ПРАВАКАЦЫЯ НА БЛІЗКІМ УСХОДЗЕ

Гэтая навіна заняла першы радок у навінах усіх СМІ сьвету. Расейскія СМІдаволі падрабязна распавялі пра сутыкненьне паміж ізраільскіміжаўнерамі і асобамі на “міжнародным канвоі з гуманітарнымігрузамі для сэктара Газы”. Адчувалася, што расейскі афіцыёзспрабуе расставіць акцэнты так, каб у грамадзтва ўзьнікла адмоўнаестаўленьне да дзеяньняў Ізраіля і ягоных вайскоўцаў. Хаця натэлекадрах было бачна, як экіпаж “гуманітарнага канвоя” ужываў супраць жаўнераў агнестрэльную і іншую зброю. Больш яснасьці ўсправу ўнесьлі сапраўды незалежныя ад Крамля маскоўскія аналітыкі, грамадзкія дзеячы і публіцысты. Напрыклад, ВіталіПортнікаў, артыкул якога быўапублікаваны ў расейскім інтэрнэт-выданьні Grani.ru. Портнікаў абапіраецца на факты, многія зь якіх чамусьці замоўчваюццаня толькі ў СМІ сьвету, але не былі заўважаны і прыняты пад увагунават пры разглядзе справы з “гуманітарным канвоем” уААН.

Што ж адбываецца на самой справе? Сапраўды незалежныя расейскія экспэрты нязгадваюць пра тое, пра што ў некалькіх словах згадалі афіцыйныярасейскія тэлеканалы. Цытуем канал НТВ: “Сярод удзельнікаўгуманітарнага канвоя ў сэктар Газы было некалькі расейскіхграмадзянаў...” Трэба адзначыць, што СМІ розных краінаў правялісустрэчы і зрабілі інтэрв'ю з “героямі канвою”, грамадзянамі гэтых краінаў. Немцы расказвалі для немецкіх СМІ, нідэрляндцы для нідэрляндскіх, брытанцы для брытанскіх і г.д. Нагадаем, што гэта ёсьць неабвержны закон журналістыкі — паведамляць перш за ўсё пра лёс сваіх суайчыньнікаў, пра іхныяўражаньні ад падзеі і іхную думку. Цікава, што згаданых “расейскіхграмадзянаў” мы так і не пабачылі ў расейскіх СМІ ды і ні ўякіх іншых сродках. Яны проста зьніклі. У іншым грамадзтве людзі зхваляваньнем пыталіся б: “А дзе нашы людзі? Ці ня здарыласячаго?” А тут сказалі пра іх і раптам забыліся.

А было б цікава паглядзець на гэтых “гуманітарыяў з Расеі”, паслухаць іх. Мяркуем, што знаходжаньне гэтых “ребят” накараблях “канвоя” ня было выпадковым эпізодам. І іграліяны там хутчэй за ўсё ня другасную ролю. І Маскве чамусьці вельміважна не засьвечваць іх перад тэлекамэрамі. Тым больш што правакацыясупраць Дзяржавы Ізраіль правалілася.

Для Масквы важна было не забясьпячэньне гуманітаркай насельніцтва сэктара Газы. Масква мільёны сваіх грамадзянаў кінула ў галечы і голадзе. ДляІмпэрыі Зла жыцьцёва неабходна распаліць чарговы канфлікт, чарговуювайну на Блізкім Усходзе. Прычым, як заўсёды зрабіць гэта чужымірукамі, але пад “чуткім руководством” некалькіх сваіхпрадстаўнікоў. Нянавісьць, канфлікт і вайна ў гэтым рэгіёне ня разужо разьвязвалі Маскве рукі для злачынных дзеяньняў на постсавецкайпрасторы, пакуль увесь сьвет заняты чарговай вайной на БлізкімУсходзе. Гэтым разам Маскве патрэбная вайна для прыкрыцьця агрэсіўныхдзеяньняў супраць Украіны і Беларусі. Любімы час Крамля-Лубянкі длягэтых злачынстваў — лета (асабліва жнівень) і канец года (калядныя сьвяты ў цывілізаваным сьвеце), гэта значыць “мёртвысэзон”, калі мільёны людзей, урады і парляманты занятыя сваімівакацыямі, а на Усходзе палае чарговая вайна. На вялікі жаль, гэтаймадэлі маскоўскага злачынства так і ня ўбачылі тысячы аналітыкаў, назіральнікаў і палітыкаў у розных краінах і міжнародныхарганізацыях. Але важна, каб гэта бачылі і разумелі беларусы іўкраінцы.

Юрка Марозаў

Віталі Портнікаў

Брыдкая гулянка

Гісторыявакол ізраільскай апэрацыі супраць так званай Флатыліі свабоды, штопрарывалася да берагоў сэктара Газы, які кантралюе ісламісцкі рухХАМАС, уражвае амаль непрыхаваным цынізмам прапагандысцкіх клішэ, уякіх амаль што ні слова, то хлусьня. Дзіўна ўсё ж, як сьвет, што згонарам называе сябе цывілізаваным, з непрыхаваным задавальненьнемсьлепне, калі чуе слова “Ізраіль”, сьлепне ўвесь — ад Лісабона да Уладзівастока, нібыта падкрэсьліваючы тым самым, штовялікая Эўропа, аб якой марыў дэ Голь, сапраўды магчымая, толькі ўгэтай Эўропы павінен бы быць спрадвечны вораг, аб якім мы добраведаем, якога гналі з краіны ў краіну, тапілі і палілі, і наватцяпер, калі ў самой Эўропе ад гэтага ворага засталіся толькі могілкі, нават сам факт існаваньня ягонай дзяржавы на Блізкім Усходзераздражняе і прымушае блакіравацца з тымі, хто ў іншых сітуацыяхвыклікае ў цывілізаванага сьвету з добрымі намерамі калачэньне.

Балазе, пачнем з самага пачатку. Ніякай блакады Газы ТОЛЬКІ Ізраілем на самойсправе няма, таму што гэты сэктар — не анклаў унутрыізраільскай тэрыторыі. Так-так, ніякі не анклаў. Сэктар Газы мяжуе нятолькі з Ізраілем, але і з Эгіптам — і гэтую дзяржаву ніхто неабвінавачвае ў блакадзе Газы, хаця варта было б Эгіпту адкрыць мяжу — і ўсе грузы, якія дастаўляліся флатыліяй хлусьні па мору, патрапілі бу Газу па сушы — вось цуд які!

Але Эгіпет таксама блакуе Газу. Блакуе цалкам абгрунтавана, бо ўладаў сэктары захоплена тэрарыстычнай арганізацыяй, якую не адмыюць адудзелу ў забойствах людзей нават пацісканьні рук з ДзьмітрыемМедведевым і Сяргеем Фраловым. Калі ўдзельнікі флатыліі мяркуюць, штодля такой блакады няма ніякіх абгрунтаваньняў, то ім варта было бдамагацца правозу сваіх грузаў менавіта ў эгіпецкіх уладаў. Эгіпетбез асаблівага жаданьня прыадчыніў дзьверы ў Газу толькі на наступныдзень пасьля ізраільскай апэрацыі — але я не сумняваюся, штокалі шум сьцішыцца, дзьверы гэтыя ізноў зачыняцца.

Ніякіхпраблем з дастаўкай грузаў у Газу таксама няма — усягуманітарная дапамога дастаўляецца праз ізраільскій порт Ашдод іпасьля праверкі перапраўляецца жыхарам сэктара. Але зразумела, штоўдзельнікаў рэйду цікавілі не грузы, а сама важнасьць прарывублакады. І не дзеля Газы, а дзеля Ізраіля — ім неабходна былодаказаць, што ніякага Ізраіля няма, што спыніць дастаўку грузаў яныня здольныя. Караблі флатыліі — зусім не галубіная чарадаправаабаронцаў, як спрабуюць паказаць гэта самы ўдзельнікі правакацыіі палітыкі ды журналісты, што спачуваюць ім. Яны сабралі актывістаўцэлага шэрагу радыкальных экстрэмісцкіх груповак, адыёзных палітыкаўі грамадзкіх дзеячаў, якія ня раз і ня два заклікалі да зьнішчэньнядзяржавы Ізраіля. Сам карабель, што стаў цэнтрам сутыкненьняўдзельнікаў рэйду з ізраільскімі жаўнерамі, быў куплены арганізацыяйІНН, прызнанай у судовым парадку прыкрыцьцём для тэрарыстычныхапэрацый, забесьпячэньня маджахедаў падробленымі дакумантамі, нелегальнай закупкай зброі.

На борцеможна было ўбачыць дэпутата эгіпецкага парляманту ад “Мусульманскагабратэрства” Мухамада аль-Балтая, які заклікаў да “Супрацівуі недапушчэньню ператварэньня Палестыны ў другую Андалузію” (Угэтым паўднёвым рэгіёне Іспаніі ў сярэднявеччы пражывала вялікаягабрэйская супольнасьць. У 1492 годзе яна была выгнана з Іспаніікаралеўскім загадам. Дагэтуль нашчадкі андалузійскіх габрэяў захаваліведаньне мясцовага дыялекту іспанскай мовы — заўвагарэдактара), а таксама былога духоўнага настаўніка гэтай арганізацыі ўІарданіі Салама аль-Фалахата, біскупа Іларыёна Капучы — ёнперавозіў зброю для Арганізацыі Вызваленьня Палестыны яшчэ ў 70-ягады і патрапіў за гэта ў ізраільскую турму... Так што гэтыя людзізусім не ягняткі, яны ведалі на што ідуць. І ім патрэбны быўпрэцэдэнт, які дазволіў бы ў будучыні спакойна забясьпечваць ХАМАСзброяй і дапамагаць тэрарыстам рыхтавацца да новай вайны.

Правакацыяня ўдалася — што б там ні казалі пра няўдалую падрыхтоўкуізраільскай апэрацыі, пра тое, што яе можна было б правесьці безчалавечых ахвяраў. Іншая справа, што ў кожнага ўдзельніка гэтайправакацыі былі свае інтарэсы. Для тых палітычных колаў Турцыі, дзелічаць жыцьцёва важным пераарыентацыю з эўрапейскага вектара на ролюавангарда ісламскага сьвету, сітуацыя вакол “Флатыліі свабоды” стала цудоўнай магчымасьцю для антыізраільскай кампаніі ідэманстрацыі новага твару Анкары. Для радыкалаў у самой Палестынскайаўтаноміі — чарговай нагодай для таго, каб прадэманстраваць: вайна лепш за мір. І гэта важна на фоне паляпшэньня эканамічнагастановішча на Заходнім беразе Іардана, які знаходзіцца пад кантролемадміністрацыі Махмуда Абаса, і працягу стагнацыі ў Газе. Таму штокалі ўлада ня можа даць людзям магчымасьць жыць па-чалавечы, янапавінна ператвараць іх у самагубцаў.

А між тымдля Газы важная не бесперашкодная дастаўка зброі бандытам. І нават негуманітарныя грузы. Для Газы патрэбнае вызваленьне з-пад кантролюХАМАСа, нармальныя адносіны з Ізраілем, якія зноў дазволілі б тысячамжыхароў сэктара зарабляць на жыцьцё ў габрэйскай дзяржаве, вызваленьне ад вобразу ісламісцкага анклаву, які палохае Эгіпет. Длягэтай шматлюднай зямлі мір і стабільнасьць — пытаньневыжываньня.

Чаму ж усытуацыі, калі ізраільскія арабы з пункту гледжаньня ўзроўню жыцьця, адукацыі, сацыяльнай дапамогі жывуць нашмат лепш за сваіхсупляменьнікаў у суседніх краінах, калі арабы Заходняга берагапачынаюць пакрыху выбірацца з галечы і безвыходнасьці нядаўняймінуўшчыны, арабаў Газы імкнуцца ўтрымаць у цемры і тэроры іхныясамазваныя абаронцы на караблях хлусьні і на экранах няпраўды? Можатаму, што калі і гэтыя людзі пачнуць жыць па-чалавечы, будзе значнацяжэй абвінаваціць Ізраіль у іхных праблемах і сярэднявечнай пачварыантысемітызму давядзецца шукаць іншую ежу для сваёй брыдкай гулянкі?

Крыніца: http://grani.ru/opinion/portnikov/m.178644.html

(Перакладз расейскай)