ПАРТЫЗАНЫ Ў РАСЕІ

З пачаткучэрвеня ў расейскіх СМІ застракацелі паведамленьні пра дзейнасьцьнейкіх партызанскіх фармаваньняў, якія спэцыялізуюцца на забойствахміліцыянтаў, асабліва афіцэраў, заклікаюць народ да паўстаньнясупраць існуючай улады, жывуць у лесе, але дзейнічаюць у гарадах. Тэлеканалы дэманстравалі нават батальныя сцэны пасярод жылой забудовыз удзелам бранетэхнікі, выбухамі і стралянінай. Найбольш актыўнаядзейнасьць гэтых “партызанскіх атрадаў” разгарнулася ўПрымор'і, але падобныя зьявы назіраюцца таксама ў некалькіхіншых рэгіёнах РФ. Што ўсё гэта значыць? Такім пытаньнем задаюццамногія, хто сочыць за падзеямі ў Расеі. У тым ліку і самы расейцы.

Цікавыявысновы з падзеяў у Прымор'і зрабіў расейскі публіцыст ДзімітрыШушарын у інтэрнэт-выданьні Grani.ru. Варта зрабіць цытату з ягонагаартыкула пад тытулам “Шла вьёленсия вперёд”:

“Нажаль, усё, што адбываецца (у інфармацыйнай прасторы — што там, у тайзе, на самой справе было, мы хутчэй за ўсё ніколі не даведаемся) — дае абгрунтаваньне для самых змрочных меркаваньняў. З самагапачатку цяперашні палітычны рэжым зрабіў тэрарызм важнейшым сродкамсваёй легітымацыі. Пуцінскае дзесяцігоддзе — гэта час няспынныхтэрактаў, з кожным зь якіх зьвязваюцца палітычныя зьмены ў краіне. Гэты рэжым эвалюцыянаваў ад тэракта да тэракта — такія этапыягонага станаўленьня.

Шэсьцьгадоў таму быў зроблены прагноз аб тым, што ў Расеі падзеі могуцьпайсьці ў бок в'яленсіі — не дзяржаўнага тэрарызма, нетаталітарнага супэркантроля, а так, як гэта было і ёсьць у многіхдзяржавах Лацінскай Амэрыкі і Афрыкі, дзе штодзённы гвалт замяняеправапарадак. (Ад іспанскага слова laviolencia — гвалт; заўвага рэдактара). Тэрмін абазначае пэўны пэрыяд гісторыіКалумбіі, але прыкладаецца да самых розных краінаў. У Расеі гэтаможна назваць смутай.

Сьведама дагэтага ўлада не імкнецца — наадварот, мяркуе, што, правакуючыгвалт, сутыкаючы між сабой розныя групы насельніцтва, яна даможаццасвайго ўзмацненьня — не мацуючы дзяржаву, а аслабляючыграмадзтва. Што і зьяўляецца, уласна, галоўнай асаблівасьцюпуцінскага рэжыма. Напрыклад, адначасова падтрымліваючы крытыку ўадрас міліцыі, дыскрэдытуючы яе, улада не рэфармуе МУС і робіцьвідавочнай беспакаранасьць міліцыянтаў. Тым самым каналізуецца ібярэцца пад кантроль грамадзкая незадаволенасьць, а таксамаствараецца атмасфэра страху і неабароненасьці ад міліцэйскага гвалту.

Ну, апрыморскія ментаборцы яшчэ й антысеміты. Яшчэ адзін вораг у запасе, ды і крытыка міліцыі з боку дэмапазыцыі дыскрэдытуецца.

Вось такаякіруемая в'яленсія, кантралюемая смута і зьяўляецца фірменнымпуцінскім стылем кіраваньня. Не кажу “дзяржаўнага кіраваньня”, таму што якраз дзяржава ў выніку ўсяго гэтага дэградуе”.

(Крыніца: http://grani.ru/opinion/shusharin/m.178846.html)

Дэградацыяўсіх дзяржаўных і грамадзкіх структураў у Расеі — фактвідавочны ўжо для расейцаў (з ліку тых, што здольныя на думаньне). Але нават яны ня могуць ужо разабрацца, дзе канчаецца дзяржава іпачынаецца мафія, дзе канчаецца расейскае войска і пачынаеццакрымінальная банда садыстаў, дзе канчаюцца спэцслужбы і пачынаеццатэрарызм.

Для ўсіхбеларусаў вельмі важна, жыцьцёва важна, каб гэты расейскі кашмарразьвіваўся ў сваіх стадыях у расейскіх межах. Каб гэтая катастрофане ахапіла б нашу краіну. Каб Масква не распаўсюдзіла на нас сваюпошасьць гвалту і чалавеканенавісьніцтва. Калі абаронімся ад гэтагажаху, то абавязкава вернемся ў нармальнае, чалавечае, годнаеіснаваньне на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве.

Юрка Марозаў