ПАЛІЦЭЙШЧЫНА ЎЖО ВА УКРАІНЕ

Чытаючы паведамленьні з Украіны, мы нібыта вяртаемся ў нашую найноўшуюмінуўшчыну, у 1994-95 гады, калі адбывалася станаўленьне і цэмэнтацыялукашызма на Беларусі. Шлях антынацыянальнай і антыдзяржаўнай здрадыаднолькавы для ўсіх, дзе ўладу захапіла гэтая здрада. Але разам зкансалідацыяй прамаскоўскага рэжыму ва Украіне адбываеццакансалідацыя нацыянальнага супраціву рэжыму маскоўскай агентуры. Наперадзе ў народа і ягонага патрыятычнага авангарда змаганьне завызваленьне радзімы ад унутранай расейскай акупацыі, якая набываетакія ж формы і прыкметы, як і на Беларусі. Пра гэта ведаюцьпартыёты, якія адэкватна называюць акупантаў “украінскіміпуцінцамі”.

Публікуем тэкст спавешчаньня партыі “Наша Украіна” з нагоды 100дзён рэжыму Януковіча з сайта гэтай партыі.

“Наша Украіна”: Толькі грамадзянам пад сілу не дапусьціць утварэньнява Украіне паліцэйскай дзяржавы

Цяперашнямурэжыму Віктара Януковіча хапіла 100 дзён для поўнага ўспрыманьня іпачатку ўвасабленьня ў жыцьцё ня толькі крамлёўскіх падыходаў у сфэрызьнешняй ці гуманітарнай палітыкі, а таксама і ўвядзеньня паліцэйскіхстандартаў ў зьдзяйсьненьні ўнутранай палітыкі.

Каліў сучаснай Расеі ўлада ўжо адпрацавала алгарытмы ўтаймаваньнянязгодных з афіцыйным палітычным курсам, і ўчорашні жорсткі разгонміліцыяй мітынгу нязгодных у Маскве і Санкт-Пецярбурзе ў абарону31-га артыкула расейскай Канстытуцыі (які нібыта гарантуе свабодумірнага сходу) ёсьць відавочным гэтаму пацьверджаньнем, то рэжымЯнуковіча толькі вучыцца рэалізоўваць паліцэйскія мэтады барацьбы знязгоднымі палітычнымі сіламі і грамадзкімі арганізацыямі.

Прыгэтым ахоўнікі рэжыму вельмі хутка перайшліад слоўных рэкамэндацый апазыцыянэрам праводзіць свае мітынгі па-загорадам да расчыстак тэрыторыі ад апазыцыянэраў у Львові, а нядаўна — і да цынічнага публічнага прыкрыцьця забойстваў людзей у аддзяленьняхміліцыі ды зьбіцьця і арыштаў журналістаў і актывістаў экалагічныхарганізацый у Харкаве.

Іаргуманты для апраўдваньня ім відавочна падкінулі “расейскіябраты па зброі”. Уладзімір Пуцін днямі выразна патлумачыўпрадстаўнікам расейскай інтэлігенцыі, што апазыцыянэры ў Расеі могуцьмітынгаваць, але так, каб іх ніхто ня чуў і ня бачыў, і каб янынікому не заміналі.

Гэтыя жаргуманты, але ўжо ад украінскіх пуцінцаў, пачулі палітычныямітынгоўшчыкі ў Львове 27 траўня і экалагічныя пікетоўшчыкі ў Харкаве2 чэрвеня.

РэжымЯнуковіча актыўна намагаецца вярнуць Украіну ў зону несвабоды, зьякой краіне ўдалося вырвацца на прыканцы 2004 г. з прыходам да ўладыПрэзыдэнта Віктара Юшчанкі.

Многія нашыграмадзяне чамусьці забываюцца, што стабільнасьць і парадак, якіяабяцаў Януковіч, яны купілі разам з уціскам свабодаў і зашчамленьнемправоў людзей — нават права дыхаць сьвежым паветрам ў гарадзкімпарку.

Адзіныспосаб вярнуць сабе права вольна дыхаць ваўсіх разуменьнях гэтага слова — гэта адкрыта, публічна іпрынцыпова супрацьстаяць усім спосабам навязаць Украіне чужыя намазіяцкія стандарты ўнутранага жыцьця і геапалітычных пэрспэктываўразьвіцьця краіны.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8583

(Пераклад з украінскай)