АНДРЭ ГЛЮКСМАН ПРА ЭЎРОПУ І РАСЕЮ

Прапануем пачытаць інтэрв'ю журналіста Алана Позэнэра з вядомымфранцузкім філосафам Андрэ Глюксманам, апублікаванае 5 траўня сёлетаў нямецкай газэце “Die Welt”. У сувязі з глыбокімі інестандартнымі разважаньнямі французкага інтэлектуала ўзьнікаежаданьне нагадаць яму і ўсім эўрапейцам, што Эўропа маўчыць таксамапра праблему Беларусі. І маўчыць так упарта, нібыта гэтай праблемызусім няма. Або калі яна нават ёсьць, то яна нібыта ня тычыццаэўрапейцаў. Тым ня менш гэтая праблема існуе — расейская акупацыянашай краіны мэтадам “унутранай акупацыі”, зьнішчэньнебеларускай культуры і мовы, антычалавечы радыяцыйны экспэрымэнт надбеларускім народам, арганізаваны прамаскоўскім рэжымам і міжнародныміатамнымі лобі. Раім эўрапейцам не забывацца, што ад лёсу Беларусізалежыць лёс Эўропы. Разбурэньне Беларусі (і Украіны) маскоўскімгэбізмам адкрыла б шлях агрэсару ў сэрца старога кантынэнта. І ўсё, дарэчы, адбываецца ў рамках хаўруса, выведзенага Глюксманам — Нямеччына-Расея. Пакуль заходнікі фальшыва гуляюцца змілінкевічамі-лебедько, яны сапраўды будуць рэгулярна стукацца лобаму “непрадказальную Расею”. Няхай не забываюцца, штонароды, якія абараняюцца на межах расейскай імпэрыі, абараняюцьтаксама і волю Эўропы. (Але гэтага яны на памяталі ўсю гісторыю і, відаць, нам трэба рабіць высновы, а не ім.)

Андрэ Глюксман: Канец нямецка-французкага шлюбу*

Крызіс Эўропы для яго пачаўся развалам шлюбу паміж Францыяй і Нямеччынай. Уінтэрв'ю філосаф Андрэ Глюксман называе фэдэральнага канцлераАнгелу Мэркэль таксама адказнай за гэтае няшчасьце. Яе праблема ўтым, што яна працягвае тую ж палітыку, якую раней праводзіў ГэрхардШродэр.

У сваёйпрасторнай старой кватэры ў 10-й акрузе Парыжа Андрэ Глюксман жывепасярод кніг. 73-гадовы вэтэран вулічных баёў парыжскага траўня (1968года — заўвага рэдактара) і філасофскіх змаганьняў, падчас якіхён амаль самастойна разграміў французкі марксізм, здаецца лядашчым, амаль крохкім. Але яму відавочна падабаецца размова, якую ён вядзепа-нямецку. Глюксман навучыўся мове ў сваёй бабулі, якая ўцякла аднацыстаў у Францыю.

WeltOnline: Напрыканцы 2009 года ўступіла ў сілу Лісабонская дамова. Цяпер уадкрытую разважаюць пра распад зоны эўра і нават Эўразьвязу. Штоадбываецца?

Глюксман: Крызіс Эўропы пачаўся раней. Рухавік Эўропы, а менавітанямецка-французкі шлюб ня дзейнічае ўжо доўгі час, але палітыкі няхочуць усьведаміць гэтага. Гэты шлюб скончыўся, таму што Берлінразьвітаўся з Парыжам і павярнуўся да Масквы. У гэтым палягае кораньпраблемы. У Францыі гэта называюць “вяртаньнем да асноваў”. У адрозьненьні ад многіх палякаў, я бачу не вяртаньне да ПактуГітлера-Сталіна, але вяртаньне ў 19-е стагоддзе.

WeltOnline: Можнапапракаць Гэрхарда Шродэра за наступнае: хаўрус з Пуціным, газаправод “Паўночная плынь” і г.д. Але няўжо Вы сур'ёзнасьцьвярджаеце, што Ангела Мэркэль праводзіць такую ж палітыку?

Глюксман: Але. Я спадзяваўся, што яна нешта зьменіць, але “Паўночнаяплынь” застаецца, у дадатак ёсьць “Паўднёвая плынь” (маскоўска-нямецкія праекты газазабесьпячэньня — заўвагарэдактара) і ёсьць іншыя рэчы. Возьмем партнёрства пры пабудовеатамных станцый паміж “Сімэнсам” (нямецкім канцэрнам — заўвага рэдактара) і французкай фірмай “Арэва”. “Сімэнс” выйшаў з партнёрства і цяпер будуе атамныя станцыі разам з аднымрасейскім алігархам. Цяпер мы робім адзін адному канкурэнцыю ва ўсімсьвеце: Францыя з аднаго боку, Нямеччына-Расея з другога. Гэта нештановае. Раней урады абедзьвюх краін дбалі пра кампраміс.

WeltOnline: “Сімэнс” не зьяўляецца дзяржаўным прадпрыемствам.

Глюксман: Зразумела. Але ўрады заўсёды маюць уплыў. Яны ня хочуць спыніць гэтыўплыў. Але гэта толькі сімптом. Эўропа ня мае супольнай энэргетычнайпалітыкі. А Нямеччына працуе з Расеяй у энэргетычным сэктары, хацяУкраіна, балты, Польшча з гэтым ня згодныя. Нямеччына нават неспыталася ў іх.

WeltOnline: Такімчынам, тое, што Коль і Мітэран трымаліся за рукі ў Вэрдэне, аказаласяілюзіяй? (У газэце зьмешчаны архіўны фотаздымак 1984 года, на якімтагачасныя канцлер ФРГ і прэзыдэнт Францыі прыязна трымаюць адзінаднага за руку падчас мэмарыяльных цырымоній на полі крывавай бітвы ІСусьветнай вайны. Усіх уразіў тады гэты жэст пагадненьня паміж былімікраінамі-ворагамі — заўвага рэдактара).

Глюксман: Палітыкі заўсёды маюць шмат ілюзій. І найбольшыя ілюзіі заключаюцца ўверы, што менавіта яны робяць гісторыю. Але тады еднасьць быласапраўды мацнейшай, чым зараз. Возьмем праблему Грэцыі. Усеграмадзяне зоны эўра павінны заплаціць за тое, што нямецкі ўрададмаўляўся рабіць на працягу месяцаў — каб дапамагчы грэкам. Ачаму? З прычыны выбараў у зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія. Цяпер мы — эўрапейцы — павінны заплаціць утрая больш, чыммы павінны былі б заплаціць тры месяцы таму. Нямеччына мае рацыю, калі без захапленьня ставіцца да неабходнасьці плаціць грэкам. Але мытаксама маем рацыю, калі без захапленьня ставімся да неабходнасьціплаціць за нямецкую выбарчую кампанію. Справа ў тым, што Нямеччынабольш ня думае ў рамках Эўразьвязу. У Нямеччыны цяпер новы далягляд. У СМІ культывуюцца антыгрэцкія настроі. Таму што будучыня дляНямеччыны — гэта ня Грэцыя. І таксама ня Францыя. А Расея — мадэрнізацыя Расеі. Гэта ёсьць спрадвечная канцэпцыя. Яна карэніцца ўчасах царыцы Кацярыны Вялікай, гэтай нямецкай прынцэсы...

WeltOnline: ...партрэт якой стаіць на працоўным стале фраў Мэркэль.

Глюксман: І да таго ж гэта адзіны партрэт на яе стале. Але гэта сьведчыць абнаіўнасьці. Кацярына не была асьвечаным дэспатам. Дэспатам, так. Алеасьвечаным? Яна тройчы падзяліла Польшчу. Яна працавала супрацьрэвалюцыі і супраць вальнадумства ў самой Расеі. Дурненькія філосафыпарыжскага салону зачараваліся Кацярынай. А калі Дэні Дзідро прыехаўу Расею, то захапленьне адразу ж скончылася і ён напісаў пра гэта. Але гэта так, дэталі. Індустрыялізацыя Расеі ў 19-м стагоддзі была ўруках балтыйскага дваранства і немцаў. Я не асуджаю гэтага, але былоб наіўным паўтарыць гэта сёньня.

WeltOnline: Чаму?

Глюксман: Урад Пуціна праблематычны, наогул ня надта арыентаваны напрадпрыймальніцтва. Гэта ведаюць усе. Але ў наяўнасьці якразідэалагічна дэтэрмінаваная наіўнасьць. Тут злучаюцца з аднаго бокупацыфізм, нават імкненьне да міру і настроенасьць супраць атамнайэнэргіі — атамныя станцыі будуць будавацца па-за Уралам, аНямеччына жыве без атама на расейскіх газе і нафце. Не на атамнайэнэргіі, як Францыя. З другога боку ёсьць бізнэсовыя інтарэсы. Тут мыбачым стратэгічны хаўрус паміж “зялёнымі” іпрамысловасьцю. Гэта ёсьць такая форма нэакаланіялізму, якінедаацэньвае цынізм Крамля і верыць, што мадэрнізацыя азначаедэмакратызацыю.

WeltOnline: Напярэдадні вайны ў Іраку ў 2003 годзе філосафы Жак Дэрыда і ЮргэнГабэрмас у сувязі з эўрапейскім супрацівам вайне прадказваліадраджэньне Эўропы. Дык Эўропа стварае сваю тоеснасьць, толькі каліідзе супраць Амэрыкі?

Глюксман: Дэрыда быў наіўным. Ён ня ведаў сытуацыі ў Нямеччыне. А Габэрмасвыпаў з гісторыі пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны і хацеў вярнуцца ўгульню. Але калі Вы мяне спытаеце, у чым заключаецца ідэя Эўропы, тоя адкажу: на пачатку былі тры ідэі. Першая: ніколі больш Гітлера, гэта значыць, ніколі больш не павінна быць экстрэмальнаганацыяналізма і расізма. Другая: змаганьне супраць камунізма. Ітрэцяя: канец каланіялізма. Хто далучаецца да Эўразьвязу, тойадпускае свае калоніі: Францыя, Галяндыя, Іспанія, Партугалія, таксама Вялікая Брытанія. Пасьля падзеньня Мура людзі вераць, штогэтыя ідэі больш ня дзейсныя. Але ёсьць чацьвертая ідэя, і янапрывяла да падзеньня Мура. Гэта была ідэя новай формы рэвалюцыі, якаяна Захадзе выдаліла апошнія парэшткі фашызма, у Партугаліі іІспаніі...

WeltOnline: ... іГрэцыі.

Глюксман: Менавіта. Ва усходнім блоку гэты шлях прайшоў праз Берлін 1953-га, праз Угоршчыну і Польшчу 1956-га, Пражскую Вясну 1968-га, дысыдэнтаўу Расеі і г.д. Але ўсё гэта было здушана. Аднак ад паўстаньня дапаўстаньня, ад рэпрэсіі да рэпрэсіі гэта ўрэшце дайшло да падзеньняМура. І яно ідзе далей: падумайце пра Украіну, Грузію, але таксамапра Іран. Йдзецца пра новы від рэвалюцыі. Па-першае, яна павінна быцьяк мага менш крывавай, калі раней ад Французкай рэвалюцыі дабальшавісцкай і мааістаў такое было заўсёды з большай крывёй. Па-другое, гэта павінна быць рэвалюцыяй большасьці дзеля большасьці, а не рэвалюцыяй маленькіх групаў, як якабінцы або леніністы. Па-трэцяе, яна ніколі не канчаецца. Йдзецца не пра ўваход у рай, апра выйсьце з пекла. Йдзецца пра тое, каб, як кажа мой сябра ВацлаўГавэл, больш ня жыць у няпраўдзе. У першай палове 20-га стагоддзяЭўропа дала ўсяму сьвету таталітарную рэвалюцыю і татальную вайну. Аў другой палове 20-га стагоддзя з Эўропы выйшла супрацьядзе напарадыгму першай паловы.

WeltOnline: А якімбудзе ўнёсак Эўропы ў 21-м стагоддзі?

Глюксман: Унёсак павінен быць: салідарнасьць са свабодай. На ўсім Усходзе шматлюдзей змагаюцца за свабоду, у Расеі, на Каўказе, ва Украіне.

WeltOnline: Там мыўжо нясем страты. Новы ўрад (Украіны — заўвага рэдактара) заключыў з Расеяй дамову, якая дазваляе расейскаму ваеннаму флётузастацца ў Крыме яшчэ на чвэрць стагоддзя.

Глюксман: Але чаму мы страцілі Украіну? Таму што мы пакінулі Украіну самотнай. Зразумела, што ўкраінцы нарабілі памылак. Але не бывае лёгкіхрэвалюцый, і ніхто ня ёсьць анёлам. Эўропа стамілася. І наогул уЗаходняй Эўропе справа падтрымкі дысыдэнтаў ва Усходняй Эўропезаўсёды была справай меншасьці. Я гэта ведаю, бо займаўся гэтым. Новая ідэя мірнай рэвалюцыі многімі ня ўсьведамлена. Гэта было бачнана сьвяткаваньнях ў гонар 20-х угодкаў падзеньня Мура ў Берліне. Гаварылася пра ролю палітыкаў. Толькі Лех Валенса падкрэсьліў ролюпростых людзей.

WeltOnline: Але цяперпростыя людзі паўсюдна абіраюць нацыяналістычныя і варожыя дачужынцаў групоўкі. ФІДЭС ва Угоршчыне, Гээрта Вілдэрса ў Нідэрляндах. Настройваюць людзей супраць Грэцыі ў Нямеччыне...

Глюксман:... і антынямецкія настроі ў Грэцыі і яшчэ недзе. Паўсюльраспаўсюджваецца варожасьць да чужынцаў. Ня толькі супрацьімігрантаў, супраць мусульман. У Францыі падчас галасаваньня паКанстытуцыі (Канстытуцыі Эўразьвязу, якую абваліў польскі супраціў — заўвага рэдактара) была кампанія супраць палякаў. Эўрапейскія краінывельмі адрозныя ў культурным сэнсе. І калі ў нас няма ніякай ідэінаконт будучыні Эўропы, то да нас вернуцца старыя дэманы.

WeltOnline: Дык шторабіць Эўропе?

Глюксман: Мы павінны разьвіваць супольную энэргетычную палітыку, мы павінныразам выходзіць з крызісу. Мы павінны падтрымліваць незалежнасьцьГрузіі і іншых дзяржаваў і павінны мець рашучасьць, каб крытыкавацьПуціна. А інакш Эўразьвяз упадзе ў зімовую сьпячку, якая працягнеццабольш за адну зіму.

WeltOnline: Гэтагучыць вельмі прагматычна. Я больш думаў пра маніфэст інтэлектуалаўаб каштоўнасьцях Эўропы.

Глюксман: Калі Эўропа аб'ядноўваецца, то не на каштоўнасьцях. Кожнаякраіна мае асобныя каштоўнасьці, і аніводная краіна ня мае такія жкаштоўнасьці, як іншыя. Напрыклад, Францыя з сваёй “сьвецкасьцю” мае зусім іншае ўяўленьне аб адносінах паміж царквой і дзяржавай, чымНямеччына або Англія. Мы аб'ядноўваемся толькі супраць нечага. У халоднай вайне гэта было лёгка. Цяпер няма агульнага ворага, алеёсьць шмат формаў варожасьці. Мы павінны прысьці да агульнай думкінаконт таго, што гэта такое і што яно для нас значыць. Расея — гэта ня вораг, а непрадказальнасьць.

WeltOnline: Кітай?

Глюксман: Гэта аддаленая непрадказальнасьць, якая ўзьнікне на прыканцыстагоддзя.

WeltOnline: Ісламізм?

Глюксман: Не ісламізм як такі, але экстрэмальны ісламізм — гэтанебясьпека, так.

WeltOnline: Але негалоўная небясьпека?

Глюксман: Час ад часу так. Скажам, падчас тэрактаў у Нью Ёрку, але не заўсёды. Расейцы падтрымліваюць Іран, а ЗША ў свой час падтрымліваліпапярэднікаў Талібана супраць расейцаў. Але сёньня трэба дыскутавацьканкрэтна, цяпер не час маніфэстаў. Я б хацеў спытацца. Чаму дзесяцьгадоў таму інтэлектуалы змаўчалі, калі Пуцін распачаў другуюЧачэнскую вайну? Гэтая вайна каштавала 200 000 ахвяраў, сярод іх50 000 дзяцей — з народу ў адзін мільён людзей. ЧамуЭўропа аглохла? А да хрысьціянаў у мяне ёсьць пытаньне: чаму дагэтульКаталіцкі Касьцёл маўчыць наконт генацыду ў Руандзе? Руанда былакаталіцкай краінай. У касьцёлах і місіянэрскіх школах сьвятарысэлекцыянавалі людзей, аддаючы тутсі ў рукі забойцаў. Упершыню ўсусьветнай гісторыі генацыд адбыўся сярод людзей (народнасьцяў хуту ітутсі — заўвага рэдактара), належных да адной рэлігіі. Ян ПавелІІ быў у Руандзе да генацыду і высьвеціў краіну царству Хрыста. Апошняй краінай, якая была такім чынам высьвечана, была Іспанія перадграмадзянскай вайной. Гэта выклікае пытаньні. Я не сябра пэдэрастаў. Гэта добра, што пра гэта вядуцца размовы. А Руанда ставіць большважныя і небясьпечныя пытаньні. Але ў гэтым выпадку ўсе маўчаць. Ябачу задачу інтэлектуалаў і журналістаў у тым, каб гаварыць аб тыхрэчах, якія замоўчваюцца.

* Прагэта больш падрабязна ў Зянона Пазьняка: “Новае стагоддзе”, — Варшава, 2002; с.10.

Крыніца: http://www.welt.de/kultur/article7471868/Die-deutsch-franzoesische-Ehe-ist-am-Ende.html

(Пераклад з нямецкай)