СПАДАБАЛАСЯ ЖЫЦЬ У ТУРМЕ

16 чэрвеня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала з Швэцыі. Тамака ўлады запрапанавалі пяці тысячам зьняволеныхвыйсьці з турмы і жыць дома з бранзалетам на руцэ, які дазваляеадсачыць месцазнаходжаньне чалавека. Чвэрць зэкаў адмовілася пакідацьтурму. Яны патлумачылі, што іх не задавальняюць умовы жыцьця збранзалетам. Калі чалавек ня вучыцца і не працуе, то ён павінензнаходзіцца ў хаце. Гэта значыць, што ў яго няма магчымасьцяў длятаварыскага жыцьця. У турме, на іхную думку, таварыскае жыцьцё вельміактыўнае і цікавае.

Наш камэнтар: Яны яшчэ не сказалі, што раніца ў швэдскай турмепачынаецца з вішнёвага ёгурта, а камэры для зэкаў — гэтаасобныя пакойчыкі з тэлевізарам, кампутарам і іншымі радасьцяміжыцьця. Няхай бы пабавілі адзін дзень у постсавецкай турмедзе-небудзь у Расеі або Беларусі. Цалавалі б свой бранзалет на руцэ ібягом беглі б дахаты.

Алесь Хадасевіч