РПЦ У ПОЛАЦКУ

Там нехапала толькі галоўнага “праваслаўнага атэіста” (як ёнсам сябе вызначае). А так былі ўсе і ўся. 5 чэрвеня ў Полацку прайшоў “хросны ход” РПЦ да 100-х угодкаў перанясеньня рэліквіяў Сьв. Эўфрасіньні Полацкай з Кіева ў Полацк (чэрвень 1910 года). Як істагоддзе таму беларусаў усходняй хрысьціянскай традыцыі прымушаюцьбыць “паствай” імпэрыялістычнага фэномэну РПЦ. Толькіцяпер адкрытага цынізма і дзікай эклектыкі стала значна болей. Маскоўскія нехрысьці-бальшавікі раптам ператварыліся ў “православнейшіх”, навучыліся жагнацца за прыкладам сваіхначальнікаў Пуціна і Медведева, разважаюць “о вере” і “святой Русі”.

НКВД з наганам — гэта адназначны стыль. НКВД з крыжом на пузе — гэта ўжо эклектычны фэномэн, у сутнасьці якога цяжка разабраццабольшасьці людзей. Асабліва, калі ў душы ніша нацыянальнайсьведамасьці запоўнена русіфікатарскім сурагатам. Калі бчужынцы-акупанты ў сваіх акупанцкіх строях, на сваёй акупанцкай мовепаспрабавалі куражыцца над праваслаўнымі сьвятынямі ў Грэцыі, Баўгарыі або Румыніі, то мясцовы люд пазрываў бы зь іх пагоны і крыжыі гнаў бы далёка ад сваіх сьвятынь.

А ўБеларусі “усё можна” (як здаецца прыбышам). Наперадзе “хода” несьлі харугвы нейкія пацешныя казачкі злампасамі, за імі шыхтаваліся непаўторныя фізіяноміі з рэжымныхспэцслужбаў (каб хто Бел-Чырвона-Белы Сьцяг не падняў). Было там шматлукашэнкаўскага начальства з дыпломамі Вышэйшай Партыйнай Школы і “унівэрсітэта марксізма-ленінізма”. Былі і сапраўдныявернікі, якіх сапраўды шкада.

Ці ведаюцьгэтыя людзі, што Сьвятая Еўфрасіньня жыла для Беларусі, малілася заяе. Калі яна жыла і малілася, то Расеі яшчэ не існавала. Але восьРасея зьявілася і ўтварыла сваю імпэрыю. Тое, што Масква не змагларастаптаць-зьнішчыць з нашай хрысьціянскай культуры, яна падгрэблапад сябе, скрала, прысабечыла. І на працягу стагоддзяў акупацыітлумачыла нам, што гэта “істінно русское”, да каторага “вам ешчё нужно дорості”.

Даўноабваліўся царызм, 20 гадоў як зьнік богапраціўны маскоўскібальшавізм. А яны зноў за сваё. Шыхтуюць вакол нашых сьвятынь сваіхапрычнікаў і начальніцкую хеўру і няшчырым хорам выводзяць свае “русскія псалмы”.

Але нябудуць гэбэшныя сатаністы бясконца таптацца на нашай зямлі. Заступяцца за нас нашыя сьвятыя, адвярнецца народ ад нячысьцікаў усутанах. Адродзіцца духоўнасьць у Беларусі, паўстане з Божай ласкі іса сьветлых памкненьняў людзей сапраўдная Праваслаўная Царква, якаябудзе служыць не маскоўскай імпэрскай пачвары, як РПЦ, а Беларусі.

Янка Базыль