РЭЖЫМ НІШЧЫЦЬ НАШЫХ ДЗЯЦЕЙ

Па ўсімсьвеце 1 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. Адзначыўся ў рамках гэтай тэмы і антыбеларускі рэжым. На тэлеканалахБТ былі сюжэцікі на гэтую тэму. Яны былі запхнутыяцэнзарамі-рэдактарамі ў самы канец шэрагу навінаў як нешта малаважнаеі маргінальнае. Зразумела, што ўсе навіны з РБ былі выключнабравурныя-аптымістычныя. Пра дзяцей таксама. У Берасьцейскай фартэцыісабраліся “юные художнікі”, у іншым месцы дзецідэклямавалі “русскіе стіхі”, у трэцім месцы быліналаджаны спаборніцтвы паміж малечамі ўзростам да 1 года. Начальнікрэжыму зрабіў выступ, у якім апісаў веліч будучыні наступныхпакаленьняў. Заўважана была і актыўнасьць псэўдаапазыцыі на загадануютэму. Радыё Свабода паказала здымачкі, на якіх Франак Вячорка зусьмешачкай раздае малым у сталічным парку каляровыя балёнікі знадпісам “Белсат”. Гэта ж якая апазыцыйнасьць, колькірызыкі! Асабліва калі ўспомніць, што ў свой час фронтаўцы раздавалідзецям значакі з выявай Пагоні і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга.

Адрэжымна-псэўдаапазыцыйнага мельцяшэньня як заўсёды патыхала фальшам. Разам яны спрабавалі ўтварыць карцінку на знаёмы матыў “какхорошо в стране советской жіть...” Яны нават ня ўспомнілі, штоў гэты дзень прынята абмяркоўваць праблемы дзяцей, якія існуюць ўкраіне, зьвяртаць на іх увагу грамадзтва і ўладаў. У іх “всёхорошо, прекрасная маркіза...” Зразумела, што ні рэжым, ніпрысьцёбнутая да яго “дэмапазыцыя” па прыродзе сваёй немаглі зрабіць гэтага. У іх іншыя сацыяльныя функцыі.

А казацьпра праблемы трэба. І ня толькі ў дзень 1 чэрвеня. Драматычнаястатыстыка Беларусі пад рэжымам унутранай акупацыі ёсьць найпершстатыстыкай драмы беларускіх дзяцей і маладога пакаленьня нашаганароду. Гомельская і Магілеўская вобласьці займаюць першае месца пасьмяротнасьці ў Эўропе. Там хварэюць і паміраюць дзеці. Менавіта надгэтымі рэгіёнамі Беларусі лётнікі-“героі Россіі” ўкрасавіку-траўні 1986 года пасьля Чарнобыльскай катастрофырасстралялі радыёактыўныя воблакі, якія маглі паплысьці на Маскву, ісправакавалі выпадзеньне атручаных ападкаў на нашу зямлю і на галовылюдзей.

Рэжымпрыкладае ўсе намаганьні для таго, каб замацаваць сотні тысячаўлюдзей і іхных дзяцей на гэтай атручанай зямлі. Каб працягвацьбесчалавечны чарнобыльскі экспэрымэнт — назіраньне засьмяротным узьдзеяньнем радыяцыі на вялікую папуляцыю людзей.Асабліва цікавіць “навукоўцаў”, якія працуюць пад крылом рэжыму ад маскоўскай і міжнароднай атамнаймафіі, узьдзеяньне радыяцыі на малады арганізм. Такога з часоўАсьвенцыма і фашыстоўскага доктара Мэнгеле Эўропа яшчэ ня ведала.Сотні тысячаў нашых дзяцей застаюццазакладнікамі рэжымных злачынцаў. Уапошнія месяцы рэжым пашырыў антычалавечы экспэрымэнт на ўсютэрыторыю краіны. Лукашэнка ня раз заяўляў, што “радыяцыярэабілітірована”. Атручаныя радыяцыяй прыдукты харчаваньняраспаўсюджваюцца па ўсёй тэрыторыі краіны. Дзіцячае харчаваньне імалако амаль цалкам выраблены ў чарнобыльскіх раёнах Беларусі. Чыстае, якаснае беларускае харчаваньне накіроўваецца рэжымам у вечнаненасытную Маскву цэлымі эшалонамі.

Рэжымвыдаткоўвае шалёныя мільярды на пабудову нікому не патрэбных “лядовыхпалацаў” і “Мінск-арэны”. У той жа час большасьцьбеларускай дзятвы ня ведае, як выглядае парк атракцыёнаў, забаўляльныя комплексы, абсталяваныя дзіцячыя пляцоўкі, спортзалі. Усяго гэтага няма нават у даволі вялікіх раённых гарадах. Цэны надзіцячае адзеньне і абутак — высокія. Такіх цэнаў няма нідзе ўсьвеце. Паўсюль дзіцячыя тавары падпарадкаваны сістэме дзяржаўнайдатацыі.

Найбольшцяжкая сытуацыя склалася ў дзіцячых дамах і прытулках. І тут існуестановішча, якога няма нідзе ў сьвеце (акрамя, зразумела, Расеі). Наадно дзіця ў гэтых установах прыходзіцца па адному даросламусупрацоўніку абслугі. Гэтыя работнікі атрымліваюць мізэрны заробак (паводле закону схаванага беспрацоўя) і прывучаюцца красьці ў сірат. Такім чынам адзін сірата забясьпечвае існаваньне адной сям'імясцовага работніка. Калі ня верыце, то спытайце. У дзічачых дамах, дзе ёсьць 100 дзяцей, працуюць 96-98 чалавекабслугі. Неверагодна! Гэта ёсьць сапраўдныя цэнтры дэмаралізацыімалых і дарослых людзей, для якіх крадзеж становіцца нормай жыцьця.Гэтая ідыёцкая сістэма павінна быць зламана. Яна да таго ж зьяўляеццаадлюстраваньнем сацыяльнай бяды ўсяго народу. Нават паводле афіцыйнайстатыстыкі 95% дзяцей у прытулках — гэта сацыяльныя сіраты. Гэта значыць, што яны маюць бацькоў, але тыя пасьпіваліся, сядзяць утурме, зьдзекваліся зь іх і былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Духоўнаевыхаваньне эпохі лукашызма таксама супярэчыць нормам чалавечагасоцыюма. Татальная русіфікацыякатастрафічна зьбядняе інтэлектуальныя сілы нашага народу. Дзеціадарваныя ад беларускай культуры, традыцыі, танцаў, песень, нашыхнародных гульняў. Іх прымусова прывучаюць прымаць чужое як сваё іненавідзець сваё, беларускае як чужое і варожае, недасканалае.Духоўны сурагат, запрапанаванымаскоўскімі акупантамі, ня менш разбуральны і сьмяротны, чымрадыяцыйная атрута.

Што жнам рабіць, каб выратаваць нашых дзяцей? Пэтыцыямі да дыктатурынічога ня выправіш. Дыктатура сьмяецца з веранападданых зваротаўнаіўных людзей. Яна ўспрымае гэта якслабасьць грамадзтва. Дыктатураразумее толькі сілу. Народная сіла магутней за рэжым здраднікаўБеларусі, якія захапілі ўладу ў нашай краіне. Нельга аддаваць нашыхдзяцей і іхную будучыню ў рукі халуёў Масквы. Нашыя нацыянальныяпраблемы могуць быць вырашаны толькі палітычнымі мэтадамі. Беларусыпавінны адвярнуцца ад рэжыма і ягонай псэўдаапазыцыі, якая пачалавыстаўляць сваіх пацешных “кандыдатаў у прэзыдэнты”. Знароднага байкоту злачынцам і жулікам, з байкоту рэжымных “выбараў” павінен пачацца працэс вызваленьне Беларусі ад акупацыі. Мыабавязкава вызвалім Радзіму і забясьпечым нармальнае жыцьцё ішчасьлівую будучыню для нашых дзяцей.

Янка Базыль