НЕБЯСЬПЕЧНЫЯ ГУЛЬНІ

Мы ніколіне даведаемся, колькі каштаваў “парад пабеды” у Менску. Уадрозненьне ад Масквы, дзе ўсё ж была агучана афіцыйная лічбавыдаткаў на “гром победы раздавайся” — лічбаастранамічная, “дзікая” для краіны ў стане глыбокагасацыяльна-эканамічнага крызісу і гібелі сотняў тысячаў людзей адбанальных сацыяльна-эканамічных прычын. Яно можа і ня трэба. Усім безтаго зразумела, што для нашай значна меншай краіны гэтая лічба былапрапарцыйна значна большая. Кур'ёзнай прыкметай менскага парадубыло, на наш погляд, наступнае: маршыравала пешшу і на розных відахтэхнікі прыкладна столькі ж людзей, колькі глядзела на марш зходнікаў. Значыць, статыстычна кожны другі забаўляў сваім выступамкожнага першага. Астатнія менчукі зьехалі на лецішчы або хаваліся пахатах у ненадзейнае надвор'е.

Упрынцыпе ў тэатральным мастацтве (тым больш у жанры масавыхвідовішчаў) такое кваліфікуецца як правал, а такі тэатр называецца ўнародзе “пагарэлым”. Людзі насьвяткаваліся з дыктатарам ідыктатурай, натанцаваліся каля стэлы на “проспекте победітелей” і пасьля выбуху ўноч на 4 ліпеня 2008 года ўжо асабліва ня хочуцьствараць масу для гэтых “победітелей”. Хаця трэбапрызнаць, гэтым разам той, хто пайшоў пад стэлу 9 траўня, расказаўпра беспрэцэдэнтныя захады праверкі і кантролю. “Проста датрусоў правяралі...” — кажуць многія людзі.

Тыя, хтопрайшоў праз дэтэктары, думалі, што цяпер ужо ім нішто не пагражае. Яны памыляліся. Гэта людзі духоўнага жыцьця даўно зразумелі, што чымдалей ад Лукашэнкі і ягонай камарыльі, тым лепш для здароўя. Арэалісты-прагматыкі нашага грамадзтва гэтага яшчэ ня ўсьведамілі (іне ўсьвядомяць). Паехалі танкі, затупалі шыхты, затанцавалі наасфальце натоўпы дзяўчат у белым. Усё пад савецкія маршы і расейскуюпапсу, пад роў расейскіх каманд і пад савецкую сымволіку. Гэтапа-рэжымнаму называецца “новая обшчность советскіх людей — белоруссы”. І ўсё, здаецца, ішло гладка. Але на працягу тыднянад сталіцай не дарма лёталі самалёты. Яны трэніраваліся, а напарадзе прадэманстравалі хваткую, як казаў Ельцын, “загогуліну”. Адна эскадрылья паляцела насустрач другой і ў эфэктнай імітацыігрупавога бою яны разышліся адна ў адной пад носам.

Заўважым, што ўсё гэта адбывалася непасрэдна над галовамі тысячаў людзей, уцэнтры мільённага горада. Людзі, разьзявіўшы раты, пасьпелізаўважыць, што адзін з самалётаў у хвасьце эскадрыльі ледзь неналяцеў на другі. Гэтае “ледзь” роўнае некалькім тысячнымдолям сэкунды. У выпадку катастрофы на зямлі загінула б безьлічлюдзей. Такія “загагуліны” не рабіліся нават нафараонскіх парадах пры Сталіне. Такоедаўно забаронена рабіць над гарадамі і вялікімі натоўпамі людзей.Пасьля шэрагу няшчасьцяў зчалавечымі ахвярамі на авіяшоў прынятыя строгія правілы арганізацыігэтых шоў. Але мясцоваму рэжыму напляваць на ўсё, ён хацеў “паказацьусім”... І паказаў. Агаломшаныя людзі, якія цудам і ласкайБожай ацалелі, расказваюць цяпер, што заўважылі гэты жудасны момантпілатажу. Цяпер яны супакойваюць самі сабе, кажучы: “Можа так ітрэба было?” (унівэрсальная формула сацыяльнай пасіўнасьці).

Госпадуратаваў ад няшчасьця нашых людзей. Спадзяемся, што яны ўсьведамяць зчасам сэнс гэтага знаку-папярэджаньня. А вось Расея нічога незаўважыла і не зразумела. Калі ў Маскве і буйнейшых гарадах імпэрыірэжым выводзіў натоўпы і хмары ваеннай тэхнікі на “парадыпобеды”, стала вядома пра нештодзённую чалавечую трагедыю. УКемераўскай вобласьці адбыліся выбухі на вялікай шахце “Междурэчэнская”, загінулі і прапалі бязь вестак дзесяткілюдзей. У тым ліку каманда выратавальнікаў, якая пайшла пад зямлюратаваць сваіх таварышаў. Каля шахты раніцай 9 траўня сабраліся сем'іпацярпелых, жанчыны і дзеці плакалі ад гора. Што ў такой сытуацыірабілі б кіраўнікі цывілізаваных дзяржаваў, скажам на Дзень Бастылііу Францыі або на дзень нараджэньня каралевы ў эўрапейскіх манархіях? Яны адразу б абвясьцілі пра згортваньне вясёлых і пампезныхсьвяткаваньняў. Яны б сядзелі не на трыбунах, а ў транспартныхсродках, якія дастаўлялі б іх на месца катастрофы — для тагокаб кіраваць выратавальнымі работамі, суцешыць людзей, выказацьсалідарнасьць з сваім народам. А ў Расеі, калі з-пад зямлі выносілітрупы і шахцёры гінулі, “дорогіе россіяне” бразгалізброяй і весела танцавалі пад партрэтамі Сталіна. Пуціна з Медведевыммы ўбачылі ў шпітальных палатах каля параненых шахцёраў праз парудзён пасьля сьвяткаваньня. Імпэрыя яшчэ раз паказала сваюантычалавечнасьць, яна такой была і будзе заўсёды.

11 траўня ўМенску здарыўся пажар на вялікіх прамысловых складах. Пажарніківыконвалі свой абавязак (ратавалі горад) у вельмі цяжкіх абставінах. Калі абрынуўся дах вялікага памяшканьня, загінулі чацьвёрапажарнікаў. У нармальнай краіне была б абвешчана жалоба прынамсі натэрыторыі сталіцы, дзе адбылася трагедыя. Загінулі афіцэры надзяржаўнай службе, пры выкананьні сваіх абавязкаў. Па тэлебачаньнювыступілі б міністар, які кіруе ведамствам, дзе служылі героі, атаксама кіраўнік дзяржавы. Яны б выказалі словы падтрымкі сем'ямахвяраў і публічна паабяцалі б давесьці да канца рассьледваньнетрагедыі. Афіцэры былі б прадстаўленыя да ўзнагародаў.

Па БТ ў тойжа вечар прапілікаў нешта падпалкоўнік МЧС РБ (зразумела, товарішч зрускім прозьвішчам — яны ў асноўным робяць кар'еру ўпагонах у нашай каріне), зразумець яго і пра што ён гаворыць, былоцяжка. Цяпер, безумоўна, трагедыю ператвораць у “дробныінцыдэнт” і ў хуткім часе спішуць у архіў.

Штотычыцца Расеі, то тамака такое “можа і трэба”, паводлеіхнай мэнтальнасьці і традыцыі. А вось у Беларусі гэта супярэчыцьправілам нашага нацыянальнага жыцьця. Цынізм, ідыятызм, непавага да жывых і памерлых людзей — гэта ёсьцьчужое, навязанае нам антыбеларускай уладай,якая зьнішчае ўсё сьвятое і нацыянальнае на нашай зямлі. Зусьведамленьня гэтага, з непрыняцьця гэтага і павінна пачынаццаачышчэньне ад чужога і наноснага.

ЯнкаБазыль