ЧАРГОВЫ СПЭКТАКЛЬ ЗЛАЧЫННАГА ТЭАТРУ

Апошнімі днямі ў СМІ амаль усіх краінаў сьвету зьявіліся “сэнсацыйныяпаведамленьні” аб тым, што “Беларусь ня здольная аплаціцьза пастаўкі газу з Расеі і Расея гэтым вельмі заклапочана”. Згэтых “паведамленьняў” вынікае, што слабаразьвітаяБеларусь знаходзіцца на ўтрыманьні ў Масквы, сама ні на што няздольная і адзіным варыянтам канчатковага яе выжываньня зьяўляеццаўступленьне яе ў склад Расеі.

Утэкстах так не напісана, але ў тысячны раз у сусьветнай інфармацыйнайпрасторы гучыць прыдумачка, што наша краіна — гэта нейкінедарэка міжнароднай супольнасьці і вельмі празрыста намякаецца, штопара ад гэтай недарэчнасьці пазбавіцца. Маўляў, усім ад гэтага лягчэйстане. Як правіла, СМІ ня робяць спасылак на тое, ад каго яныатрымалі такую інфармацыю і хто сканструяваў ім такую інфармацыйнуюканцэпцыю. Няма спасылак ня тое штона імёны журналістаў, але нават на інфармацыйныя кампаніі. Гэта ёсьцьдзіўная (да таго ж неэтычная) манера падачы інфармацыі. Цяжка назвацьіншыя тэмы міжнароднага жыцьця, дзе панавала б такая “ананімнасьць” і “таямнічасьць”. Хто жпадае ў СМІ розных краін рэгулярныя прыдумкі пра “недарэчнуюкраіну” Беларусь, якая чамусьці ня плоціць па рахунках “дэмакратычнай і шчодрай” Расеі?

Мяркуем, што ў справе стварэньня ганебнага вобразу нашай дзяржавы (не рэжыму, а дзяржавы) і нашага народу (які нібыта няздольны плаціць пасправядліва налічаных рахунках) задзейнічаны ўсе магчымыя каналы іструктуры Масквы, якія дзейнічаюць ва ўсім сьвеце. На гэтую “чысткумазгоў” мільёнам людзей у розных канцах сьвету Расеявыдаткоўвае шалёныя грошы, якія так спатрэбіліся б на дапамогумільёнам пакінутых у галечы грамадзянам Расеі. Гэта не адзінкаваяакцыя. Супраць Беларусі вядзеццасапраўдная інфармацыйная вайна. Прычым, уключаны ў яе, як бачым, ня толькі беларусы.

“Сэнсацыя” пра неаплату газу зьявілася ня проста так, яна зьяўляецца фрагмэнтамбольш шырокай антыбеларускай праграмы. Можна сказаць, чарговым актамспэктакля ў злачынным антыбеларускім тэатры. Апошнімі днямі ўінфармпрасторы і на палітычным полі разыгрываецца фальшывадраматычная пастаноўка паводле п'есы крамлёўска-лубянскіхрэжысёраў. Сэнсацыя! Прэм'ер Беларусі Сідорскі ня едзе ўПецярбург на пасяджэньне “мытнага саюзу”. Беларусьсупраць “саюзу”, кіраўніцтва РБ гераічна ўпіраецца і нездаецца! Яно бароніць нацыянальныя інтарэсы, яно ня йдзе на паваду ўМасквы! Няхай казахі разважаюць пра “саюз” з Пуціным!

Пра гэта ўсё з помпай падаецца ў расейскіх СМІ, зь меншай помпай уСМІ антыбеларускага рэжыму і амаль зусім не абмяркоўваецца ў замежныхСМІ. І раптам на фоне “геройскай абароны” нацыянальныхінтарэсаў ад расейскага імпэрыялізма гучыць прапанова Лукашэнкі абпродажы Расеі кантрольнага пакету акцый стратэгічных для Беларусі “Белтрансгазу” і Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Вось гэта абаронцы нацыянальных інтарэсаў!

Пра падзеюбольш менш артыкулятыўна распавяла 28 траўня Радыё Свабода. Прыводзіла нават выказваньне расейскага экспэрта па энэргетыцыМіхаіла Круціхіна. Цытуем Круціхіна: “У Расеі плянуеццапавысіць унутраныя тарыфы на газ, каб зрабіць іх роўнадаходнымі зэкспартам. І калі “Газпром” цяпер пагодзіцца на гэтуюпрапанову, то ён атрымае кантрольны пакет у “Белтрансгазе”. А праз пару гадоў цэны на расейскі газ для Беларусі будуць такія ж, як экспартныя. То бок Беларусь нічога ня выйграе”. Дзякуймаскоўскаму спэцу за шчырасьць. А цяпер паслухаем, што сказаў пра ўсёгэта “беларускі экспэрт”, запісны экспэрт Радыё Свабода “палітоляг Андрэй Фёдараў”. Цытуем яго: “Канечне, гэта заўчасна казаць, што гэта ўсё ўжо прадаецца. Заявы нават натакім узроўні не даюць упэўненасьці, што працэс насамрэч пайшоў. Іншая справа, што з вэнэсуэльскім праектам ня так усё добраатрымліваецца. Па-другое, у краіне, напэўна, не хапае грошай, кабвыканаць абяцаньні, якія былі дадзеныя пяць гадоў таму перадпапярэднімі прэзыдэнцкімі выбарамі”.

Вызразумелі што-небудзь з гэтага спіча? Мы не зусім. Зразумела толькіадно: у краіне не хапае грошай (зноў вобраз краіны-недарэкі). Якіяркі канстраст з яснай і зразумелай прамовай і аргумэнтацыяй маскоўцаКруціхіна! І так заўсёды папытаньнях, што тычацца Беларусі.Нават назоў для матэр'яла прыдумалі на Свабодцы адпаведны — “У Лукашэнкі не хапае грошай, каб выканаць абяцаньні”.Якія абяцаньні? Бацькаўшчыну прадаць? Якія выканаць абяцаньні? Дык ён іатрымае за гэта грошы і іх будзе ўрэшце ў яго хапаць.

Галаваідзе кругам ад гэтай “хітрамудрасьці” “Свабоды” і некаторых іншых з “незалежных дэмСМІ”. Пачытайцесапраўды незалежную і сапраўды дэмакратычную прэсу Украіны прадзеяньні групоўкі прэзыдэнта Януковіча, мы часта перадрукоўваем гэтыяматар'ялы на нашым сайце. Нацыянальнаяздрада там называецца нацыянальнай здрадай, здушэньне Масквой Украіныназываецца здушэньнем, агентура Масквы ў кіраўніцтве Украіны так іназываецца агентурай. А тут, пасярод інфармацыйнай арэны РБ нармальнаму чалавеку немагчымаразабрацца ў гэтых накручаных паўпраўдах і амальінфармацыях, аўтарыякіх круцяцца як вужы на патэльні.

Колькі ж можна займацца інфармацыйным круцельствам?! Колькі можназапаўняць эфір і старонкі газэт дробнай лухтой і падстаўныміподзьвігамі псэўдаапазыцыянэраў (якія раптам пачалі ў адкрытуюбараніць русскій язык)?!

Рэжым здае нашаму ворагу стратэгічна важныя для Беларусіпрадпрыемствы. Рэжым завёў Беларусь у тупік “мытнага саюза” з гэтым жа ворагам. Рэжым робіць тэатрык для таго, каб падмануць нашнарод і міжнародную супольнасьць. На самой справе ніякіх “супярэчнасьцяў” паміж Масквой і прамаскоўскім рэжымам небыло, няма і ня можа быць. Трэба бараніць краіну і нашу нацыянальнуюмаёмасьць ад варвараў. Вось пра што трэба было б пісаць і паведамляцьу эфір. Але, мабыць, не для таго існуе фэномэн “дэмСМІ”. У іх іншыя задачы.

Юрка Марозаў