“ПА ВЕЧАРАХ НАД РЭСТАРАНАМІ...”

Радок зАляксандра Блока і праз 100 гадоў пасьля напісаньня перадае гламуррасейскай меланхоліі напярэдадні імпэрскага абвала. Мы ведаем, чымскончыўся іхны дэкаданс пачатку ХХ стагоддзя. У тую катастрофу яныўвязалі і наш народ разам з іншымі падімпэрскімі народамі. Дорагакаштаваў беларусам удзел у расейскім кашмары. Але і паэты і большпразаічныя назіральнікі адзначалі тады, што нават падчас І Сусьветнайвайны ў Петраградзе і Маскве іграла музыка, эліта весела прагульвалаў рэстаранах шалёныя капіталы, пакуль мільёны людзей гнілі ўтраншэях.

Амэрыканца Джона Рыда шмат што зьдзівіла ў краіне бальшавіцкагапераварота. Але найбольш — ягоны пачатак. Увечары 24кастрычніка 1917 года бальшавіцкія атрады маршыравалі на Зімовыпалац, абклалі яго кальцом. Пачалася страляніна. А за некалькікварталаў ад месца “велікой соціалістіческой рэволюціі” грамадзяне ішлі на вечаровыя сэнсы ў кінематограф і на спэктаклі ўтэатры, ярка сьвяціліся вітрыны рэстаранаў... Ня кажам ужо праленінскі НЭП, калі ў рэстаранах гуляла ўсё, што магло рухацца.

Яны і гэтымразам куражацца “на славу”. Наш Менск расейская бандаабрала ў якасьці пляцоўкі для свайго куражу. Антыбеларускі рэжымафіцыйна прыняў гэтую дзікую антысацыяльную плынь і заявіў, штозьбіраецца рабіць на іхным куражы дзяржаўны бізнэс. Цэлая сеткаказіно з раскошнымі рэстаранамі ўжо некалькі гадоў абслугоўваемаскоўскую банду, якой спадабаўся наш чысты горад і параўнальнанізкія для багатых цэны на забавы. Але з паглыбленьнем крызісу і ўгэтым наладжаным механізме пачало нешта ламацца.

Рулетка яшчэ круціцца, яшчэ ўвіхаюцца вакол кліентаў круп'е. Але ўжо пустуюць прыбудаваныя да казіно рэстараны. У вынікуўзьнікаюць праблемы з аплатай беларускай абслугі гэтых нячыстыхмесцаў. Прыкладна да пачатку гэтага году работнікі абслугіатрымоўвалі па 700-800 даляраў штомесяц, афіцыйна і ў капэртах. Састудзеня ім пачалі даваць па 700-800 тысячаў беларускіх рублёў ізусім няшмат у капэртах. У траўні запазычанасьць расейскіх гаспадароўпаасобным работнікам складае па дзьве з паловай тысячы даляраў. Людзіпачалі звальняцца, падаваць у суд. Але беларусы ня выйгралі яшчэаніводнай справы. Мяркуем, што ўжо і ня выйграюць. У некаторыхзабаўляльных комплексах беларуская абслуга зьбіраецца звальняццаамаль у поўным складзе. А маскоўцам хоць бы што — яны новыхмяркуюць набраць (абы даўгі не плаціць).

Аказалісямарнымі спадзяваньні сотняў і тысячаў нашых людзей, якія думалікамфортна пражыць, абслугоўваючы маскоўскую шпану і мафію. Рана ціпозна настае пахмельны сіндром пасьля рэстараннай начы. Хаця ўпрынцыпе можна канстатаваць, што Вялікі Крызіс кур'ёзным чынамратуе нашу сталіцу і наш народ ад поўнага ператварэньня ў сацыяльнысьметнік. Спадзяемся, што дэмаралізатарскія цэнтры, разбудаваныяакупантамі на нашай зямлі, ляснуцца канчаткова. Няхай маскоўскаябанда вяртаецца на свой, ужо вытаптаны імі бераг і вычвараецца ўсваёй Маскве.

Настаў часісьці не ў рэстаран, а ў храм і маліць: “Божа, ратуй Беларусь!”

Янка Базыль