НА БЕЛАРУСЬ ЯГНУЦЬ ШКОДНУЮ ВЫТВОРЧАСЬЦЬ

Усярэдзіне траўня на Лідчыне адбылісястыхійныя выступы людзей. Лідчанамстала вядома, што нядаўна Лукашэнкападпісаў указ пра пабудову ў Лідзезавода гарачага цынкаваньня. Такіхпрадпрыемстваў няма ў Беларусі. Мяркуецца, што цынкавы завод у Лідзе будзе давацьштогод 30 тонаў прадукцыі. Такія заводыўжо будуюцца ў Фаніпалі пад Менскам іў Рэчыцы на Гомельшчыне. Адным словам, запушчаны працэс татальнай ацынкоўкінашай краіны. Вядома, што працэсгарачай ацынкоўкі — надзвычай шкодныдля экалогіі і здароўя людзей, якіяпражываюць побач з такімі заводамі. Менавіта гэта і ўсхвалявала жыхароўвёсак Горні і Даліна, што на Лідчыне.

Сотніжыхароў сабраліся ў цэнтры паселішчаў, да іх прыехала начальства розныхузроўняў, у тым ліку і спэцы з Акадэміінавук. Зразумела, усе яны запэўнівалілюдзей, што іхнае жыцьцё наадваротпалепшыцца і стане больш шчасьлівым. Маўляў, такія заводы ёсьць у цывілізаваныхкраінах Эўропы і ўсе там задаволены (начальнікі “забыліся” сказаць, што ўНямеччыне ў апошнія гады былі зачыненыўсе заводы гарачай ацынкоўкі, таму што людзі пратэставалі супрацьіхнага разбуральнага ўзьдзеяньня). Людзі крыкам спынялі хлусьліва-аптымістычныяпрамовы аўтарытэтаў рэжыму. Людзі нямаюць веры гэтым асобам. Яны ня вераць, што “вытворчасьць будзе безадходная”,“бяспечная” і “няшкодная”. Надтавялікі адмоўны досьвед накопленыбеларусамі за гады падрэжымнага жыцьця.

Беларусыўжо заўважылі, што нашакраіна паступова ператвараецца рэжымаму антычалавечы сьметнік (вельмі выгадны, аднак, для бонзаўрэжыму). Расея ўсталёўвае на нашай зямлісвае ваенныя (напрыклад, магутную РЛСу Ганцавічах) і цывільныя аб'екты (напрыклад, атрутны хімічны камбінат уПухавіцкім раёне). Да іх актыўнападключаюцца нямецкія вытворцы сьмерці, якіх пацясьніў з сваёй тэрыторыіпражываньня нямецкі народ. Звычайнакаланіялісты рабілі так расперазана іцынічна ў сваіх былых калоніях у Азііі Афрыцы. Цяпер небясьпечнымі і атрутнымітэхналогіямі яны нашпігоўваюць нашуБеларусь. Прычым робіцца гэта ў месцахшчыльнага пражываньня насельніцтва. Афіцыёз фактычна недае інфармацыі пра свае злачынныядзеяньні.

Mыпавінны супраціўляцца гэтай палітыцыператварэньня нашай Радзімы ў суцэльнуюзону экалагічнай небясьпекі.

Алесь Хадасевіч