ДЛЯ ІХ УСЁ БЕЛАРУСКАЕ — ЧУЖОЕ

На працягуапошніх тыдняў траўня тэлеканал БТ пад назовам “Лад” выпускае ў эфір сэрыял пра гісторыю Беларусі. Тэмы заяўлены нібытацікавыя, шмат зь іх татальна замоўчваліся ў савецкі пэрыяд. Вось, напрыклад, перадача 27 траўня была прысьвечана вайне 1812 года імесцу ў ёй беларусаў і ВКЛ. Фонам гучала духавая музыка, маршы імазуркі. У якасьці ілюстрацыяў паказвалі батальныя карціны і партрэтыгенэралаў і манархаў. Нібыта сказалі і тое і гэтае, пераказалі пэўныяфакты, але ад убачанага і пачутага засталося нейкае пустое, бязрадаснае ўражаньне.

Па-першае, устаноўка рэжыма і ягонай прапаганды рабіць усё, што пра нашугісторыю і культуру, па-расейску ня можа абрадваць беларусаў. Атрымліваецца нейкая тэлепраграма правінцыйнага амэрыканскага каналупра мясцовую індзейскую рэзэрвацыю. Распавялі пра тое, як яе жыхарыносяць пер'е ў валасах, як яны страляюць з лука, езьдзяць наконях і г.д. Распавялі пра кур'ёзную, чужую экзотыку. Менавітатак распавядаюць на БТ пра нас — на нашай зямлі, у нашайцывілізацыі, атрымаўшы тлусты ганарар з нашага народнага бюджэту. Адкрытай зьнявагі нібыта няма, але падкрэсьлена, што “белыялюдзі” размаўляюць па-руску, ну а мясцовыя індзейцы — безгалосыя.

Утакіх тэкстоўках ніколі не адчуеш любові да сваёй нацыянальнайгісторыі. Інтанацыі ў іх заўсёды дзелавыя, блізкія да раўнадушнасьці. Неаднаразова падкрэсьліваецца словаспалучэньне “белорусы іВКЛ”, але аніразу не згадана, што гэта ў прынцыпе ёсьць адно ітое ж. Рэжа вуха выраблена вымаўленае слова “Вильно”. Аказваецца, “ВКЛ вошло в состав Россіі” (не былозахоплена, не было растаптана ворагам). Паказаны Напалеён, Кутузаў, Аляксандр І, князь Панятоўскі. Працытаваны іхныя каманды і звароты. Ініводнага партрэта беларускіх дзеячаў, ніводнай цытаты з беларускіхпрамоваў і дакумантаў. У цэнтры апавяданьня — Барадзінскаябітва. Вядучы расказвае, як з расейскага боку ідзе ў наступ дывізія, крычыць ура. Яна сфармавана з мабілізаваных “жітелей ВКЛ”. І раптам яе жаўнеры спыняюцца. Бо з французкага боку яе сустракаедывізія, якая таксама крычыць ура. “Оказалось, — кажавядучы, — что в обороне стояла дивизия тоже из жителей ВКЛ. Выяснилось, что обе стороны говорили на одном языке...” Вядучы ня згадвае, што гэта быў за “язык”, ён ідзе далейу сваім апавяданьні. Але сярэднестатыстычны тэлеглядач упэўнены, што “язык” быў рускі (праграма ж па-руску). Вось так наподленькіх нюансіках, на дробных нібыта ўловачках адбываеццасьціраньне гістарычнай праўды пра нашу народную драму.

Патрыёт, дынават проста прафэсійны гісторык (а не паслугач лукашысцкайгэбельсаўшчыны) зусім інакш распавядаў бы пра гэтую сустрэчу на полібоя паміж тысячамі беларусаў, пасярод грамадзянскай па сутнасьці, чужой вайны. Разам з таленавітым расказчыкам мы перажылі б яркія, трагічныя імгненьні нашай гісторыі. А ў гэтых падзёншчыкаў адтэлебачаньня — тупаватая, казённая, халодная праграмка наўзроўні курсавой работы студэнта-двоечніка.

Глядзіш нагэты сурагат і думаеш: ды лепш бы вы зусім маўчалі, лепш бы ня лезьлінам у душу сваімі паганымі рукамі. Настане час, і будуць створаныталенавітыя, шчырыя духам фільмы, кнігі, спэктаклі пра нашу гісторыю. Паўстануць велічныя помнікі нашым героям. Беларусы ў карак пагоняць зцёплых месьцейкаў прыжывалаў-фальсіфікатараў. І наш народ урэшцебудзе жыць у праўдзе.

Валеры Буйвал