АНТЫЎКРАІНСКІ РЭЖЫМ ІДЗЕ СЬЛЕДАМ ЗА АНТЫБЕЛАРУСКІМ

ідзе сьледам за антыбеларускім

Украінскіяпатрыёты з трывогай назіраюць запрамаскоўскім паваротам дзяржаўнайпалітыкі ў сваёй краіне. Беларусы такоеўжо бачылі на сваёй зямлі. Першыантыбеларускі ўдар рэжымам маскоўскагастаўленіка Лукашэнкі быў нанесены непа эканоміцы, а па беларускай мове, адукацыі, культуры і нацыянальныхсымвалах (антызаконны “рэфэрэндум” утраўні 1995 года). Потым адбыліся наступныяўдары. Вынік палітыкі гэтых “ударнікаў” мы маем цяпер: развал нацыянальнайэканомікі, русіфікацыя і дэмаралізацыяграмадтва, выміраньне насельніцтва (850 тысячаў ахвяраў лукашызма за 1994-2010гады — на столькі зьменшылася насельніцтваБеларусі).

Трэбапрызнаць, што задача Масквы ва Украінезначна больш складаная. Украінскі народўсё ж меў амаль 19 гадоў (пасьля набыцьцядзяржаўнай незалежнасьці ў жніўні 1991г.) нармальнага разьвіцьця і імклівагаадраджэньня нацыянальнай мовы, культурыі адукацыі. Вырасла цэлае пакаленьне, для якога ўкраіншчына — гэта нештанатуральнае, як паветра. Зразумела, штоўкраінцы будуць супраціўляцца разбуральнымпрацэсам русіфікацыі. Яны не дазволяцьмаскоўскай бандзе загнаць сябе ўканцлягер пад шыльдай “Русский мир”.

Прапануемвашай увазе артыкул на гэтую тэмуаўтарства Ірыны Ваннікавай, прэс-сакратараВіктара Юшчанкі.

Ваннікава: “Партыя рэгіёнаўператварае Украіну

ўправінцыю “Русского мира”

Цяперашнірэжым Віктара Януковіча ўсё большператвараецца ў паслухмянага выканаўцуволі і плянаў Крамля па пашырэньнюрасейскага культурнага і ідэалагічнагаўплыву ва Украіне.

Сёньнякаманда Януковіча актыўна рыхтуеццада стварэньня заканадаўчай базы дляаднаўленьня працэсу русіфікацыі Украіны. Пра гэта актыўна заяўляюць дэпутатыфракцыі Партыі рэгіёнаў. І называюцьчас “Х” — у чэрвені 2010 г. яны плянуюцьухваліць “новы закон аб мовах”.

Усенамаганьні юрыдычна абгрунтавацьабмежаваньні украінскай мовы ў сфэрыасьветы, кіно, музыкі, судовай справы ііншых сфэрах публічнага жыцьця нібыта “правамі нацыянальных меншасьцяў” невытрымліваюць крытыкі.

Але тыяз Партыі рэгіёнаў, хто перасьледуе ўсёўкраінскае, так і ня здолелі прадставіцьрэальныя доказы зашчамленьня правоўпрадстаўніков аніводнай нацыі цінароднасьці. Наадварот, пасьля стагоддзяўбездзяржаўнага існаваньня, абароны іпадтрымкі патрабуе якраз украінскаямова. Такая палітыка падтрымкі сваёймовы праводзіцца ва ўсіх краінах, якіядбаюць пра сваю будучыню. Замест гэтагапрадстаўнікі Партыі рэгіёнаў падыгрываюцьінтарэсам не сваёй, а суседняй дзяржавы.

Іхнаясапраўдная мэта відавочная — ператварыцьУкраіну ў культурную правінцыю “Русскогомира”, у якой украінскаямова і культура будуць зноў загнаныяна грамадзкі маргінэс, як гэта ўжо былоў Расейскай імпэрыі і СССР.

Антыўкраінскіясілы ў сваім ціску не абмяжоўваюццатолькі Украінай. Відавочна, Крэмль дляпрыкладу сваім вучням з Партыі рэгіёнаўвырашыў паказаць на сваім прыкладзе, як трэба “закатваць у бэтон варожуюкультуру”.

Балазерасейская ўлада пасьлядоўна зьнішчаеўсе больш-менш дзейсныя ўкраінскіякультурныя інстытуцыі на сваёй тэрыторыі.

Распачалі “стратэгічныя партнёры” з “зачысткі” Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ўМаскве, з перасьледу яе вядучыхсупрацоўнікаў (2006-2007 гг.).

Потымбыло закрыцьцё Украінскага асьветніцкагацэнтру ў Маскве пры сярэдняй школе № 124 (2008 г.) і спыненбне дзейнасьці Фэдэральнайнацыянальна-культурнай аўтаномііўкраінцаў Расеі і Аб'яднаньня ўкраінцаўРасеі (2009-2010 гг.).

Сёньня “стратэгічнае партнёрства” выйшла наўзровень судовага перасьледу Міністэрствамюстыцыі РФ Фэдэральнай нацыянальна-культурнайаўтаноміі ўкраінцаў Расеі з мэтай яедіквідацыі.

Можнаяшчэ зразумець Крэмль, які рэалізуестратэгічныя пляны сваёй дзяржавы штода экспансіі на навакольныя тэрыторыі.

Але ніякнемагчыма зразумець цяперашнюю ўладува Украіне і яе баявы атрад у ВярхоўнайРадзе, якая ўзялася падыгрываць гэтымплянам. Відавочна, яе задавальняе статус “шасьцёркі на падхваце” у вялікайгульні “стратэгічнага партнёра”. Аднакгэты статус не задавальняе Украіну.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6414/

(Перакладз украінскай)