ЦІКАВАЯ ЧЫТАНКА — ПОЛЬСКІЯ РЭПАРЦЁРЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ

20траўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра Беларусь. А менавіта пра “Говорі правду” іпадзеі вакол гэтага. Цытуем газэту: “Беларускі палітолагАляксандр Фядута, які супрацоўнічае з “Говорі правду!”, заявіў, што сапраўднай прычынай масавых рэпрэсіяў у адносінах да “тых, хто гаворыць праўду” ёсьць страх улады пераднаступствамі іхнай дзейнасьці. Кампанія “Гавары праўду!” хутка набыла папулярнасьць ва ўсёй краіне. Паказчыкам гэтага ёсьцьнязвыклая для Беларусі эфэктыўнасьць у зьбіраньні подпісаў падпэтыцыяй аб перайменаваньні вуліцы Ульянаўскай у Менску ў вуліцуВасіля Быкава, выдатнага беларускага пісьменьніка, які ўжо не жыве”.

Яшчэадна цытата: “Паводле амэрыканскага часопіса “Newsweek”, Саннікаў можа быць кандыдатам Крамля, які жадае адсунуць ад уладыАляксандра Лукашэнку, які ўсё менш пасуе Маскве. Пра тое, што Крэмльстаміўся ад Лукашэнкі і тэрмінова шукае кагосьці лаяльнага Маскве, каб яго замяніць, сказаў “Newsweek” палітолаг змаскоўскага Цэнтру Палітычных Тэхналогій Ігар Бунін. Экспэрт сказаўтаксама, што Саннікаў ужо згадзіўся прыняць ад Масквы дапамогу ўправядзеньні прэзыдэнцкай кампаніі”.

Нашкамэнтар: Цікавая гэта чытанка — польскія рэпарцёры зьБеларусі. Тут і сьмешным узбагацісься — аказваецца някляеўскае “Говорі правду” “набыла папулярнасьць ва ўсёйкраіне”... Мяркуючы па тым факце, як тысячы менчукоў кідалі ўсьметнікі русіфікатарскія паштовачкі ад Някляева, што былі раскіданыпа паштовых скрынях увесну сёлета, то папулярнасьць “вельмішырокая”.

Але вось фінальная частка гэтага боба з гарохам, якую выдаў заінфармацыю з нашай краіны нейкі журналіст Пісальнік, даволі цікавая. На небасхіле палітыкі РБ зьявілася яшчэ адна прамаскоўская зорка. Саннікава “нічтоже сумняшеся” здаў масковец Бунін. УПольшчы, калі б такое стала вядома пра аднаго з кандыдатаў на іхныхвыбарах, то гэтая асоба перастала б існаваць для польскагапалітычнага жыцьця. Хутчэй за ўсё гэтай асобай займаліся б адпаведныядзяржслужбы, якія адказваюць за абарону польскага грамадзтва іпольскай дзяржавы. А паводле польскага журналіста, у РБ гэта ёсьцьнармальная характарыстыка для беларускага кандыдата на прэзыдэнцтва — быць стаўленікам Масквы, які “ужо згадзіўся прыняць адМасквы дапамогу ў правядзеньні прэзыдэнцкай кампаніі”. Многім (ня толькі Пісальніку і можа самому Саннікаву) здаецца, што Масквасапраўды надумала мяняць Лукашэнку на больш “акцэптабельнага”. Можа і сапраўды Саннікава пераконваюць, што варта паспрабавацьаб'яднаць пад сябе беларускі народ. Што ж, дарожка маскоўскіхстаўленікаў ужо грунтоўна пратаптаная папярэднікамі, якіх усіх ужо іня ўспомніш: Чыгір, Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч... Няхай сабепрабяжыцца па склізкай дарожцы яшчэ адзін “акцэптабельны”. Галоўнае, каб беларусы не купіліся на чарговую падсадную лубянскуюкачку.

Юрка Марозаў