ЭЎРАСТРУКТУРЫ ІЗАЛЮЮЦЬ НЕ РЭЖЫМ, А БЕЛАРУСКІ НАРОД

Такога даўно ўжо не было ў найноўшай гісторыі. Афіцыйная Масква выступіла наміжнароднай арэне супраць афіцыйнага Менску. Можа маскоўцы асудзіліпалітыку русіфікацыі і гэбізацыі нашай краіны? Што іх так раптам “осеніло”?

29красавіка сёлета Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыюпа Беларусі, у якой пастанавіла замарозіць кантакты з “палаткамі” і ўрадам менскага рэжыму. Упершыню такую рэзалюцыю падтрымаларасейскае прадстаўніцтва ў гэтай міжнароднай арганізацыі. У рэзалюцыіПАРЭ была выказана гатоўнасьць “вярнуцца да дыялогу ў адказ набудучыя станоўчыя крокі афіцыйнага Менску”. З досьведу мыведаем, што спыненьне працэсу русіфікацыі і гэбізацыі ў Беларусі, унутраная акупацыя нашай краіны маскоўскімі сіламі ніколі неразглядалася ў ПАРЭ і нават ня згадвалася. Іх гэта не цікавіць, яныгэтага “не заўважаюць”.

Раней мы чулі ад іх патрабаваньні да антыдэмакратычнагалукашыстоўскага рэжыму арганізаваць дэмакратычныя выбары, не чапацьжурналістаў і лібэральныя фармулёўкі пра “правы чалавека”. У прынцыпе ніхто ў ПАРЭ ніколі не прадстаўляў на разгляд сапраўднай, адэкватнай карціны трагедыі беларускага народу і праблемаў беларускайдзяржавы. Карцінка малявалася заўсёды дыстортная, паводле лібэральнайканцэпцыі. Псэўдаапазыцыйная публічка, якая прыязджала на ранейшыяабмеркаваньні з Беларусі, зачытвала з паперак тое, што ёй падсоўваліпад нос, і ківала галавой, калі было трэба. І вось у чарговы разшэрагу чыноўнікаў РБ ПАРЭ забараніла ўезд на тэрыторыюдзяржаваў-сяброў арганізацыі.

Як напісалапра гэта Радыё Свабода, А. Лукашэнка нават паскардзіўся на расейцаў іканкрэтна на дэпутата Дзярждумы С. Маркава, які дзейнічаў у ПАРЭ, самому прэзыдэнту Д. Медведеву падчас візыту ў Маскву 8 траўня. Лукашэнка прасіў “не выносіць з хаты сьмецьце на міжнароднуюарэну”. Невядома, што яму адказаў Медведев. Але вядома, што С. Маркаў апраўдваўся. Казаў, што хацеў зрабіць як лепш і што пасьляпаседжаньня ў ПАРЭ “да яго падыходзілі беларускія дыпламаты ідзячылі яму”.

НепаўторныА. Лебедько, які таксама ўдзельнічаў у тым паседжаньні ПАРЭ і дзетрэба было ківаў галавой, расказаў нам на радыёхвалях, што гэта ёсьць “крызіс у беларуска-расейскіх стасунках”. Прычыны іхарактар гэтага “крызісу” ён так і не патлумачыў. Хацяніхто ад гэтага запіснога статыста ніякіх тлумачэньняў і не чакаў.

Што ж сапраўды здарылася? Чаму Масква праз сваіх міжнародныхпрадстаўнікоў вырашыла пакараць рэжым сваіх менскіх васалаў? Аналізпаказвае, што ніякага “крызісу ў беларуска-расейскіх стасунках” няма. Крызіс мог бы існаваць толькі ва ўмовах парытэтных, роўныхадносінаў двух раўнапраўных бакоў. Вядома, што начальнік рэжыму іягоная камарылья (якім ПАРЭ забараніла падарожнічаць па сваёй зямлі) ня маюць ніякіх парытэтных стасункаў з Масквой, яны ўзятыя Крамлём напрацу, на выкананьне пэўных функцыяў. Чаму ж тады Крэмль загадаўпублічна высекчы такую верную яму “унтэр-афіцэрскую ўдаву”?

Крэмльтакім чынам, вельмі рэзка нагадаў сваім васалам, дзе іхнае месца, іхная будка і міска. Крэмль зацікаўлены ў тым, каб Беларусь былашчыльна ізаляваная ад заходніх краін, каб рэжымнае чынавенства бачыламагчымасьць рэалізоўваць свае рэжымныя і асабістыя праекты толькі ўрамках Расеі. Каб нават выпадкова, нават часткова не маглірэалізавацца нейкія эскізы кшталту “Заходняга партнёрства”. Каб сонца яснае сьвяціла для рэжымнага чынавенства толькі з Масквы. Іміжнародная эўрапейская арганізацыя ахвотна пагадзілася на гэтыпрадыктаваны Масквой ізаляцыйны варыянт. Нават не засумнявалася, ачаго гэта Масква раптам пачала выхоўваць свой васальны рэжым?

У вынікуўсе, выключна ўсе страты будзе мець Беларусь — не рэжым іягоныя “палаткі”, а наш народ, нашы людзі, мільёнызвычайных грамадзянаў. Гэта мы з вамі будзем сядзець у арганізаванайМасквой ізаляцыі, пакуль грамадзяне іншых краін свабодна займаюццабізнэсам, творчасьцю, працуюць, вучацца і адпачываюць у цывілізаванымсьвеце. Лукашыстоўская “эліта” будзе рабіць свой бізнэс, нягледзячы на рэзалюцыю ПАРЭ, і будзе зрошчвацца яшчэ болей здзяржаўна-мафійнымі структурамі Расеі. Збочаная арыентацыя, навязанаянашаму народу, рызыкуе стаць нашым вечным лёсам.

Дзе жвыйсьце? Выйсце ў вызваленьні ад унутранай маскоўскай акупацыі і яеносьбітаў. Выйсьце ў наладжваньні самастойнай унутранай і зьнешняйпалітыкі, якая сапраўды адпавядае нашым нацыянальна-дзяржаўнымінтарэсам. Калі будзе народная Беларуская Салідарнасьць, дэмакратычнаабраны парлямант (а не пацешныя “палаткі”), калі будзе невасалітэт, а паўнавартасная Беларуская Дзяржава — тадыміжнародныя арганізацыі вымушаны будуць шанаваць наш народ і непасьмеюць наладжваць нам ізаляцыю.

Юрка Марозаў