НАРОДНАЯ БЯДА — ГЭТА НЯ СЬМЕШНА

За гадыантыбеларускай дыктатуры на вачахнашага грамадзтва выгадавалася нарэжымных харчах новая катэгорыя “творчыхработнікаў” з атрада журналіствуючых. Іхная “творчасьць” — гэта плынь, уякой зьмяшаліся цынізм, дэманстрацыйнаянедалёкасьць, схільнасьць да блюзьнерстваі іншыя падобныя інгрэдыенты. Іхны дэвізможна сфармуляваць простым чынам — “усё з дакладнасьцю да наадварот”. Іхтак навучылі тыя, хто самы журналістыкайне займаюцца, але ведаюць, як можнаманіпуляваць інфармацыяй і грамадзкайдумкай. Тыя, хто ведае законы інфармацыйнайвайны. У нашым выпадку гэтая вайнавядзецца супраць уласнага народу іманіпуляцыі вядуць часам да вельмісумных вынікаў.

Такія “творцы” — проста мастакінадзьмуваць нейкую пустышку да памераўсэнсацыі. Яны ня раз рабілі гэта збанальнымі жульніцкімі моб-шмобаміпсэўдаапазыцыі. Групка маладзёнаў селана брук Кастрычніцкай плошчы і 10 хвілінпіла ваду з поліэтыленавых пляшак.“Творцы” паведамяць вам, што “удзельнікіфлэш-моба такім чынам па-геройскупратэставалі...” Або ў Гомелі “маладыяапазыцыянэры на Дзень Канстытуцыіпублічна сядзелі і публічна чыталібрашуру з тэкстам Канстытуцыі РБ, атаксама газэты “Нар. Воля” і “Товарішч”. Гэта ж якія героі! Франака Вячоркумабілізавалі ў беларускую армію — “герой-пакутнік!” і г.д.

А вось калі фронтавец Сяргей Каваленказьдзяйсьняе сапраўды геройскі ўчынаку Віцебску (ды ня раз), творцы шчыльназапаўняюць прастору вакол ягофігурамі-бразготкамі з псэўдаапазыцыі, якія бразгочуць і мельцяшаць, каб размыцьі перакруціць подзьвіг патрыёта. Чытач-слухач трасе галавой, знаёмячысяз інфармацыяй, і ніяк ня можа дакапаццада сапраўднай сутнасьці падзеі з-занаслаеньняў камэнтароў, інтэрв'ю іфотапартрэтаў Севярынца, Хамайды ііншых, якія ніякага дачыненьня ня маюцьда подзьвіга Каваленкі. Настане час, калі мэтады гэтага “творчага” круцельствабудуць вывучацца на журфаках вызваленайад дыктатуры Беларусі як прыкладынедапушчальных мэтадаў працы прафэсіяналаўад пяра. Але ў прынцыпе нічога новага ўіхных прыёмчыках няма. Усё гэта вядомаз часоў доктара Гёбельса, класікаінфармацыйнай маніпуляцыі і бессаромнайманы.

Хаця тое, на што мы хочам зьвярнуцьувагу, не падпадае пад катэгорыю маны. Гэта хутчэй ёсьць хваткая інфармацыйнаяманіпуляцыя. 19 траўня Радыё Свабодавыдала матэр'ял у жанры фэльетона падтытулам у выглядзе цытаты з Лукашэнкі:“Карова ў маім жыцьці — душа сям'і”. Кур'ёзнае словазлучэньне з самагастарту вызначыла гульлівы, маласур'ёзнытон усяго паведамленьня. У дзьвюх словахапісаны выступ Лукашэнкі на дзяржнарадзепа пытаньнях разьвіцьця прыватныхгаспадарак. А потым даволі шырака ішматслоўна даецца апісаньне ягонайкаровы, прысядзібнай гаспадаркі, сямейныхтрадыцыяў. Ёсьць нават фота з “першайлэдзі”, якая доіць карову. Ад усяготэксту патахае іроніяй. Маўляў, Лукашэнкаўжо сам карову доіць. Пасьмяяліся ізабылі...

Не з Радыё Свабода, а з рэжымных СМІ мы, аднак, даведаліся, пра што йшла гаворкана згаданай нарадзе. Рэжымнае начальствавыказвала непрыхаваную трывогу наконтстану сельскай гаспадаркі і заклікалаграмадзянаў заводзіць сябе кароваў, іншую жыўнасьць, каб забясьпечваць сябеі грамадзтва ў цэлым прадуктаміхарчаваньня. І гучала гэта зусім нясьмешна.

Што ж адбылося з прыватнымі гаспадаркаміруплівых беларусаў, што настаў часратаваць і нанова ствараць іх? Сапраўднайаналітыкі на гэтую тэму мы ад “незалежнайжурналістыкі” так і не дачакаліся. Мабыць пэрспэктыва драматычных праблемаўз забесьпячэньнем насельнітва Беларусіхарчаваньнем не падалася “творцам” сур'ёзнай. Далей за фэльетончык яны непайшлі.

А адбылося нешта зусім не фэльетоннаеў нашым нацыянальным жыцьці. На працягунекалькіх гадоў рэжым сваімі дзеяньняміразграміў ня проста прыватныя гаспадаркішэрагу сялянаў, але і парушыў традыцыйнуюгаспадарчую і сацыяльную інфраструктуру, якая складвалася ў Беларусі стагоддзяміі стагоддзямі карміла народ. Маецца наўвазе перш за ўсё шалёная праграмарэжыму з аграгарадкамі. Многія тысячысялянскіх сем'яў былі вырваны з роднайзямлі і сагнаны ў “гарадкі” з прыгожыміфасадамі і палпотаўскай сутнасьцю. Ужоёсьць статыстыка на гэтую тэму: людзіпачалі катастрафічна сьпівацца інеэфэктыўна працаваць у гэтых сельгасгета. Сем'і сялілі ў домікі з маленькімхлявушком, па памерах больш падобнымна сабачую будку. Разьвіваць прыватнуюгаспадарку ў такіх умовах было простанемагчыма. Гэта і не прадугледжвалася: усе сілы селянін павінен быў адавацьна аграгарадоцкім полі. Самы лік гэтых “аграгарадкоў” уразіў нашых людзей — 666, лічба Сатаны. І вось праз некалькігадоў гэтага бесчалавечнага экспэрымэнтувыразна вызначыўся поўны правалэкспэрымэнту. Сельская гаспадаркакраіны няздольная забясьпечыцьнасельніцтва харчаваньнем. Трэбавяртацца да мэтадаў вядзеньня гаспадаркі, якія падчас экспэрымэнту былі адмененыяяк ерэтычныя.

Нацыянальная, сапраўды прафэсійнаяжурналістыка давяла б да грамадзтвапраўдзівую інфармацыю пра чалавечую ісацыяльную драму. Рэпарцёры выехалі бу розныя куткі краіны. Яны б зрабілірэпартажы, нізкі фотаздымкаў, інтрв'юз сялянамі і начальствам. Намалявалі бцэльную карціну крызісу з прыватнымігаспадаркамі і аграгарадкамі. Яны бпаставілі пытаньні і шукалі б на іхадказ.

А “творцы” сьмяюцца, запрашаюцьпахіхікаць і нас. Падсоўваюць сьмешныяцытаткі і аляпаватыя архіўныя здымкі. Сваім “аптымізмам” яны спрабуюцьадвесьці ўвагу людзей ад гэтай разбуральнайзьявы ў нашым жыцьці. І гэта ня ў першыраз на нашай памяці. І гэта ўсё за тлустыяганарары ад “незалежнай і дэмакратычнай” журналістыкі. Каму служыце, панове? Няўжо народу? Каму служыце?

ЯнкаБазыль