АДКБ — ВЯЛІКАЯ ПАГРОЗА ДЛЯ БЕЛАРУСІ
26траўня рэжымная “палатка” (нелегітымны “парлямант” антынароднай дыктатуры) ратыфікавала дамову пра ўваходжаньне нашайкраіны ў дамову па АДКБ і такзваных “агульных сілах”. Рэжымныя СМІ даволі падрабязна паведамілі пра тое, што афіцыйны Менскпадпісаўся пад чарговай васальнай граматай пра “калектыўнуюбясьпеку”. Зразумела, што рэй у гэтай “бясьпецы” вядуць Расея, ейная ФСБ, ейная крымінальная па сутнасьці армія ікрымінальная ж хунта, што знаходзіцца пры ўладзе ў Крамлі. Цяпер (нібыта “легітымна”) расейскія галаварэзы (пад выглядам “калектыўных сілаў”) атрымліваюць права ўрывацца натэрыторыю нашай сувэрэннай краіны і “наводзіць тут парадак” у выпадку пагрозы дыктатуры з боку народу. Дарэчы, МЗС Украінызаявіў, што не зьбіраецца ўступацьу АДКБ, бо краіна прытрымліваеццабязблокавай палітыкі. Менскі дыктатарі Масква за ягонымі плячыма ўжо не давяраюць беларускай арміі і наватКГБ РБ. Як бы там ні было, алеабсалютная большасьць людзей у гэтых інстытуцыях дзяржавы — беларускія людзі. Да іх, зразумела, у Масквы ня можа быць даверу.
Беларусыдарэмна шукалі паведамленьня пра гэтую падзею на старонцы РадыёСвабоды. 26 траўня за цэлы дзень нічога не зьявілася. Маўчалі ягоныянепараўнальныя “экспэрты”-карбалевічы, не адбылося наватапытаньня класікаў псэўдаапазыцыі кшталту Лебедько. Караценькаепаведамленьне пра АДКБ, без камэнтароў і ацэнак зьявілася на РадыёСвабода на наступны дзень. Але — “заднім чыслом”. Гэта значыць ужо фактычна ў архіве ўчорашняга дня. У архіў учорашнягадня не заглядае чалавек, які праглядаў старонку ўчора. Адбылося, фактычна, палавіністае замоўчваньне надзвычай важнага факту.
Тым часамфакты дробнага кшталту ў гэтыя дні на Радыё паведамлі як важныя. Сярод “сэнсацыяў” паездка Мілінкевіча (ужо не “адзінагалідэра”) у ЗША і ягоныя пляны на сустрэчу зь нейкімі тамасобамі. Толькі яшчэ пляны, а ўжо падаюцца да спажываньня беларусам. (Дарэчы, 27-га траўня ягоныя “спатканьні” зь беларускайэміграцыяй ўжо адбыліся. Арганізоўваў іх насуперак думцы беларусаўУолтэр Станкевіч. На сустрэчу зь Мілінкевічам прышло дакладна пяцьасобаў).
Наступная “сэнсацыя” на радыё — гэта “сэмінар”, які правёў Міхалевіч у гарадзкой ратушы сталіцы. Міхалевіч сказаў, што ў выпадку абраньня яго на прэзыдэнта ён адменіць вобласьці ізабароніць пладовае віно. Да таго ж гэты дзеяч псэўда-БНФ (выдаленыадтуль за любоў да грошай) заявіў, што будзе весьці сваю кампанію нарускай мове. Аказалася, што “Говправду”, Процька і іхныявыказваньні ў бок расейшчыны — гэта ня прыхамаць асобныхдзеячаў. Такую каманду аддалі ім грантадаўцы і сапраўдныяарганізатары іхных “кампаній”. А тут яшчэ новы подзьвігФранака Вячоркі з эфэктнымі фотаздымкамі, як яго забіралі ў міліцыюна велапрабегу. Адным словам, арганізаваны шумны карнавал з маскамі, хлапушкамі, канфэці, мішурой.
Ёсьць пра ўсё, толькі няма пра тое, што хавае ў сабе вялікую пагрозудля нашага народу, што расчыняе браму нашага дома перад крымінальнымворагам.
Валеры Буйвал