ІДЭАЛОГІЯ ШПАНЫ

Беларусыі ўвесь сьвет назіраюць за “рэформамі”, якія наладжваюцьва Украіне яе новыя гаспадары пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарахмаскоўскага стаўленіка Януковіча. Характар “рэформаў” выразна антыўкраінскі. Разгортваецца сістэма русіфікацыі, якуюУкраіна ня бачыла з 1991 года. Міністар асьветы Табачнік загадаўструктурам асьветы рыхтаваць тысячы настаўнікаў расейшчыны длянавучальных установаў краіны. Расея заявіла, што на яе ваенна-марскіябазы вяртаюцца афіцэры контрвыведкі РФ (выдаленыя з краіны прыпрэзыдэнце Юшчанку). Таксама прайшла інфармацыя, што на расейскуюваенна-марскую базу Балаклава ў Крыме вяртаюцца расейскія падводныячаўны.

Хто займаецца ўсім гэтым, хто падрывае асновы дзяржаўнага сувэрэнітэтукраіны? Якая ідэалогія гэтай публікі? Ілюстрацыю да дзеяньняўЯнуковіча і януковічцаў дае аглядальнік львоўскай газэты “ВисокийЗамок” Амар Узарашвілі.

Амар Узарашвілі

Дзьве “ходкі” Януковіча былі... палітрэпрэсіямі!

Чытачы газэты “Лівий берег” будуць доўга рагатаць, каліпрачытаюць інтэрв'ю з міністрам унутраных справаў УкраіныАнатоліем Магілёвым, якій назваў дзьве “ходкі” ВіктараЯнуковіча... палітычнымі рэпрэсіямі.

Журналісткаспытала спадара Магілёва, ці не бянтэжыць галоўнага міліцыянта краінытое, што ім кіруе прэзыдэнт, які сядзеў за рабункі. У адказ міністарналіўся крывёю і запытаў газэтчыцу, ці яна не паліла ў школьнайпрыбіральні. Журналістка не разгубілася і зазначыла, што паленьне і “дзьве ходкі на малалетку” параўноўваць недапушчальна. “Акалі лічыць гэта палітрэпрэсіямі тых часоў?” — ляпнуў у адказразгублены Магілёў.

У 1967 годзе Віктара Януковіча засудзілі на паўтара гады пазбаўленьня волі “за абрабаваньне, зьвязанае з гвалтам”, а ў 1970 годзе ёну другі раз апынуўся за калючым дротам “за нанясеньне цялесныхпашкоджаньняў сярэдняй цяжкасьці”.

Прызнаньнесілавым міністрам гэтых па сутнасьці крымінальных дзеяньняў “палітрэпрэсіямі” толькі на першы погляд здаецца сьмешнымі абсурдным. У Лэўка Лук'янэнка і шмат каго з іншыхпалітрэпрэсаваных, я перакананы, такія параўнаньні выклікаюць нясьмех, а гнеў і абурэньне. Але што зробіш... Мы нечакана дляшмат каго пасьля прэзыдэнцкіх выбараў апынуліся ў краіне крывыхлюстраў. Раней, прыгадваю, кіраўнікоў дзяржавы папракалі, што яны няздолелі стварыць дзяржаўную ідэалогію. З цяперашняга часу яна ёсьць. Гэта ідэалогія нават ня злодзеяў, а звычайнай шпаны, што патрапіла закраты за, скажам, зьбіцьцё слабейшага зграей. У калоніях длянепоўнагадовых гэтая шпана навучылася жорсткасьці і зразумела, штонахабства — другое шчасьце.

“Магілёў — гэта дэкласаваная асоба з Данеччыны”, — пракамэнтаваў “пэрлы” міністра ў размове з карэспандэнтам “ВЗ” народны дэпутат фракцыі “НУ-НС” Генадзій Маскаль. Дэкласаваная шпана пры ўладзе — гэта ня сьмешна, гэта — страшна. Яна прызвычаяна дзейнічаць скорайне жорстка і цынічна. А яеўменьню выдаваць чорнае за белае пазайздросьціў бы і сам Гёбэльс. Далёка ня ўсі палітыкі-апазыцыянэры ведаюць галоўны закон шпаны — “Слабейшага сагні мацней”. У зонах паважаюць толькінахабную сілу. Дык толькі на сілу і зважае данецкая шпана, якаязрабіла зонаўскія традыцыі ідэалогіяй краіны.

Крыніца: http://www.wz.lviv.ua/pages.php?atid=82891

(Перакладз украінскай)