ПРАЎДА І ПРАВАКАЦЫЯ

Апошнімчасам у інфармацыйнай прасторы нашайкраіны разгортваецца сэнсацыйнаямасоўка. Водгукі сэнсацыі адбіліся нахвалях і старонках многіх замежных СМІ. Начальства Эўразьвязу, пісьменьніцкіясаюзы і шэраг грамадзкіх дзеячаўнекаторых краін распаўсюдзілі сваеафіцыйныя пратэсты супраць “хвалірэпрэсіяў у Беларусі”. Падзеяарганізавалася вакол ініцыятывы “Говориправду”. Мяркуем, што грунтоўны іўсебаковы аналіз гэтай зьявы можнабудзе зрабіць пасьля. Цяпер мы лічыммагчымым толькі адзначыць пэўныя рысызьявы.

Перадгісторыяўсім вядомая. На прадвесьні паэт Някляеўсабраў шэраг прадстаўнікоў інтэлігенцыіна сустрэчу ў Менску. Прысутныя заснавалісуполку пад дэвізам “Гавары праўду”. Літаральна праз пару дзён Менск быўзавалены паштоўкамі, на рускай мове — “Говори правду”. Тысячы менчукоўвыкінулі іх у сьметнік. Пасьля гэтагасп. Някляеў з некалькімі калегамі схадзіўу “адміністрацыю презідента” і спрабаваўзацікавіць адміністратараў. Час ад часу “незалежная” журналістыка паведамлялапра затрыманьні актывістаў “Говоріправду”.

Івось днямі сітуацыя атрымала разьвіцьцёз месца ў кар'ер. Аблавы, хапуны, міліцыявыносяць кампутары, Някляеў сядзіць наАкрэсьціна, прэс-канфэрэнцыі з Варвашэні, 8, аўтаматчыкі ў бронекамізэльках, пасіянарныя гуканьні Процькі і Фядуты... Аказваецца, “Говорі правду” рэжымабвінаваціў у гаварэньні няпраўды “працэны і паслугі”. Шыюць бытавуху, аднымсловам. І многія за мяжой сапраўдыпаверылі ў гэты хэпэнінг творчых асобаў. Найбольш драматычны рэпартаж (проста “напісаны крывёй”) агучыла РадыёБі-Бі-Сі на сваёй расейскай рэдакцыі. Яно пакарысталася тэкстамі, што даслаліёй з Менску яе русскоязычные прадстаўнікіз пашпартам РБ. “Репрессии настиглиговорящих правду...” велічназагуло з радыёрэпрадуктараў па ўсімсьвеце.

У людзей, аднак, акрамя эмоцый узьніклі некаторыярацыянальныя пытаньні. Напрыклад, прыразглядзе фотаздымкаў, на якіх міліцыявыносіць з офісаў “Говправды” кампутары.“Ініцыятыве”, якая так і не зрабіласямасавай, яшчэ ня споўнілася двух-трохмесяцаў жыцьця. А яна ўжо мае офісы ўсталіцы і шэрагу іншых гарадоў краіны. Ужо супрацоўнікі на акладзе прафэсійна “говорят правду”. Ужо надрукаванынемалыя стосы розных матэр'ялаў длянасельніцтва, ужо праведзены банкетыі фуршэты. Адкуль узяліся такіянештодзённыя сродкі? Народ ня скідваўсяна “ініцыятыву”, як гэта было ў 1988-91гадах у сапраўдным народным рушаньні.

Назваў рэчы сваімі імёнамі А. Трусаў, старшыня ТБМ, які заявіў на Радыё Свабода:“За ўсім гэтым расейскія вушы, вялікіярасейскія вушы...” Нездарма сваепаштовачкі “Говправда” надрукаваламенавіта на рускай мове. Фронтаўцыпаведамляюць з розных рэгіёнаў краіны, што мясцовыя прадстаўнікі “Говправды” апэрыруюць вялікімі (няхай сабе направінцыйны ўзровень) сумамі грошай, падкупляюць людзей, заказваюцьбанкеты-канфэрэнцыі і г.д.

Пытаньнеўзьнікла таксама наконт фотаматэр'ялаўаб “рэпрэсіях”. Паспрабуйце, каліласка, сфатаграфаваць з выгаднай пазыцыізвычайны міліцэйскі патруль на вуліцы. Яны накінуцца. А тут — у розных ракурсахрозныя кампазыцыі. Аўтаматчык трымаесвой аўтамат перад офісам “Говправды”, рэпрэсіянэры груба вядуць рэпрэсаваныхі г.д.

І самаегалоўнае — апафэоз “Говправды”, якіадбыўся на Варвашэні, 8. На Радыё Свабодаапублікаваны фотаздымак, у якімадлюстравалася ўся наша кур'ёзнаяэпоха. У канфэрэнц-зале былой сядзібыБНФ “Адраджэньне” (цяпер там знаходзіццапсэўда-Фронт чалавека ў галіфэ Янукевіча) малым паўколам сядзяць перад журналістамідзеячы “Говправды”. У цэнтры вядзе рэйФядута, побач зь ім бачны Калякін і яшчэнекалькі “праваабаронцаў” — усё былыякамуністычныя і камсамольскія дзеячы. Фонам для гэтай чырвонай публікі служыцьшчыт з растыражаваным лагатыпам “ПартыяБНФ”. Калі б патрыётам-фронтаўцам нехтасказаў гадоў дзесяць таму пра такое, торасказчыку не паверылі б. Да чаго ўсёдайшло ў асяроддзі псэўдаапазыцыі! Галоўны ідэолаг лукашызма Фядута (няхайсабе адстаўны і вытураны) вядзе рэй. Тойсамы Фядута, якога Васіль Быкаў публічнаназваў “мярзотнікам” пасьля чарговайантыбеларускай, антыфронтаўскайпублікацыі гэтай асобы. Той самы Калякін, які быў генсекам КПСС аднаго з райнаўсталіцы. Той самы Вазьняк — камсамольсківажак ЛКСМБ. І яны ёсьць “говоряшчіміправду”, і яны пазіруюць на фонефронтаўскай сымволікі. Фантастыка! Хацяне, гэта ёсьць наша рэчаіснасьць, рэчаіснасьць інфармацыйнай вайны іразгалінаванай антыбеларускай правакацыі.

Некаторыяназіральнікі сьцьвярджаюць, што ўсёгэта ёсьць падзеяй перадвыбарчайбарацьбы. Што Някляеў хоча ў прэзыдэнты. Можа й так. Але галоўны, стратэгічнысэнс такіх маштабных псэўдаапазыцыйныхправакацый шырэйшы. Іхняя мэта — канчатковая дэзарыентацыя беларускагаграмадзтва, стварэньне такога балагану, пасярод якога нармальныя людзі простаб адварочваліся ад любой сапраўдыпалітычнай дзейнасьці. Каб беларусытрымаліся далей ад нячыстага і фальшывагаі ўсё болей замыкаліся ў сабе. І гэтабыла б найбольш спрыяльная атмасфэрадля выжываньня антыбеларускага рэжыму.

Юрка Марозаў