АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

Нарвэжскаягазэта “Nordlys”.

19траўня 2010 г. Нарвэжская газэта “Nordlys” апублікавала нізку фотаздымкаў змерапрыемстваў, прысьвечаных Дню Волі — нацыянальнаму сьвяту Нарвэгіі, якоеадзначаецца 17 траўня. Па ўсёй краінеадбываліся сходы і парады. Але паводленароднай традыцыі, у цэнтры сьвяткаваньняўзнаходзяцца моладзь і дзеці. Паднацыянальнымі сьцягамі маршыравалі, сьпявалі, весяліліся маладыя нарвэжцы.

Наш камэнтар: І ніякіх піруэтаў зэскадрылій зьнішчальнікаў над галовамілюдзей, ніякага грукату танкаў. Усё яркаі дастойна.

Алесь Хадасевіч

Польскаягазэта “GazetaWyborcza”.

19траўня 2010 г. Польская газэта “GazetaWyborcza” пісала пра новую станцыю мэтро ў Маскве. Станцыя называецца “Дастаеўская”. Умногіх людзей адмоўную рэакцыю выклікалімазаікі ў інтэр'еры станцыі на тэмытвораў вядомага пісьменьніка 19-гастагоддзя. Раскольнікаў з раману “Злачынства і пакараньне” замахваеццасякерай на бабулю-працэнтшчыцу, Кірылаўз “Бесаў” страляе сябе з пісталета ўскронь і г.д. Псіхіатры кажуць, што гэтыявыявы будуць спрыяць зьдзяйсьненьнюсамагубстваў на гэтай станцыі мэтро.

Наш камэнтар: Што ж, расейскае мастацтва — люстра расейскага жыцьця...

Алесь Хадасевіч

Румынскаягазэта “EvenimentulZilei”.

20траўня 2010 г. Румынская газэта “EvenimentulZilei” паведаміла пра вялікую дэманстрацыю ўцэнтры Бухарэста. 30 тысячаў асобаў (паводле падлікаў жандармэрыі) дэманстравалі на плошчы Свабоды супрацьсацыяльнай палітыкі ўраду і прэзыдэнтаБасэску. Былі заўважаны старэйшыя людзі, якія трымалі над сабой партрэты Чаўшэску. Яны такім чынам успаміналі большсправядлівую сацыяльную палітыку тагопэрыяду.

Наш камэнтар: Настальгія па крывавымдыктатары (“калі быў закон і парадак”) — уласьцівасьць ня толькі Расеі абонекаторых у Беларусі. Нагадаем, штоменавіта на плошчы Свабоды ў Бухарэсьцена трэці дзень рэвалюцыі 1989 года танкічаўшысцкага рэжыму душылі людзей, якіяўжо сьвяткавалі перамогу.

Каб не было такіх актаў блюзьнерства, у дэмакратычнай краіне павінны быцьзабаронены падобныя акты блюзьнерства. Так, як, напрыклад, у Нямеччыне забароненыгітлерызм і ягоныя выявы.

Алесь Хадасевіч

Славацкаягазэта “NovyCas”.

20траўня 2010 г. Славацкая газэта “NovyCas” паведамілааб арышце ў Нямеччыне двух нямецкіхспэцыялістаў, якія працавалі ў рамкахрасейскай атамнай дапамогі Ірану. Арыштаваных абвінавачваюць у перадачырасейцам нямецкіх атамных тэхналогіяўРасеі. У сувязі з арыштам Масква паслалапратэст у адпаведны камітэт ААН.

Наш камэнтар: Нядаўна Масква афіцыйнадалучылася да санкцыяў ААН, у рамкахякіх Ірану забаронена разьвіваць атамнуюзброю. Як бачым, за кулісамі Масквапрацягвае ўзброіваць свайго хаўрусьніка. Мабілізавала на гэта сваю заходнююагентуру. Ды гэтым разам агентурапапалася.

Юрка Марозаў

Польскаягазэта “Rzeczpospolita”.

20траўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра Беларусь. А менавіта пра “Говорі правду” і падзеі вакол гэтага. Цытуем газэту: “Беларускі палітолагАляксандр Фядута, які супрацоўнічае з “Говорі правду!”, заявіў, што сапраўднайпрычынай масавых рэпрэсіяў у адносінахда “тых, хто гаворыць праўду” ёсьцьстрах улады перад наступствамі іхнайдзейнасьці. Кампанія “Гавары праўду!” хутка набыла папулярнасьць ва ўсёйкраіне. Паказчыкам гэтага ёсьць нязвыклаядля Беларусі эфэктыўнасьць у зьбіраньніподпісаў пад пэтыцыяй аб перайменаваньнівуліцы Ульянаўскай у Менску ў вуліцуВасіля Быкава, выдатнага беларускагапісьменьніка, які ўжо не жыве”.

Яшчэадна цытата: “Паводле амэрыканскагачасопіса “Newsweek”, Саннікаў можа быцькандыдатам Крамля, які жадае адсунуцьад улады Аляксандра Лукашэнку, які ўсёменш пасуе Маскве. Пра тое, што Крэмльстаміўся ад Лукашэнкі і тэрмінова шукаекагосьці лаяльнага Маскве, каб ягозамяніць, сказаў “Newsweek” палітолаг змаскоўскага Цэнтру Палітычных ТэхналогійІгар Бунін. Экспэрт сказаў таксама, штоСаннікаў ужо згадзіўся прыняць ад Масквыдапамогу ў правядзеньні прэзыдэнцкайкампаніі”.

Наш камэнтар: Цікавая гэта чытанка — польскія рэпарцёры з Беларусі. Тут ісьмешным узбагацісься — аказваеццанякляеўскае “Говорі правду” “набылапапулярнасьць ва ўсёй краіне”... Мяркуючыпа тым факце, як тысячы менчукоў кідаліў сьметнікі русіфікатарскія паштовачкіад Някляева, што былі раскіданы папаштовых скрынях увесну сёлета, топапулярнасьць “вельмі шырокая”.

Але вось фінальная частка гэтага бобаз гарохам, якую выдаў за інфармацыю знашай краіны нейкі журналіст Пісальнік, даволі цікавая. На небасхіле палітыкіРБ зьявілася яшчэ адна прамаскоўскаязорка. Саннікава “нічтоже сумняшеся” здаў масковец Бунін. У Польшчы, калі бтакое стала вядома пра аднаго з кандыдатаўна іхных выбарах, то гэтая асоба перасталаб існаваць для польскага палітычнагажыцьця. Хутчэй за ўсё гэтай асобайзаймаліся б адпаведныя дзяржслужбы, якія адказваюць за абарону польскагаграмадзтва і польскай дзяржавы. А паводлепольскага журналіста, у РБ гэта ёсьцьнармальная характарыстыка для беларускагакандыдата на прэзыдэнцтва — быцьстаўленікам Масквы, які “ужо згадзіўсяпрыняць ад Масквы дапамогу ў правядзеньніпрэзыдэнцкай кампаніі”. Многім (нятолькі Пісальніку і можа самому Саннікаву) здаецца, што Масква сапраўды надумаламяняць Лукашэнку на больш “акцэптабельнага”. Можа і сапраўды Саннікава пераконваюць, што варта паспрабаваць аб'яднаць падсябе беларускі народ. Што ж, дарожкамаскоўскіх стаўленікаў ужо грунтоўнапратаптаная папярэднікамі, якіх усіхужо і ня ўспомніш: Чыгір, Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч... Няхай сабе прабяжыцца пасклізкай дарожцы яшчэ адзін “акцэптабельны”. Галоўнае, каб беларусы не купіліся начарговую падсадную лубянскую качку.

Юрка Марозаў

Летувіскаягазэта “LietuvosRytas”.

21траўня 2010 г. Летувіская газэта “LietuvosRytas” пісалапра расейскую ракету “Булаву”. Мінабароныпаведаміла, што наступныя выпрабаваньні “Булавы” пераносяцца на лістападсёлета. У сувязі з тым. Што з папярэдніх12 толькі 5 пускаў былі ўдалымі. Міністарабароны РФ Сердзюкоў патлумачыў, штопрычынай няўдачаў былі “праблемы сазборкай”. На фота ў газэце магутнаямашына вязе магутную “Булаву” на парад9 траўня сёлета насупраць Крамля.

Наш камэнтар: Даўно вядома, што ракетнаятэхніка на парадах уся зроблена з фанерыі бярвеньняў. На маскоўскіх парадах усёвыглядае эфэктна і гладка...

Алесь Хадасевіч

Польскаягазэта “Rzeczpospolita”.

21 траўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла, што прэзыдэнтМедведев упершыню ўмяшаўся ў спрэчкунаконт будаўніцтва ў гістарычным раёнеПецярбурга каласальнага хмарачоса “Газпрома” (каштарыс на 3 мільярдыдаляраў). Інтэлігенцыя горада некалькігадоў вядзе кампанію за спыненьне гэтагапраекта. Вось і Медведев стаў супраць. Пуцін — за.

Наш камэнтар: І чаму гэта раптам Медведевстаў бараніць гістарычную пляцоўку, наякой археолагі раскапваюць парэшткішвэдскай крэпасьці Ніеншанц? Чаму раптамначальства стала супраць пачварнай “іглы”, якая павінна была ўзьняцца надгорадам? Мяркуем, што прычына адна — эканамічны правал імпэрыі, які ўжо недазваляе куражыцца з мільярдныміхмарачосамі. Вось начальства і ўспомнілапра культурку.

Валеры Буйвал

Швэдскаягазэта “DagensNyheter”.

22 траўня 2010 г. Швэдская газэта “DagensNyheter” паведаміла пра падрыхтоўку Маніфэстацыідзеля Ісуса (Jesusmanifestationen), якая павінна адбыцца ў Стакгольме. Гэтабудзе трэцяе такое мерапрыемства заапошнія гады. Людзі ідуць праз цэнтарсталіцы пад хрысьціянскай сымволікай, а потым моляцца разам за Швэцыю, Стакгольм, парлямант і ўрад. Удзельнічаюць вернікірозных канфэсіяў.

Наш камэнтар: Чытаеш такое, і адчуваньне, як глынуў чыстага паветра. Эўропа жывеня толькі геданізмам ды парадамі розныхзбачэнцаў. Хрыстос ратуе народы.

Алесь Хадасевіч

Славацкаягазэта “SME”.

22 траўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” напісала, што прэзыдэнт РФ Медведевзагадаў да 2013 года адкрыць архівы здакумантамі пра ІІ Сусьветную вайну. Абяцаюць абнародваць 400 тонаў такіхдакумантаў.

Наш камэнтар: Розныя абяцанкі раздаваўі Ельцын у 1991 годзе. Пэўная архіўнаялібэралізацыя тады адбылася. Але ўжо ў1993 годзе і яе прыкрылі. Ды й цяпер, калінават паверыць у 400 тонаў, то Масква дасамай сваёй сьмерці не адкрые самыяцікавыя 400 грамаў дакумантаў пра туювайну. А менавіта пачак загадаў Крамляна канцэнтрацыю каласальнай колькасьцівойскаў і тэхнікі ў Прыбалтыцы, Беларусі, Украіне і Малдове ў траўні-чэрвені 1941года і падрыхтоўку ўдару па нямецкіхвойсках, каб маршыраваць “вывольнымпаходам” да Ла-Манша.

Алесь Хадасевіч