ЧАРГОВЫ ФАНТОМ

Той, хто праязджаў на трамваі па вул. Варвашэні (цяпер — Машэрава), 8 удзень 22 траўня, убачыў незвычайнае ажыўленьне ў раёнесядзібы БНФ пад кіраўніцтвам “чалавекаў галіфэ” Янукевіча. Заўважаны былімаладзёны з заплечнікамі і дэманстрацыйнайактыўнасьцю. З Радыё Свабода мы даведаліся (сюжэт за 22 траўня), што па ўказанымадрасе ў гэты дзень праводзіўся “устаноўчызьезд новай арганізацыі пад назовам “Моладзь БХД”. Рэй вёў адзін з сустаршыняўсамой “БХД” Рымашэўскі. Радыё Свабодацытавала ягоны выступ наконт мэтаў “Моладзі БХД”. І паведаміла таксама, што “на зьезьдзе прысутнічалі і выказалісваю падтрымку кіраўнікі іншых маладзёвыхарганізацый”. Гучала гэта сур'ёзна. Слухачоў-гледачоў папярэдзілі, штозьезд працягне сваю працу на наступныдзень — у нядзелю 23 траўня.

Але гэтабыло апошняе “зьездаўскае паведамленьне” Радыё Свабода. Чым усё скончылася, мыад яе так і не даведаліся. Што ж здарылася? А здарылася нешта банальнае. Пра гэтаграмадзтву паведамілі не рэпарцёры “Свабоды”, а нежурналісцкія людзі. Прычына раптоўна “абарванай песьні” была ў тым, што Рымашэўскі заявіў правыстаўленьне на “зьезд” 120 дэлегатаўз усіх рэгіёнаў краіны. А вось зьявіласякаля 50. У палітычнай практыцы такоеназваецца проста — правал і нелегітымнасьць. Таму і замаўчала Радыё Свабода, ня хочучыкідаць на сябе цень.

Навядомабыла ці не была ўтворана “Моладзь БХД”. Хутчэй за ўсё была, нягледзячы нафармальную нелегітымнасьць. Для “сапраўдных рэвалюцыянэраў” гэта непраблема.

Праваленуюініцыятыву можна кваліфікаваць якчарговы клон арганізма па імені “аб'яднаная апазыцыя”. Цікава, самаарганізацыя пад абрэвіятурай “БХД” яшчэ не сфармаваная, няма ніякай праявыяе дзейнасьці, у яе няма (і ня будзе) людзей, але яна ўжо пачынае дзяліцца наклеткі і атамы і ўтвараць свой клон. Вось дзе актыўнасьць, вось дзе імпэт! Мы рэгулярна паведамляем пра справыневялічкіх “маладзёвых груповак” падрознымі эфэктнымі назвамі. Некаторыязь іх ужо растварыліся ў паветры і неіснуюць (напрыклад, шумныя ў свой час “Зубры”). Іх цэлая палітра, хапіла б нашматслойны жывапіс.

Але ўжо заўважана, што асноўны імпэттакой дзейнасьці — гэта мабілізацыялюдзей (перш за ўсё моладзі) на ўдзел упсэўдавыбарах рэжыму. Дадатковая задача, пастаўленая сапраўднымі арганізатарамігэтых структурак (яны знаходзяцца ўценю), — гэта дэзарыентацыя нацыянальнасьведамых і палітычна актыўных хлопцаўі дзяўчат.

Ужо заўважана, што шэраг маладых асобаў, якія праявілі актыўнасьць у некаторыхз гэтых груповачак, цяпер займаюцькіруючыя пасады ў БРСМ. Яны такім чынампрайшлі сваю практыку пад кіраўніцтвамспэцслужбаў антыбеларускага рэжыму ізаслужылі давер сваіх гаспадароў. Такіхадыёзных асобаў, як Рымашэўскі, Фінькевіч, Дашкевіч, наўрад ці перавядуць у БРСМ. Гэта ёсьць іншая катэгорыя рэжымнайагентуры. Пакуль што яны даволі добрадаюць рады з выкананьнем сваіх заданьняў.

Многія маладыя людзі сапраўды аказалісядэзарыентаванымі гэтай публікай. Алечалавек набірае жыцьцёвы досьвед зкожным годам і месяцам жыцьця, з кожнайяго падзеяй. Можна быць упэўненым, штонастане час і беларуская моладзьразьбярэцца канчаткова, што гэта заклоны і чым яны займаюцца.

Юрка Марозаў