расейскіх грамадзянаў, пра арміі бамжоў, пакінутыхдзяцей і старых людзей, што сьведчыць пра жахлівае сацыяльнаестановішча ў Расеі? Наўрад ці ня ведае.
Восьяшчэ адзін прыклад “важных нюансаў” інфармацыі з нумараза 9 чэрвеня сёлета. Цытуем на мове арыгінала: “Парламентво втором чтении принял проект Закона “Об оказаниипсихологической помощи”. Ожидается, что документ сможет наконецпереломить неблагоприятную ситуацию с психическими расстройствамибелорусов”. Канец цытаты.
Ну, як вам стыль? “Документ сможет переломіть сітуацію...” — вобраз непараўнальнай моцы, дастойны пяра пралетарскага паэтаЛяпіса-Трубяцкога зь ягоным героям Гаўрылай і паэмай пра дамкрат. Дэмгазэта спакойна называе парлямантам нелегітымную структуру рэжыма. Называе яе так настойліва, рэгулярна, з нумара ў нумар, каб чытачурэшце прызвычаяўся да такога вызначэньня і жыў зь ім. А ўсямуартыкулу пра “дакумант палатак” дэмгазэта даеаптымістычна-цынічны назоў — “Белорусов наконецвылечат”. З “тонкім” падтэкстам, што, маўляў, нас усіх трэба лячыць (такія “падтэксты” ітакая іронія на сур'ёзныя тэмы ўласьцівыя акупанцкайпсіхалогіі).
У тэксьцепераказваюцца важныя статыстычныя дадзеныя, якія прагучалі наабмеркаваньні ў “палатках”. Міністэрства аховы здароўсяпаінфармавала, што псіхічныя і паводзінавыя расстройствы рэгіструюццаў 10% дарослага насельніцтва, а маюць нейкае псіхічнае расстройстваўжо 20%. Рост псіхічных захворваньняў адбываецца на працягу апошніхдзесяці гадоў. Калі ў 2001 годзе было зафіксавана больш за 25 тысячаўвыпадкаў першаснага захворваньня псіхічнымі расстройствамі дарослых, то ў 2009 годзе — ужо каля 50 тысячаў. У дзяцей такі рост склаў “толькі” 20% (а не 50%, як у дарослых). Расьце статыстыкасуіцыдаў (газэта “забылася” пазначыць, што па статыстыцысуіцыдаў Беларусь займае першае месца ў Эўропе, ня лічачы Расею). У2008 годзе было зафіксавана 27,5 выпадкі на 100 тысячаў насельніцтва, то ў 2009 годзе — ужо 28,3 выпадкі на 100 тысячаў насельніцтва. У Эўропе статыстыка наступная — 17 выпадкаў на 100 тысячаўнасельніцтва.
Далей даволі шматслоўна газэта апісвае, як цяпер, дзякуючы новамудакуманту праблема будзе “вырашацца комплексна”. Адкульдзяржава будзе браць сродкі на псіхіятрычны комплекс і колькі грошайтрэба, у артыкуле не паведамляецца. Можа рэжым не пабудуе хаця бадзін “лядовы палац” і дасьць грошы на ахову здароўя? Сумняваемся.
У “дэмгазэце” ня кажуць пра галоўнае. Трагічныя статыстыківыміраньня беларускага насельніцтва зьявіліся з 1994 года, калі ўкраіне ўсталяваўся лукашызм — рэжым унутранай расейскайакупацыі. За амаль 16 гадоўіснаваньня гэтага рэжыму наша нацыя згубіла 850 тысячаў чалавек. Яны памерлі, гэта незваротныя страты, якіх ня ведала наша краіна ўчасы міру за ўсю сваю гісторыю. Трагедыя здарылася не сама сабой. Гэта ёсьць вынік акупанцкай сістэмыразбурэньня беларускай эканомікі і бізнэсу, разгрому нашайнацыянальнай культуры і адукацыі, дзікай русіфікацыі і блюзьнерстванад культурнымі і духоўнымі каштоўнасьцямі нашага народу. Змаскоўскім гэбізмам ня можа быць жартаў, ня можа быць іроніі. Панаваньне псіхічна паталагічнага рэжыму і канкрэтных яго начальнікаўна фоне пасіўнасьці большасьці грамадзтва прыводзіць да цяжкіхнаступстваў. Шлях да выжываньня і адраджэньня народу адзін — палітычная ліквідацыя псіхапатычнага рэжыму расейскай акупацыі інацыянальнае Адраджэньне Беларусі. І гэтым шляхам мы, — беларусы, — павінны ісьці разам ужо сёньня, не пакідаючы ані дня зьнішчальнікамБацькаўшчыны.
Юрка Марозаў