ЗЬБІРАЛЬНІКІ “АЎТОГРАФАЎ”

Маеццана ўвазе не пагоня аматараў за подпісаміартыстаў, літаратараў або касманаўтаў. Гэтым разам разгортваецца дзейнасьць “прафэсіяналаў”. І цікавяць іх незнакамітасьці або геніі, а ўсе мы — паўналетнія, сярэднестатыстычныяграмадзяне Рэспублікі Беларусь. Заўважана, што апошнім часам у месцахзбору беларускіх людзей, якім дарагаябеларушчына, пачалі актыўна ўвіхаццавядомыя пэрсанажы з паліт-бізнэсу іпаліт-гранта. На кожнай імпрэзе беларускагамастацтва, на кожнай службе беларускіхрэлігійных суполак розных канфэсій, накафэдрах і ў інстытутах пэрсанажыбегаюць з падпіснымі лістамі і просяць:“Пастаўце свой подпіс пад справядлівайсправай!”

Займаюцца гэтым у асноўным больш абоменш адыёзныя штукары грантаўскага “прагматызму”. Гэтых “зборшчыкаў” даволі шмат і яны набеглі на нашых людзейнеяк адразу, як па камандзе. Падобна, што гэтую зьяву можна кваліфікаваць як “электаральны сьверб”. Яны актывізавалісяпад набліжэньне чарговага выбарчагафарсу рэжыму пад назовам “прэзыдэнцкіявыбары”.

Аднак, у іхных лістах няма аніслова пра выбарыі кандыдатаў. Там патрабуецца ад уладаў “прыраўняць беларускую мову з рускай”,“абараніць беларускую мову” і іншаез арсэналу нібыта гуманітарных ідэй. Многія людзі, пачуўшы пра “абаронуроднай мовы”, адразу падпісваюць пэтыцыюі нават не чытаюць яе тэкст. Мяркуем, што і правалены ўжо “рэфэрэндум” псэўда-БНФ пра мыта на ўвозімыя ў Беларусьаўтамабілі меў на мэце не “аўтамабілі”, а нешта зусім іншае. Але што? Чаго хочуцьад людзей “зборшчыкі”?

Яныхочуць аўтграфа. Тым больш, што дааўтографа грамадзянін павінен дадацьсваё поўнае імя-прозьвішча і адраспражываньня. Вось пра што йдзеццагрант-калекцыянэрам. Такім чынам янызьбіраюць інфармацыю і подпісы тысячаўлюдзей. Калі настане час “Х”, гэтыяаўтографы стануць каштоўным матэр'яламдля маніпуляцыяў і гандлю. Як вядома,збор подпісаўпсэўдаапазыцыя даўно ўжо зрабілабізнэсам. Калі падчасвыбарчых кампаніяў людзі не падпісваюцца, то дзялкі сядаюць за сталы і запаўняюцьпадпісныя лісты фальшывымі подпісаміі дадзенымі. У гэтым выпадку, аднак, важна, каб захоўваўся выгляд аўтэнтычнасьці. Якраз для гэтага паслужаць узоры подпісаўі дадзеныя на падпісантаў. За кожнысфальшаваны такім чынам подпіс “зборшчыкі” маюць намер атрымаць ганарар паводлетаксы. Праверка ўладамі сапраўды пакажа, што такі або такі грамадзянін пражываепа такім адрасе. І хутчэй за ўсё далейправяраць жулікаў ня будуць. Практыкапапярэдніх “выбараў” паказала, штоадбываецца і гуртовыгандаль подпісамі і дадзенымі. Вядомы выпадак, калі адзін з дзеячаўпрадаў быў другому адным махам большза 20 тысячаў подпісаў, сабраных ягонайкамандай.

Дарагіялюдзі, не сьпяшайцеся падпісваць пэтыцыі, якія вам падсоўваюць нейкія “зборшчыкі”. Прачытайце ўважліва, да чаго яны хочуцьвас далучыць. Не дазваляйце, каб нячыстыяна руку асобы рабілі бізнэс на вашайдаверлівасьці, на вашым патрыятызме ісумленнасьці. Ня верце зьнешне прыгожымсловам і гладкім фармулёўкам. Нераздавайце свае аўтографы двухаблічнымасобам.

Юрка Марозаў