ФАКТЫ І ПАДЗЕІ. № 1 (РАСЕЯ)

Блудніцаў РПЦ. Арганізатары Усясьветнага рускаганацыянальнага сабора, які пройдзе 25-26траўня ў Маскве (у “храме ЛужковаСпасітеля”, як называюць бэтоннуюбудыніну РПЦ дасьціпныя масквічы) запрасілі прыняць удзел у ім вядомуюшырокай публіцы Ксюшу Сабчак. Янывыказалі думку аб тым, што “свецкаяльвица, повзрослев, приобретёт правыенравственные убеждения”, якпаведамляе РІА “Новості”. “ДайБог, в более солидном возрасте этотнеглупый человек поймёт, что нужно будетсоответствовать этому возрасту” — заявіў старшыня Сінадальнага аддзелапа ўзаемаадносінах царквы і грамадзтвапратаіерэй Усевалад Чаплін. Ён сказаўтаксама, што Ксюша праз некалькі гадоў “поймёт необходимость борьбы завозрождение нравственности обществаи станет серьёзным человеком с точкизрения высших образцов морали”.

Летапісныстыль дзеяча РПЦ у ягоных камэнтарахнаконт вядомай расейскай архіпутаны — адлюстраваньне кур'ёзнай эклектыкірасейскай цяпершчыны. У іх і Ленінсьвяты, і цар Міколка Крывавы “равноапостольный”. Яны і ў Бутаве падМасквой памахаюць кадзілам на месцах, дзе НКВД расстраляла дзесяткі тысячаўнявінных людзей, і памазаньне на царствіегэбэшніку Пуціну зробяць. Гэткіяспірытуальныя шматстаночнікі.

Істіннорусскіе патрыёты могуцьзапярэчыць, што царква не павінназакрываць дзьверы ні перад кім, наватперад такой амаральнай асобай, якСабчачыха-малодшая. Гэта ў прынцыпетак, успомнім Хрыста, які сказаў блудніцы:“Ідзі і не грашы болей”. Але ня трэбаблытаць Хрыста з маскоўскай клерыкальнайкарыкатурай (“нашей православнойорганізаціей”, як вызначыў гэтаЛукашэнка). Сапраўдная царква спачаткупатрабуе адысьці ад грахоўнай дзейнасьці, раскаяцца, засьведчыць раскаяньне іперараджэньне добрымі справамі, вытрымацьвыпрабаваньні — і ўжо потым паказваетакую асобу людзям у храме. А ў выпадкуз “рускім саборам” атрымліваеццадаволі сьмешна. Ксюша зьлепіць длярасейскага тэлебачаньня чарговыдакумэнтальны сэрыял з маладымі асобамі, замашкамі і лексікай больш падобныміна нячыстых зьвяроў, і, нават ручкі непамыўшы, зьявіцца пасярод элітныхмаладых манахаў РПЦ.

Ксюша — адна з найбольш брыдкіх крэатурсучаснай формы сатанізма — гэбізма. Яна даволі тонка і на працягу гадоўраспрацоўвае і ўжыўляе ў грамадзкуюсьвядомасьць набор паводзінавых ідухоўных стэрэатыпаў, якія грунтоўнаразбураюць усё чалавечае і боскае ўдушах, у псіхіцы перш за ўсё маладыхлюдзей. Захаваньне гэтай крэатуры, больштаго “благословленіе ея” гэбоўскайпсэўдацарквой — знакавая тэндэнцыя ўсучасным імпэрскім жыцьці нашых суседзяў. На традыцыйным Усходзе такое ў прынцыпенемагчыма, там за гэта могуць і камяняміпабіць. А вось лібэральны Захад таксамадае такіх гераінь. Успомніць хаця бпутану Чычаліну, якая падчас выбараў ўпарлямант Італіі кандыдавала голая іпаўголая. І яе абралі дэпутаткай! Тольківось ні на які Сабор каталіцкага Касьцёлуяе, зразумела, ніколі не запрашалі.

Працягваюцца грамадзкія хваляваньніў Кузбасе, дзе ўноч з 8 на 9 траўня сёлетаадбылася адна з буйнейшых аварый нарасейскіх шахтах. Памятаем, што калі зразьбітай выбухамі шахты “Распадская” у Междурэчанску выносілі трупы (і прагэта ўжо паведамлялі ўсе СМІ сьвету) уМаскве і па ўсёй Расеі разгортвалісявясёлыя і пампезныя сьвяткаваньні “дняпобеды”. Нехта падумаў, што “Масква — далёка”, “дзяржжалобу абвяшчаць цяжкаі не да месца ў такі дзень”. Пэўнаяімпэрская рацыя была ў рашэньні незаўважаць лакальнае няшчасьце далёкіхшахцёрскіх сем'яў. Ды і традыцыя ў іхтакая — што ім Ленскі расстрэл у далёкайСібіры — не адмяняць жа з-за гэтагаспэктакль у Марыінцы і банкет у “Асторыі”...

Але 24 траўня агульнаімпэрская традыцыякамфортна атабарылася ў лакальныхмаштабах. На цэнтральнай плошчыМеждурэчанска мясцовая адміністрацыяразгарнула стракатую праграму забаўляльныхі спартовых мерапрыемстваў. Пад звонбалалаек і пацешныя скачкі з хулахупамначальства спрабавала “усяліць аптымізм” у шахцёрскія душы. У гэты самы час падзямлёй на шахце “Распадская” яшчэзнаходзяцца 24 чалавекі, лёс іхны невядомы. Хутчэй за ўсё яны ўжо загінулі (задыхнуліся), як і каля сотні іншыхахвяраў гэтай трагедыі. ЖыхарыМеждурэчанска агаломшана глядзяць нагэтую цынічную клаўнаду і ня могуцьпрысьці ў сябе. Ім трэба было б успомніцьпра “творчасьць” гітлерызма. У многіхнямецкіх канцлягярох, калі людзей вяліна зьнішчэньне, працэсію суправаджаўаркестар, які іграў класічныя мэлодыі. Фашыстоўскае “чтобы веселей было” даўно ўжо стала лейтматывам жудаснагарасейскага жыцьця.

Экспэрты: Саяна-Шушанскую ГЭС можа змыць паводкай. Колькасьць сьнега, які выпаў сёлета, перавышае норму ў два-тры разы, а пасьляаварыі здольнасьць ГЭС супраціўляццанапору вады прыкметна зьнізілася. Вялізныя масівы лёду і сьнегу ў вярхоўяхЕнісея да сярэдзіны лета могуць растаць, і пазьбегнуць катастрофы амаль немагчыма, заявіў часопісу “The New York Times” навуковысупрацоўнік НДІ ядзернай фізікіМаскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэтаАляксандр Пракапчук. Увесь травеньнавуковец знаходзіўся ў гарах Тувы іперадгор'ях Хакасіі, замяраючы ўзровеньсьнегу.

Паводле Пракапчука, у гарах скапіласяў два разы больш сьнега, чым звычайна, і пры яго таяньні “верагоднасьць таго, што плаціна выстаіць, імкнецца да нуля”. У сваю чаргу адміністрацыя станцыіраней неаднаразова запэўнівала, штотрымае сітуацыю пад кантролем.

У жніўні мінулага года на Саяна-ШушанскайГЭС адбылася буйнейшая катастрофа ўгісторыі расейскай электраэнэргетыкі. Загінулі 75 чалавек, усе агрэгаты агульнаймагутнасьцю 6,4 гігаватаў былі спынены. Тры з дзесяці гідраагрэгатаў станцыібылі разбураны, шэсьць пашкоджаны. Практычна не пацярпеў толькі адзінагрэгат, які ў той дзень быў у рэзэрве. На аднаўленьне ГЭС можа спатрэбіцца 40мільярдаў рублёў і каля трох гадоў. Кіруючая станцыяй “РусГідро” ацэньваластраты ад прастойваньня ГЭС на пэрыяд2012 года на ўзроўні 16,5 мільярдаў рублёў. Праз паўгады прэм'ер-міністар РасеіПуцін урачыста запусьціў адзін загрэгатаў ГЭС.

Паводлепрагнозаў МНС, падрыхтаваным увесну, веснавая паводка ў Расеі сёлета можазакрануць тэрыторыю пражываньня двухмільёнаў чалавек. (Крыніца:http://grani.ru/Politics/Russia/m.178269.html).

Як бачым, крамлеўскае кіраўніцтвавыдаткоўвае шалёныя грошы на экспансіюсупраць незалежных дзяржаваў, тэрарыстычнуюдзейнасьць і дэстабілізацыю ў шэрагукраінаў. Тыя грошы, якія спатрэбілісяб для выратаваньня дзесяткаў і сотняўтысячаў расейскіх грамадзянаў у зонепатопу.

Рэкет на нябожчыках. Жудасны абсурдвакол нядаўняй аварыі з чалавечыміахвярамі на шахце “Распадская” уступіўу новую фазу. Не пасьпелі сем'і пахавацьзагінуўшых шахцёраў, як іх сустрэлановая бяда. Пасьля атрыманьня грашовыхкампэнсацыяў за страту кармільца (каля3 мільёнаў рублёў) на наступную ноч удовыі дзеці ахвяраў пачулі стук у дзьверысваіх дамоў. Усіх іх наведалі групкімаладых асобаў. Яны запатрабавалі адсем'яў “дзяліцца па-чэснаму” і аддацьім па 500 тысячаў рублёў крымінальнагападатку. Бандыты паабяцалі паліцькватэры і гвалціць непаўнагадовыхдачок, калі іхныя патрабаваньні нябудуць выкананы. Няшчасныя людзі ўпаніцы, яны зьвярнуліся да губэрнатараКемераўскай вобласьці. Тулееў паабяцаўзагадаць міліцыі ўзяць дамы ахвяраўпад ахову. Гучыць прыгожа, але колькіпрадзяжураць каля парогаў амаль сотнікватэр міліцэйскія патрулі — тыдзень, паўтара? Потым ахова будзе зьнята, ілюдзі застануцца сам-насам з мясцоваймафіяй.

Па ўсім сьвеце ў паселішчах, дзе жывуцьлюдзі экстрэмальных парфэсій (маракі, рыбакі, шахцёры) са старажытных часоўіснуе чалавечая салідарнасьць, якой мыня знойдзем больш амаль нідзе ў соцыюме. Гэтага вымушаюць абставіны існаваньнямужчын-работнікаў і іхных сем'яў, інакшім ня выжыць. Упершыню ў сацыяльнайгісторыі парушаны гэты няпісаны, алевечны ўнівэрсальны закон (як дарэчы, шмат што з вечнага і ўнівэрсальнагапарушана цяпер у Расеі). Бандыты нехаваюць сваіх твараў, не тэлефануюцьахвярам тэрора, а проста наведваюць іхі робяць свае “дзелавыя прапановы”. Яны не баяцца, бо ў іх “всё схвачено” па ўсёй Расеі, бо яны дзеляцца сваёйздабычай з адміністрацыяй, міліцыяй ігэбэ (а даволі часта афіцэры згаданыхслужбаў самы складаюць банды пагромшчыкаў). Крымінальная імпэрыя захлынаецца ўнявіннай крыві і дае сьвету дзікіяпрыклады бесчалавечнасьці.

Новая дынастыя. Былі ў Расеі дынастыідзелавых людзей-таўстасумаў: Дзямідавы, Марозавы, Трацьцяковы і г.д. І вось нанашых вачах шыхтуецца ў Маскве новаядынастыя. Гэтым разам — дынастыялубянскіх кронпрынцаў. 24 траўня расейскіяСМІ паведамілі, што новым кіраўнікомпраўленьня “Сельхозбанка” (аднаго знайбуйнейшых у РФ) прызначаны ДзімаПатрушаў, сын больш вядомага М. Патрушава, былога начальніка ФСБ, а цяпер сакратараСавета Бясьпекі РФ. Мабыць 32-гадовагаДзіму праціснулі па банкаўскай службеза шматвопытнасьць, а можа і не за гэта. Але трэба зазначыць, што і малодшы сынлубянскага начальніка таксама працуеў кіраўніцтве гэтага банка. Мяркуем, што за малодшымі прыглядае Патрушаў-старэйшыі ў прынцыпе банк знаходзіцца ў ягоныхруках. Нагадаем, што гэта той генэралКГБ Патрушаў, пры якім адбыліся страшныялубянскія злачынствы: Беслан, тэатр наДуброўцы, падрывы жылых дамоў, станцыймэтро і пасажырскіх самалётаў. Начальнікапавысілі рангам за бліскучае выкананьне “заданій родіны”, але крэсла ў СавецеБясьпекі — гэта толькі зьнешняя рэгалія. Як бачым, ёсьць і больш хлебная рэгалія, якую ўсё ж раскапалі настырныя маскоўскіяжурналісты.

Янка Базыль