ПОЛЬСКІЯ РЭПАРЦЁРЫ З БЕЛАРУСІ

Цікавая гэта чытанка — польскія рэпарцёрыз Беларусі.

20траўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра Беларусь. А менавіта пра “Говорі правду” і падзеі вакол гэтага. Цытуем газэту: “Беларускі палітолагАляксандр Фядута, які супрацоўнічае з “Говорі правду!”, заявіў, што сапраўднайпрычынай масавых рэпрэсіяў у адносінахда “тых, хто гаворыць праўду” ёсьцьстрах улады перад наступствамі іхнайдзейнасьці. Кампанія “Гавары праўду!” хутка набыла папулярнасьць ва ўсёйкраіне. Паказчыкам гэтага ёсьць нязвыклаядля Беларусі эфэктыўнасьць у зьбіраньніподпісаў пад пэтыцыяй аб перайменаваньнівуліцы Ульянаўскай у Менску ў вуліцуВасіля Быкава, выдатнага беларускагапісьменьніка, які ўжо не жыве”.

Яшчэадна цытата: “Паводле амэрыканскагачасопіса “Newsweek”, Саннікаў можа быцькандыдатам Крамля, які жадае адсунуцьад улады Аляксандра Лукашэнку, які ўсёменш пасуе Маскве. Пра тое, што Крэмльстаміўся ад Лукашэнкі і тэрмінова шукаекагосьці лаяльнага Маскве, каб ягозамяніць, сказаў “Newsweek” палітолаг змаскоўскага Цэнтру Палітычных ТэхналогійІгар Бунін. Экспэрт сказаў таксама, штоСаннікаў ужо згадзіўся прыняць ад Масквыдапамогу ў правядзеньні прэзыдэнцкайкампаніі”.

Нашкамэнтар: Цікавая гэта чытанка — польскіярэпарцёры з Беларусі. Тут і сьмешнымузбагацісься — аказваецца някляеўскае “Говорі правду” “набыла папулярнасьцьва ўсёй краіне”... Мяркуючы па тым факце, як тысячы менчукоў кідалі ў сьметнікірусіфікатарскія паштовачкі ад Някляева, што былі раскіданы па паштовых скрыняхувесну сёлета, то папулярнасьць “вельмішырокая”.

Але вось фінальная частка гэтага бобаз гарохам, якую выдаў за інфармацыю знашай краіны нейкі журналіст Пісальнік, даволі цікавая. На небасхіле палітыкіРБ зьявілася яшчэ адна прамаскоўскаязорка. Саннікава “нічтоже сумняшеся” здаў масковец Бунін. У Польшчы, калі бтакое стала вядома пра аднаго з кандыдатаўна іхных выбарах, то гэтая асоба перасталаб існаваць для польскага палітычнагажыцьця. Хутчэй за ўсё гэтай асобайзаймаліся б адпаведныя дзяржслужбы, якія адказваюць за абарону польскагаграмадзтва і польскай дзяржавы. А паводлепольскага журналіста, у РБ гэта ёсьцьнармальная характарыстыка для беларускагакандыдата на прэзыдэнцтва — быцьстаўленікам Масквы, які “ужо згадзіўсяпрыняць ад Масквы дапамогу ў правядзеньніпрэзыдэнцкай кампаніі”. Многім (нятолькі Пісальніку і можа самому Саннікаву) здаецца, што Масква сапраўды надумаламяняць Лукашэнку на больш “акцэптабельнага”. Можа і сапраўды Саннікава пераконваюць, што варта паспрабаваць аб'яднаць падсябе беларускі народ. Што ж, дарожкамаскоўскіх стаўленікаў ужо грунтоўнапратаптаная папярэднікамі, якіх усіхужо і ня ўспомніш: Чыгір, Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч... Няхай сабе прабяжыцца пасклізкай дарожцы яшчэ адзін “акцэптабельны”. Галоўнае, каб беларусы не купіліся начарговую падсадную лубянскую качку.

Юрка Марозаў