МУЗКАМЭДЫЯ НА БАЛАЛАЙКАХ

Позьняя сёлетняя вясна ўрэшце запанавала на Беларусі. Красуюць дрэвы, чысьцінёй фарбаў зазьзялі траўнікі і кветкі. Паддаючыся агульнымрытмам прыроды, ажывілася і грамадзтва. Сем'і пацягнуліся насвае дачы, бліжэй да зямлі, у спадзяваньні вырасьціць што небудзь іадначасова падыхаць сьвежым паветрам. Творчы сэктар соцыюма выйшаў наэцюды, актывізаваў пісаньне вершаў пра каханьне і на іншыя веснавыятэмы. Дэкласаваныя элемэнты ўжо не баяцца замeрзнуцьі запоўнілі сабой гарадзкія сквэры і прыгарадныя зоны адпачынку, кшталту берагоў Цнянскага вадасховішча. На жаль, гэтых няшчасныхлюдзей становіцца з кожным годам усё больш. І што яшчэ больштрывожыць, вызначылася ўжо вялікая іх маса ў пэўным “памежнымстане”. Дэмаралізаваныя жанчыны і мужчыны розных узростаў яшчэмаюць свае кватэры, іх яшчэ ня звольнілі з працы, куды яны яшчэдаволі рэгулярна зьяўляюцца. Але яны ўжо сьпіваюцца, амаль нічога неядуць, рэдка мыюцца і пераапранаюцца. На іхных тварах ужо напісанабезнадзейнасьць. Вялікія колькасьці гэтых няшчасных людзей на фоневеснавога краявіду ствараюць найбольш драматычную карціну грамадзкагакрызісу, да якога давёў нашу краіну лукашысцкі рэжым за гады свайгозьнішчальнага існаваньня.

За апошнія тыдні фронтаўцы правялі шырокае грамадзкае апытаньне сяродзнаёмых і незнаёмых людзей у розных рэгіёнах краіны. Гэта ў Італіі, Грэцыі і тым больш у Тайландзе людзі тэмпэрамэнтна выказваюць ідэманструюць свае сацыяльна-палітычныя сімпатыі і антыпатыі. Беларусыз большага зацята маўчаць, чужы назіральнік ніколі не зразумее, што ўнашых людзей на душы. Многім чужынцам (у тым ліку і ў Маскве) здаецца, што “молчаніе — знак согласія”. Яны такнічога і не зразумелі, не зразумеюць ніколі.

Размаўляючыз людзьмі, фронтаўцы пераканаліся, што ня ўсё так проста, як гэтаздаецца чужынцам. Абсалютная большасьць з апытаных (прыкладна дзевяцьзь дзесяці) у нармальнай, давернай размове вельмі рэзка казалі прапануючы рэжым і ягоныя выбарчыя гульні. Найбольш мяккай пасяродпраклёнаў і моцных словаў была фармулёўка: “Няхайзадушацца са сваімі выбарамі! Не хадзіў і хадзіць ня буду, і сям'юне пушчу!” Такім чынам, масавы народны байкот псэўдавыбараў падчас дзьвюх апошніх фальшывыхвыбарчых кампаній ня быў выпадковай зьявай або проста эмацыйнымжэстам мільёнаў людзей. Гэта была ўсьведамленая, узважаная палітычнаяпазыцыя дарослых людзей, элемэнт іхнага жыцьцёвага досьведу. Янычасам ня могуць сфармуляваць сваю пазыцыю з ужываньнем паліталагічныхтэрмінаў, але па-свойму адэкватна выказваюць сваю праўду. Беларусызразумелі сэнс электаральнага падману і ня хочуць больш быць ягоўдзельнікамі і ахвярамі. У большасьці людзі адвярнуліся адантыбеларускага рэжыму.

Сам рэжым і ягоная інфармацыя-прапаганда робяць выгляд, што ніякагабайкоту не было, што сапраўды (як шумела дыктатура) больш за 80%выбаршчыкаў хадзілі на выбарчыя ўчасткі і бальшыня падтрымалападстаўных кандыдатаў. Палякі трапна называюць гэты прыём падману — “удаваць грэка”. У народнай традыцыі маецца на ўвазе, шточалавек або група асобаў робяць выгляд, што нічога не разумеюць.

Рэжымнаеакцёрства з грымасамі электаральнага аптымізму разгортваецца, аднак, на вельмі хісткіх падмостках. І начальнік рэжыму і мадам Ярмошына іўсе яны маюць сапраўдную статыстыку выбарчага фарсу, якая сьведчыцьпра правал іхных намаганьняў загнаць грамадзтва на фальшываегаласаваньне. Безумоўна, ведае пра гэта і імпэрская Масква. ВорагіБеларусі сутаргава шукаюць выйсьце з гэтага тупіка. Як бы там нібыло, ім патрэбныя людзі на выбарчыхучастках, ім патрэбная пастановачная масоўка для апраўданьня свайгонезаконнага існаваньня. Яныадчуваюць, што зямля вылятае ў іх з-пад ног. Без нават зьнешнягаапірышча на грамадзтва дыктатура завісае ў паветры, рызыкуе грукнуццаадтуль і разьбіцца. Можна не сумнявацца, што ў асяроддзі рэжымуцяпер (за месяцы да бліжэйшага фарса пад назовам “прэзыдэнцкіявыбары”) актыўна пракручваюцца варыянты загону мільёнаў людзейна выбарчыя ўчасткі.

У прынцыпе рэжыму можна было б арганізаваць аблавы ў гарадах іпасёлках у дзень галасаваньня, пасадзіць мільёны людзей на армейскіягрузавікі і завезьці ўсіх пад канвоем куды трэба. Урны длягаласаваньня вазіць па пэнсіянэрскіх хатах на дзяжурных танках, узброіць Ярмошыну, Лазавіка і ўсю іхную кантору. Атрымалася б “адзінадушна і элегантна”, усе “за”. Аленельга, увесь сьвет сьмяяцца будзе. Трэба было б падшукаць нештановенькае.

А вось з “новенькім” якраз узьнікаюць цяжкасьці. Дэмагагічны заклік псэўдаапазыцыі “Іді і скажі ему своё НЕТ!” паўзьдзейнічаў на грамадзтва адзін раз (у 2004 годзе). І апошні раз, таму што пасьля гэтага падману грамадзтва адвярнулася і ад падстаўнойпсэўдаапазыцыі.

Але аказалася, што псэўдаапазыцыя, як і мафія — бессьмяротная! Дзеячыкам, якія заклікалі ісьці на рэжымныя “выбары” нясорамна глядзець людзям у вочы, яны не саромеюцца ня скурчацца адлюдзкога праклёну. Яны зноў за сваё. Дастаюць з футляраў сваебалалайкі, падкручваюць тры струны, ставяць на пюпітры нотныя сшыткі, пазычаныя з рэжымнай фонатэкі. “Ля-ля-ля, траля-ля...” — пачынае зноў гучаць у беларускай інфармацыйнай прасторы. Ансамбльбалалаечнікаў і ягоныя салісты — усё знаёмыя твары, якія ўжо няраз на рэжымных электаральных канцэртах выдавалі свае сола ў стылібулгакаўскага Шарыкава. Іх не бянтэжыць, што заля ўжо ня разабсьвістала і высьмеяла іх разам з іхнымі рэжымнымі канцэртмайстрамі. Яны зноў надзяваюць фракі і чаравікі-лакір, сядаюць радком і чакаюцьсігнала ад рэжымнага дырыжора.

“Незалежныя” СМІ ўжо пачалі актыўна і на розныя ладыраскручваць балалаечнікаў. На поўным сур'ёзе паведамляецца правізыт гутаперчавага Мілінкевіча ў Брусэлі і як ён там нешта “абмяркоўваў”. У сядзібе псэўда-БНФ на Варвашэні, 8сабраліся “кіраўнікі” “маладзёвых арганізацый” і “абмяркоўвалі тактыку з адзіным кандыдатам на прэзыдэнцкіхвыбарах”. У якасьці бомбы-сэнсацыі ў СМІ разгарнулася дыскусіяна тэму “паставіць або не паставіць Масква на Саньнікава”. Залазяць на кандыдацкі барабан пасярод рэдзенькай псэўдаапазыцыйнаймасоўкі Статкевіч, Ярашук і некалькі іншых кандыдатаў у адзіныякандыдаты. Старшыня рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас пасіянарнагукае: “У нас ёсьць з каго выбіраць!”

Часад часу балалаечнікі шчыра прызнаюцца, што “выбары — гэтаня выбары”. Але адзін зь іх ужо заявіў грамадзтву, што “мыможам перамагчы і на несправядлівых выбарах”. Аднак, падобна, што іхнае бурапеннае шумавіньне ўжо не пераконвае нават малуюколькасьць грамадзянаў. Людзі не ацэньваюць іхныя схаластычныяканструкцыі і хітрамудрую аргумэнтацыю. Людзямяны абрыдлі. Беларусы настроены на байкот рэжымных “прэзыдэнцкіхвыбараў”.

Калі адбываюцца сапраўдныя драматычныя падзеі, у цэнтры якіхаказваюцца сапраўдныя беларускія патрыёты, “незалежныя” СМІ прыкладаюць усе намаганьні, каб прынізіць значэньне гэтых падзеяў (калі яны ня могуць зусім праігнараваць іх). Хваткімі прыёмчыкаміарганізоўваюцца паралельныя псэўдападзеі з удзелам псэўдадзеячаў іпсэўдаахвяраў. Яркім прыкладам такой тактыкі зьяўляецца “асьвятленьне” судзілішча ў Віцебску надгероем–фронтаўцам Сяргеем Каваленкам, які ўзьняў над ВіцебскамБел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Побач з Каваленкам у інфармацыйнай прасторы ўвесь час круціліся, давалі камэнтары, інтэрв'ю, засьвечваліся на фотаздымках чужыядля нацыянальнага змаганьня статысты кшталту Пашы Севярынца (і гэтыбалалаечнік актыўна заклікае грамадзтва ісьці на рэжымныя “выбары”). Каб заглушыць паведамленьне пра несправядлівы прысуд Каваленку, былозапушчана адразу некалькі акцыяў у стылі “дымавой заслоны”. Страката і з элемэнтамі манумэнталізму Радыё Свабода і іншыяпаведамілі пра дэкаратыўнае затрыманьне Казуліна. І адначасова ўМенску здарылася падзея “гістарычнай важнасьці”: “парад” двадцаці сямі гомасэксуалістаў і разгон парада ОМОНам. Адчувалася, што апошняя “падзея” ляпілася на хуткую руку. Сабралі ад20 да 30 збачэнцаў (гэта разам з гастралёрамі з Масквы і Піцера), якія кучкай прайшліся па вуліцы ў атачэньні густой цемрырэпарцёраў-фатографаў. Шуму яны нарабілі, але людзі ўсё ж зразумелі, дзе ёсьць сапраўднае змаганьне за Беларусь, а дзе імітацыя і адкрытаягнюснасьць.

У сытуацыі, падобнай на нашу сёньняшнюю, аказваліся і нашыя суседзі. Колькі гадоў таму летувіскае грамадзтва раптам высьветліла, што іхныпрэзыдэнт Паксас — стаўленік Масквы. Патрыёты адразу паставілізадачу выдаленьня агента з кіраўніцтва краіны. Але яны не гукаліграмадзтву: “Давайце выставім адзінага кандыдата на наступныхвыбарах і тады адсунем Паксаса!” Патрыёты пачалі арганізоўвацьпрацэс імпічманту Паксасу, мабілізавалі грамадзтва і дамаглісяімпічманту. Гэта была сапраўдная перамога дэмакратыі, без шулерства іпадману. Без трыньканьня мілінкевіцка-саннікаўскіх балалаек.

Побач з намі ва Украіне народ і нацыянальныя эліты пачынаюцьзмаганьне за паратунак краіны ад прамаскоўскага рэжыму стаўленікаЯнуковіча. Можа нехта з украінскай апазыцыі гукнуў хаця б раз пра “іді і скажі ему нет”? Можа нацыянальная апазыцыяпераконвае грамадзтва пачакаць да наступных выбараў, а потым “мыім пакажам”? Не, украінцы салідарызуюцца ў справе паратункурадзімы і не адкладаюць гэты паратунак на заўтра або на пяць гадоўянуковіцкай кадэнцыі. Там разгортваецца сапраўдны народны супраціўпрамаскоўскаму злу, а не канцэрт падстаўных балалаечнікаў. І ўкраінцыадчуваюць гэта, далучаюцца да Камітэту паратунку Украіны.

Адчувае сэнс падзеяў і абсалютная бальшыня беларускага грамадзтва, якому абрыдла рэжымная і псэўдаапазыцыйная хлусьня. Людзі ня верацьрэжыму і прысьцёбнутай да яго “апазыцыі”. Беларусысалідарызуюцца ў справе абароны Бацькаўшчыны і свайго нацыянальнагаінтарэсу. Зброяй нашага народнага змаганьня на гэтым этапе ёсьцьбайкот выбарчай хлусьні. Беларусы і гэтым разам не дазволяцьпадмануць сябе.

Янка Базыль