РЭКЕТ НА НЯБОЖЧЫКАХ.

Жудасны абсурд вакол нядаўняй аварыіз чалавечымі ахвярамі на шахце “Распадская” уступіў у новую фазу. Не пасьпелі сем'іпахаваць загінуўшых шахцёраў, як іхсустрэла новая бяда. Пасьля атрыманьняграшовых кампэнсацыяў за страту кармільца (каля 3 мільёнаў рублёў) на наступнуюноч удовы і дзеці ахвяраў пачулі стуку дзьверы сваіх дамоў. Усіх іх наведалігрупкі маладых асобаў. Яны запатрабаваліад сем'яў “дзяліцца па-чэснаму” іаддаць ім па 500 тысячаў рублёў крымінальнагападатку. Бандыты паабяцалі паліцькватэры і гвалціць непаўнагадовыхдачок, калі іхныя патрабаваньні нябудуць выкананы. Няшчасныя людзі ўпаніцы, яны зьвярнуліся да губэрнатараКемераўскай вобласьці. Тулееў паабяцаўзагадаць міліцыі ўзяць дамы ахвяраўпад ахову. Гучыць прыгожа, але колькіпрадзяжураць каля парогаў амаль сотнікватэр міліцэйскія патрулі — тыдзень, паўтара? Потым ахова будзе зьнята, ілюдзі застануцца сам-насам з мясцоваймафіяй.

Паўсім сьвеце ў паселішчах, дзе жывуцьлюдзі экстрэмальных парфэсій (маракі, рыбакі, шахцёры) са старажытных часоўіснуе чалавечая салідарнасьць, якой мыня знойдзем больш амаль нідзе ў соцыюме. Гэтага вымушаюць абставіны існаваньнямужчын-работнікаў і іхных сем'яў, інакшім ня выжыць. Упершыню ў сацыяльнайгісторыі парушаны гэты няпісаны, алевечны ўнівэрсальны закон (як дарэчы, шмат што з вечнага і ўнівэрсальнагапарушана цяпер у Расеі). Бандыты нехаваюць сваіх твараў, не тэлефануюцьахвярам тэрора, а проста наведваюць іхі робяць свае “дзелавыя прапановы”. Яны не баяцца, бо ў іх “всё схвачено” па ўсёй Расеі, бо яны дзеляцца сваёйздабычай з адміністрацыяй, міліцыяй ігэбэ (а даволі часта афіцэры згаданыхслужбаў самы складаюць банды пагромшчыкаў). Крымінальная імпэрыя захлынаецца ўнявіннай крыві і дае сьвету дзікіяпрыклады бесчалавечнасьці.

Янка Базыль