ПЕРАМОГА
Сусьветныявойны ХХ стагоддзя пачыналіся і завяршаліся па-рознаму. Пераход заднаго стану (вайны) у другі стан (невайны) суправаджаўся часамкур'ёзнымі дзеямі. Мне ўспамінаецца адна музэйная вітрына ўпаўночна-італьянскім горадзе Равэрэта. За шклом быў выстаўлены белысьцяг, зь якім аўстрыйскія парляманцёры выйшлі да італьянскіх пазыцыйу лістападзе 1918 года. Калі пачыналася І Сусьветная вайна, надЭўропай луналі тысячы і тысячы вышываных золатам і срэбрам сьцягоў, грымелі аркестры, натоўпы гукалі пампезныя лёзунгі. Калі праз чатырыгады над скрываўленымі траншэямі ахрыплыя галасы закрычалі: “Нестраляйце! Мір!”, то для белага сьцягу давялося выкарыстоўвацьвыпадковую шпітальную прасьціну. Пра залатыя вышыванкі ня думалілюдзі, агаломшаныя гіганцкімі разбурэньнямі і масавымі забойствамі.
У1918 годзе людзі не маглі сябе ўявіць, што на працягу жыцьця аднагопакаленьня адбудзецца яшчэ адна сусьветная вайна, якая засьціцьПершую вайну аб'ёмам зьнішчэньняў, злачынстваў і нянавісьці. Што разьвяжуць яе дзьве разгромленыя ў вайне імпэрыі, якія пройдуцьгвалтоўным шляхам унутраных пераўтварэньняў, — Нямеччына і Расея. Аказаліся, аднак, неістотнымі фактары сацыяльна-палітычных інавацыяўу гэтых дзьвюх краінах, якія ў выніку рэвалюцыяў пазбавіліся адманархіі, зьмянілі дзяржаўную сымволіку і афіцыйную лексіку. Ваймарская канстытуцыя пачыналася юрыдычнай галаваломкай 1-гаартыкула: “DasDeutsche Reichist eineRepublik” (“Нямецкая Імпэрыя ёсьць рэспублікай”). СССР быўабвешчаны “пралетарскім раем” і “отечеством всехтрудящихся планеты”. Імпэрскія амбіцыі і імпэрскаяагрэсіўнасьць атрымалі ў іх розныя фармулёўкі. У саветаў гэта была “сусьветная рэвалюцыя” і “утварэньне саюза савецкіхрэспублік усёй зямлі”. У немцаў паўстала пытаньне “Lebensraum”(“жыцьцёвай прасторы”) за кошт земляўіншых нарожаў.
Празшчыльнае супрацоўніцтва 20-30-х гадоў, Пакт аб ненападзеньні і дружбе1939 года, праз сумеснае паглынаньне незалежных дзяржаваў у 1939-40гадах два імпэрскія драпежнікі імкнуліся насустрач адзін адному, ішліда непазьбежнага сутыкненьня і канфлікту. У тагачасных карыкатурахГітлера і Сталіна паказвалі ў выглядзе двух гангстэраў, якія няшчыраўсьміхаюцца адзін адному, а рукі іхныя гатовыя выхапіць схавануюзброю, каб зьнішчыць хаўрусьніка і партнёра.
Калікрамлёўская хунта на працягу 1941-44 гадоў патрабавала ад заходніхкраінаў “адкрыцьця другога фронту ў Эўропе”, то хунтакрывадушна “забывалася”, што якраз савецка-германскіфронт быў “другім”. Што з 1 верасьня 1939 г. па 22чэрвеня 1941 г. польскія, брытанскія, французкія войскі і невялікіяарміі Бэльгіі, Нідэрляндаў, Грэцыі і Нарвэгіі спачатку змагаліся на “першым фронце” супраць нашэсьця гітлерскай кааліцыі, апотым ваявалі супраць фашызма на выгнаньні і ў Бітве за Англію. У тойсамы час СССР забясьпечваў агрэсараў стратэгічнымі матэр'яламі, сыравінай, збожжам, прадастаўляў ім свае базы, праводзіў з гітлерцамісумесныя парады ў Гораднiі Берасьцi, дзяліў разам зь імі Эўропу. Масква ў адкрытую нахвальвала іпадбадзёрвала бандытаў са свастыкай, ганьбіла абаронцаў эўрапейскіхайчынаў і кпіла зь іх.
У мэмуарахгэнэрала Шарля Дэголя ёсьць цікавы фрагмэнт. Мэмуарыст згадвае ноч на22 чэрвеня 1941 года. Войскі “Вольнай Францыі” толькі штовыбілі з Бэйрута аддзелы Вішысцкага рэжыма (французкіх калабарантаў знемцамі). Радыё Масква на французкай мове паведамляла ў сьвет пра “дэголеўскіх памагатых міжнароднага капітала, якія зьдзейсьніліакт агрэсіі на Блізкім Усходзе”. Такое паведамленьне гучала нарадыёхвалях да 3:00 гадз. А 4:00 французкая рэдакцыя Радыё Масквавыдала навіну: “Французкія антыфашысты пад кіраўніцтвамвыдатнага патрыёта Дэголя вызвалілі Бэйрут ад гітлерскіх памагатых”. Імклівая мэтамарфоза маскоўскай гэбельсаўшчыны была зьвязана з тым, што гангстэр Гітлер пасьпеў выхапіць сваю зброю раней за гангстэраСталіна. Апошні абвясьціў “велікую отечественную войну”, але ня вызваліў з ГУЛАГу мільёны людзей, асуджаных як “ворагінарода”. Маскоўскі фашызм заставаўся маскоўскім фашызмамнягледзячы на дэмагогію ў праваслаўным стылі пра Аляксандра Неўскага, Дзімітрыя Данскога, “святую Русь” і знакамітае сталінскае “братья і сёстры”, якое 3 ліпеня 1941 г. пралілося зрэпрадуктараў на падсавецкіх людзей.
Крамлёўскіплян разгрому заходняй цывілізацыі рукамі немцаў і наступнагаразгрому немцаў з грукатам праваліўся. Крамлёўская банда сур'ёзнапралічылася і вымушана была ратаваць сваю скуру любым коштам (знакамітае “мы за ценой не постоим”). Ад самага пачатку вайны шэраг народаў (польскі, фінскі, беларускі, украінскі, прыбалтыйскія) апынуліся паміж Сцылай і Харыбдай, паміждзьвюх антычалавечых сістэмаў, якія счапіліся ў сьмяротнай бойцы і нехавалі, што імкнуцца да скарэньня, асіміляцыі і зьнішчэньня гэтыхнародаў. Злачынства накладалася на злачынства, зьверства назьверства. Катынь і Ігуменскі шлях сталі знакавымі трагедыямімаскоўскага чалавеканенавісьніцтва. Германскія чалавеканенавісьнікідалёка не адсталі ад сваіх настаўнікаў (гестапа на працягу даваенныхгадоў актыўна вучылася ў структурах НКВД і ГУЛАГа).
Самаўпэўненасьцьі фанабэрыя немцаў, тэрор супраць ваеннапалонных і мірнаганасельніцтва пераканалі народы, што гітлерцы прышлі на іхную зямлю якзьнішчальнікі, а не як “вызваліцелі ад бальшавізма” (штосьцьвярджала гітлерская прапаганда). Перад нацыянальнымі элітаміпаўстала задача захаваньня патэнцыялу нацыі і пазбаўленьня адпрыгнёту абодвух таталітарных гігантаў.
Угады вайны Масква асабліва актыўна пакарысталася падначаленымі сябенародамі, кінуўшы ў вір вайны мільёны людзей. Жахі нямецкага тэрорушакавалі нават некаторых немцаў, а ў падсавецкіх людзей выклікалісапраўднае жаданьне граміць ворага. Камісары хлусьліва падказвалі ім, што пасьля вайны “всё будет иначе, справедливо, колхозов небудет”. Калі не хапала гэтых аргумантаў, за справу бралісяСМЕРШ і заградатрады НКВД. Са свайго боку Гітлер пайшоў на ўтварэньнешырокіх структураў падпарадкаванай яму “Русской ОсвободительнойАрмии” генэрала Уласава толькі ў верасьні 1944 года, калі стаўвідавочным стратэгічны правал нямецкай арміі.
Кожны дзеньвайны быў аплочаны незьлічонымі ахвярамі. Маскоўскія “геніі” у залатых пагонах гналі жаўнерскую масу ў лабавыя атакі, на мінныяпалі, пад артылерыйскі агонь. Ніводная дзяржаўная сістэма не ваявалатакім злачынным спосабам (нават Чынгіс-хан дбаў пра сваіх ваяроў). Нягледзячы ні на што жаўнеры зьдзяйсьнялі цуды гераізму і перамагалімагутнага ворага. Вядома, якім чынам Масква адудзячыла грузінаў, якутаў, украінцаў, беларусаў і як яна “вызваліла” адфашызма народы замежнай Эўропы. Нацыянальны прыгнёт, ліквідацыяэлітаў, асіміляцыя-русіфікацыя, навязваньне лакальных хунтаў змаскоўскай агентуры, эксплуатацыя нацыянальных багацьцяў іразбурэньне нацыянальных каштоўнасьцяў — вось “падзяка” і “вызваленьне” з рук падступнага маскоўскага Рэйха. Длямільёнаў людзей адзін страх зьмяніў другі страх.
Дзьвесістэмы, якія па прыхамаці гістарычных абставін апынуліся на аднымбаку фронта, па-рознаму паставіліся да вайскоўцаў-пераможцаў і даахвяраў вайны. У дэмакратычных краінах эўрапейскай цывілізацыі падчасвайны і пасьля яе сканчэньня прыкладаліся і прыкладаюцца дагэтульвялікія намаганьні для таго, каб кожны забіты вайсковец быў дастойнапахаваны, каб было высьветлена імя кожнага палеглага. У міністэрствахабароны заходніх дзяржаваў дзейнічаюць адмысловыя дэпартамэнты, якіядаглядаюць за могілкамі сваіх вайскоўцаў па ўсім сьвеце.
Савецкіягенэралы параскідалі мільёны сваіх жаўнераў на прасторах Эўропы іАзіі. Дагэтуль большая частка з тых, што загінулі на тэрыторыіцяперашняй Расеі, ляжаць у зямлі або на зямлі непахаваныя. Тысячымагіл ня маюць ніякіх знакаў пашаны да палеглых. На палях, засеяныхчалавечымі касьцямі, расейцы араюць і будуюць жылыя кварталы. Ва ўсімгэтым напоўніцу выявілася дзіка-азіяцкая мэнтальнасьць маскоўскайімпэрыі. Нават і там, дзе жаўнерскія магілы абазначаны, часьцей заўсё большасьць з палеглых згадваюцца пад шыльдай “невядомы”. Як невядомы? Ёсьць жа штабныя справаздачы, архіўныя дакуманты палкоўі дывізій. З часам падcавецкіялюдзі здагадаліся, чаму ў расейскай арміі заўсёды столькі людзейпраходзіць пад грыфам “прапаў бяз вестак”. Проста тутзамешана фінансавая выгада рэжыма. Сем'ям “прапаўшых бязвестак” ня трэба плаціць за страту кармільца. Гэта ж якіямільярды эканоміі!
Розьніца сьветапоглядаў адкрылася таксама ў адносінах да палонных. Узаходніх гарадах людзей, якія вярталіся з палону, сустракалі якгерояў — з аркестрамі, з кветкамі, дапамагалі ім вярнуцца данармальнага жыцьця. Там з пасьляваеннага часу дзейнічаюць клюбы іаб'яднаньні былых вязьняў. Савецка-маскоўская сістэма кінуламільёны вызваленых з нямецкага палону людзей на пакуты і сьмерць уГУЛАГу. Іх трактавалі як “здраднікаў” і “ворагаўнароду”. На працягу дзесяцігоддзяў, да канца 80-х гадоў янымаўчалі пра сваю мінуўшчыну, расказвалі пра палон толькі шэптам.
Жудаснаеваеннае злачынства (прычым, над сваімі людзьмі) маскоўская імпэрыязьдзейсьніла праз некаторы час пасьля сканчэньня вайны. У 1946-47гадах па загаду з Крамля НКВД зьбірала па савецкіх гарадах калек, якія прасілі міласьціну, апранутыя ў жаўнерскія гімнасьцёркі змэдалямі (яны “портілі советскій пейзаж”). Няшчасныхвывозілі за горад і расстрэльвалі ў падрыхтаваных ямах. Калямногіх беларускіх гарадоў ёсьць такія безыменныя магілы. Такім чынамкрамлёўская хунта зьнішчыла сотні тысяч людзей.
Свае адносіны да чалавечага жыцьця Масква актыўна праяўляла даапошняга дня вайны. Было арганізавана ідыёцкае спаборніцтва за “водруженіе флага победы” над Берлінам і іншымізаваяванымі гарадамі пад нямецкім агнём. Сотні маладых жаўнераўзагінулі пры выкананьні гэтых злачынных загадаў.
Амэрыканцы таксама клапаціліся аб сымволіцы, але ім у галаву непрыходзіла расплочвацца за гэта чалавечымі жыцьцямі. Акт абкапітуляцыі Японіі і заканчэньні сусьветнай вайны быў падпісаны напалубе флагманскага карабля ЗША “Місуры” 1 верасьня 1945года. Над караблём адмыслова ўзьнялі амэрыканскі сьцяг, які павяваўнад будынкам Капітолія ў Вашынгтоне 7 сьнежня 1941 года (у той дзеньяпонцы напалі на амэрыканскую базу ў Пёрл-Харбары і распачалі вайну). Цырымонію падпісаньня капітуляцыі распачаў адмірал Хэлсі, які зачытаўзварот у мікрафон. Побач зь ім стаялі генэралы Вэйнрайт і Пэрсівал. Яны не былі самымі высокапастаўленымі чынамі ў амэрыканскіх узброеныхсілах. Але іхная прысутнасьць у цэнтры значнай падзеі была невыпадковай. Гэта быў знак павагі да ўсіх вайскоўцаў, што пацярпелінайбольш у гэтай вайне. Першы генэрал патрапіў з войскамі ў японскіпалон на Філіпінах, другі ў Сінгапуры. Абодва прайшлі праз цяжкуюняволю ў японскіх лягярох разам са сваімі жаўнерамі.
ЗаканчэньнеСусьветнай вайны ў Эўропе 8 траўня 1945 года (Victory-E) атрымала значна большы розгалас у сьвеце, чым канчатковы разгромімпэрыялістычнай Японіі і яе капітуляцыя ў Азіі ў першы дзеньверасьня 1945 года (Victory-A). Ва ўсіх краінах, закранутых вайной, адбываліся стыхійныя маніфэстацыірадасьці, мільёны людзей сьвяткавалі заканчэньне кашмара. Старэйшыялюдзі ўспаміналі, якое шалёнае сьвята адбылося ў гістарычным цэнтрыГомеля. Людзі танцавалі, абдымаліся, сьмяяліся, плакалі. Усімздавалася, што цяпер настане зусім іншае, шчасьлівае жыцьцё. Нейкімалады матрос схапіўся за шматмятровы дрот, што зьвісаў з паркавайвежы палацавага ансамбля Паскевічаў, і пачаў караскацца ўгару. Дротабарваўся і юнак загінуў... Людзям сапраўды здавалася, што цяперніхто і нішто ня зможа спыніць, абмежаваць іх.
Сталін і тут паказаў сваю дзікую пыху, загадаў падсавецкім людзямлічыць днём перамогі ня 8 траўня, а 9-е. Гэтая недарэчнасьцьдзейнічае ў постсавецкіх краінах і дагэтуль. Але Сталін і ягонаяхунта ставіліся да гэтага дня з насьцярожанасьцю і крывадушна. Дасьмерці Сталіна сьвята пад назовам “День победы” афіцыйнаадзначалася 1 студзеня, разам з Новым годам (?!). Прапагандатлумачыла гэты кур'ёз тым, што лішнім сьвятам-выходным будзенаносіцца шкода народнай гаспадарцы. Пасьля 1953 года 9 траўня сталізгадваць больш, але адчувалася па ўсім, што Крэмль ніколі не прыняўвынікі сусьветнай вайны як спаўненьне сваіх перадваенных праектаў. Перамогу яны лічылі частковай і непаўнавартаснай. У іх меркаваласязаняць усю Эўропу да Ла-Маншу і арганізаваць паўсюль савецкі парадак.
Упершыню 9 Траўня быў абвешчаны непрацоўным днём і дзяржаўным сьвятаму 1965 годзе (праз 20 гадоў пасьля вайны!). Я добра памятаю гэтыцёплы сонечны дзень. Мы хадзілі па гомельскаму парку з бацькам. Наганку палаца Паскевічаў іграў габрэйскі духавы аркестар. Быў першыбрэжняўскі год, пачыналася паступовая рэабілітацыя Сталіна. За двапасьляваенных дзесяцігоддзі беларусы ўжо пазбавіліся ад травеньскіхспадзяваньняў 45-га, якія аказаліся ілюзіямі. Ніхто не крычаў ура, усім хацелася спакою, каб ад іх адчапіліся хаця б у гэты дзень.
Той “День Победы” ня быў яшчэ да такой ступені раскручаныафіцыёзам КПСС. Захоўвалася натуральная камэрнасьць адзначэньняўгодкаў простымі людзьмі, якія ацалелі ў вайне. З кожным годам, аднак, крамлёўская хунта ўсё больш нахрапіста прыватызавала подзьвігнарода, стварала сваю пачварную міфалогію, усё больш нахабнападманвала людзей сфальшаванай статыстыкай. З крахам СССР у 1991годзе здавалася, што ад людзей урэшце адчэпяцца з афіцыёзнайкакафоніяй. І вось цяпер мы бачым, як 9 Траўня зноў ператвараецца ўманумэнтальны і няшчыры трыюмф “сістэмы”. Нэабальшавіцкаясістэма ўчэпіста трымаецца за гэты дзень, бо ўсё іншае ў іхнайсавецкай гісторыі было з грукатам правалена, пра што сьведчылінавукова-тэхнічная адсталасьць, ізаляцыя краіны і здушанасьцьдухоўнага жыцьця. Формулу савецкай міфалогіі на ваенную тэмупа-свойму вывеў А. Лукашэнка: “Знаете, товарішчі, война — это лучшее, что у нас было...”
І яны напоўніцу карыстаюцца гэтым крывавым козырам. Апошнім часамнакруцілі безьліч ваенных сэрыялаў з маладымі акцёрамі і актрыскамі, якія мізэрна ўдаюць з сябе Галівуд, абнавілі анталогіюкніжак-выдумлянак. Ганяюць штодня танкавыя калёны па вуліцах гарадоў — рэпэціруюць “парад”. Савецкае бронеламачча невытрымлівае нават гэтай прыгоды. Днямі на сумнавядомай плошчыБангалор у Менску адзін з парадных танкаў загарэўся сам сабой. Цяперашнім старшакласнікам вядома, што танк даўно ўжо не зьяўляеццаэфэктыўнай зброяй сучаснай вайны.
У дэмакратычнай Беларусі гэтае шоў будзе прыкрыта. Дзень заканчэньнявайны будзе сапраўдным днём памяці аб героях і ахвярах народу. Нябудзе мілітарысцкага грукату і дэмагагічнага пустазвонства. Старэйшыялюдзі і іхныя нашчадкі пойдуць у храмы, каб маліцца за душы палеглыхі за мір на зямлі. На магілы часоў вайны будуць ускладаць кветкі іўспамінаць кожнае імя. Будзе так, як прынята ў нашага міралюбівагаэўрапейскага народа.
Валеры Буйвал