ПОДЗЬВІГ СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКІ

У жыцьцінарода, які існуе пад акупацыяй, бываюць моманты, калі здаецца, штовораг перамог, што няма паратунку ад гвалту і Зла, няма будучыні. Акупанты куражацца і рагочуць, яны ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці. Галоўны іхны агрумант — дзікая нянавісьць да ўсяго сьвятога ібеларускага і дзікая, нахабная сіла. Акупанты ўпэўнены, штограмадзтва пастаўлена на калені, ніхто не пасьмее аказаць імсупраціў. У іх (як яны ўпэўненыя) атрымліваецца рэалізацыя іхнагазьнішчальнага праекта: разгром беларускай школы, выцясьненьнебеларускай мовы з грамадзкага і дзяржаўнага жыцьця, ліквідацыябеларускага бізнэсу, падпарадкаваньне ўсіх інстытуцыяў нашай Дзяржавычужынскай Імпэрыі. Але пасярод фальшу, злачынстваў і цынізма, нафоне, здавалася б, назаўсёды змоўклага грамадзтва над нашай краінайуздымаецца наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. І адкрываецца ўсім марнатасатанінскага трыюмфу, людзі атрымліваюць надзею, упэўненасьць уперамозе нашага народу над акупантамі.

БеларускіСьцяг над беларускім Віцебскам узьняў Сяргей Каваленка, сябраБеларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Акупацыйная паліцэйшчына накінулася на патрыёта і зьбівала яго, калябаранцкая “фэміда” арганізавала фарсавы судовы працэснад ім, рэжымныя СМІ спрабавалі абылгаць яго і ягоны ўчынак. Усенамаганьні рэжымных структур былі накіраваныя на тое, каб застрашыцьСяргея Каваленку, паказаць на ягоным прыкладзе, “што будзе зтымі, хто не падпарадкоўваецца”. Але патрыёт-фронтавец ненапалохаўся, не схіліў галаву перад ворагамі. Пры кожнай сустрэчы зьімі ён зноў і зноў уздымаў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Нават падстаўнырэжымны суддзя, убачыўшы беларускі Сьцяг, схаваўся ў кулуарахантыбеларускага суда і яго не змаглі знайсьці. З усяе краіны пачулісягаласы маладых і старэйшых людзей, якія выказвалі сваю падтрымкуСяргею Каваленку і свой праклён памагатым антыбеларускага рэжыму. Паўсюль патрыёты вывешвалі беларускія Сьцягі.

Абваліласязлачынная спроба рэжыма расправіцца над нашым героем. Усе ўбачылістрах, які апаноўвае прадажнікаў і акупантаў ад акупацыйнай палітыкі, калі яны бачаць перад сабой наш сьвяты Сьцяг і нязломных, моцныхдухам беларусаў. Гэта ёсьць знак дляўсіх нас — не скарацца Злу,не баяцца яго, ісьці за такімі людзьмі, як Сяргей Каваленка. Гэтанаша краіна, наша дарагая Беларусь, і мы абавязкава вызвалім яе адакупанцкай навалачы.

У недалёкайбудучыні адбудзецца сапраўдны працэс над тымі, хто перасьледуебеларускіх патрыётаў і зьнішчае нашы сьвятыні. Будуць адмененынесправядлівыя прысуды і адноўлена справядлівасьць. Але гэтаганемагчыма дасягнуць жывучы ў стане пасіўнага чаканьня. Гуртуймася паднашым Сьцягам, мацуйма Беларускую Салідарнасьць!

Валеры Буйвал