ЛУБЯНКА ІЗНОЎ ЛЕПІЦЬ СВАЮ КРЭАТУРУ
12 траўня 2010 г. Польская газэта “GazetaWyborcza” пісала пра Украіну. Цытавала Юлію Цімашэнку, якая заявіла: “Януковічхоча мяне пасадзіць”. 12 траўня яе выклікалі ў пракуратуру. Газэта згадвае, што Цімашэнка называе сябе “лідэрам аб'яднанайукраінскай апазыцыі”.
Наш камэнтар: Выказваем меркаваньне, што сапраўды некаму хацелася б, каб менавіта Цімашэнка фігуравала ў амплуа “лідэра апазыцыі”. Для гэтага робіцца пэўная драматызацыя вакол яе фігуры: пракуратура, пасіянарныя заявы і г.д. Усё дзеля таго, каб цяперашняе становішча ўпалітычным жыцьці вялікай краіны было як мага даўжэй пазначананесапраўдным канфліктам паміж Януковічам і Цімашэнкай (двума твараміаднаго, маскоўскага Януса). Вядома, аднак, што патрыятычныяарганізацыі Украіны не сьпяшаюцца абвяшчаць палітычную даму сваімагульным лідэрам. Мабыць, яны наглядзеліся, як гэты штучны працэс быўпракручаны ў суседняй Беларусі з Мілінкевічам і які пшык з гэтагавыйшаў.
***
14траўня 2010 г. Нямецкая газэта “FrankfurterAllgemeineZeitung” таксама пісала пра Украіну пад тытулам “Маскоўскаямадэль”: “Новы прэзыдэнт Віктар Януковіч выразна набліжаеУкраіну да Расеі”. Газэта разглядае канстытуцыйны крызіс ваУкраіне. Канстытуцыя забараняе разьмяшчаць на тэрыторыя краіны чужыяваенныя базы, што супярэчыць факту знаходжаньня расейскага флёту ўКрыме. Украінскія аналітыкі выказваюць упэўненасьць, што Януковічбудзе імкнуцца зьмяніць Канстытуцыю, каб легітымізаваць гэтаестановішча. У якасьці галоўнай і празаходняй апазыцыянэркі газэтаназывае Цімашэнку.
Наш камэнтар: І тут тая ж дама, і для нямецкіх чытачоў яераскручваюць у якасьці сапраўднай альтэрнатывы прамаскоўскім сілам. Пабодна, што гэтую “маскоўскую мадэль” будуць актыўнанавязваць грамадзкай думцы па ўсёй Эўропе. Іншых украінскіхпатрытычных сілаў немцы не заўважаюць. І зразумела чаму
Алесь Хадасевіч