РАСЕЯ ДУШЫЦЬ УКРАІНУ

Прадстаўляемвашай увазе заяву, зь якой зьвярнулася да ўкраінскага і міжнароднагаграмадзтва партыя “Наша Украіна”. Украінскія патрыётыканстатуюць стан фактычна вайны сваёй краіны з Расеяй і кажуць прагэта без псэўдадыпляматычнага пратаколу і эзопаўшчыны. Вось дзе ёсьцьсапраўднае правіла “гаварыць праўду”. Актывізацыябрутальнай імпэрскай экспансіі ў суседняй дзяржаве прымушае і нас, — беларусаў, — зрабіць адэкватныя ацэнкі падзеяў, што разгортваюцца нанашай зямлі — Расея душыць Беларусь.

“Наша Украіна”: Расея задушыць нас

усваіх “братэрскіх абдымках”

За трымесяцы знаходжаньня на пасадзе Віктар Януковіч ня ўнёс аніводнагазаконапраекту у Вярхоўную Раду, не ініц'яваў аніводнай рэформы, ня выступіў з аніводнай ініцыятывай, накіраванай на паляпшэньнежыцьця ўкраінцаў.

Замест тагоновы кормчы пасьпеў зрабіць нізку крокаў у зьнешнепалітычнай сфэры, якія нанесьлі сур'ёзны ўдар па нацыянальных інтарэсах Украіны.

Прыкметаміпершых месяцаў знаходжаньня Януковіча пры ўладзе сталі згортваньнесвабоды слова, вяртаньне да практыкі ручнога кіраваньня эканомікай, узмацненьне ролі алігархаў у прыняцьці палітычных рашэньняў іактыўная палітыка русіфікацыі ў асьвеце, культуры і навуцы.

Да гэтагададаецца актывізацыя “пятай калёны”, якая цяпер ужо нехаваючыся і на вышэйшых пасадах зьдзяйсьняе сваю падрыўную дзейнасьцьу некалькіх накірунках: у палітычным, культурным, вайсковым, эканамічным, энэргетычным, інфармацыйным.

Падзаслонай запэўніваньняў у нязьменнасьці эўрапейскага курсу Украіны, пад прыкрыцьцём заяваў пра інтарэсы народу, пра падвышэньнесацыяльных стандартаў, плянамерна, мэтадычна і падступна адбываеццаператварэньне нашай дзяржавы ў залежнага ад Расеі калеку. Усе безвыключэньня зьнешнепалітычныя рашэньні апошняга часу былі прынятывыключна ў інтарэсах гэтай дзяржавы. Расея дазваляе сабе груба інахабна ўмешвацца ў нашы ўнутраныя справы.

Прыкметна, што падчас выбарчай кампаніі зьнешняя палітыка, нягледзячы на тое, што яна зьяўляецца парафіяй прэзыдэнта, не была ў цэнтры ўвагіЯнуковіча. Больш увагі ён зьвяртаў на на эканамічную і сацыяльнуюсфэры. Менавіта з надзеяй на разьвіцьцё рэформаў і падвышэньнесацыяльных стандартаў за яго аддавалі свае галасы ўкраінскіяграмадзяне.

Ці не тамуадмыслова для Януковіча “зачышчаюць” прастору аднязручных журналістаў або пікетчыкаў у Львове, Кіеве і іншыхукраінскіх гарадах. Мабыць, яму сорамна глядзець сваім выбаршчыкам увочы. Балазе Віктар Януковіч нахабна абдурыў сваіх суайчыньнікаў, замест хлеба накарміўшы іх байкамі пра вечную дружбу “старэйшагабрата”. На жаль, гэтая дружба мае канкрэтныя грашовыявымярэньні і нэгатыўныя наступствы для Украіны. “Старэйшы брат” раскрывае свае абдымкі толькі для таго, каб задушыць у іх усёўкраінскае.

Пагадненьніў гуманітарнай сфэры пагражаюць поўнай русіфікацыяй украінскайпрасторы. Узмацненьнесупрацоўніцтва ў галіне кінематаграфіі заб'е самабытнаеўкраінскае кіно. Знаходжаньне Чарнаморскага флёту стрымліваеразьвіцьцё Севастопаля. І такіх прыкладаў можна прывесьці багата.

Напрыклад,“супрацоўніцтва” у авіяцыйнай ці энэргетычнай сфэрахпрывядзе да поўнай ліквідацыі гэтых галінаў ва Украіне. Так нядаўнаабвешчанае ўтварэньне супольнага прадпрыемства ДП “Антонов” і расейскага ВАТ “Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя” фактычна азначае пачатак паглынаньня расейскім прамысловым гігантамсвайго простага канкурэнта з Украіны.

Такімчынам, у абмен на танны газ дляалігархаў Украіна зьнішчае ў інтарэсах Расеі свае канкурэнтназдольныяпрадпрыемствы.

“НашаУкраіна” заяўляе, што зьнешняя палітыка дзяржавы павінназьдзяйсьняцца ў інтарэсах усяго ўкраінскага грамадзтва, а не быцьсуб'ектыўным адлюстраваньнем поглядаў прафэсійных украінафобаўды адкрытых агентаў Крамля і задавальняць апэтыты купкі алігархаў. Пане Януковіч! Досыць абдурваць украінцаў. Украіне патрэбныя рэформы, а не чарговыя саступкі Расеі.

Кіеў

27 траўня 2010 г.

Крыніца: http://www/razom.org.ua/news/6435/

(Перакладз украінскай)